Таццяна Савельеўна Марыненка

партызанка і падпольшчыца, Герой Савецкага Саюза

Таццяна Савельеўна Марыне́нка (25 студзеня 1920, вёска Сухі Бор, Полацкі раён, Віцебская вобласць, БССР — 2 жніўня 1942, вёска Жарцы, Полацкі раён, Віцебская вобласць, БССР) — савецкая партызанка (партызанскі псеўданім «Васілёк»), разведчыца і сувязная партызанскай брыгады «Няўлоўныя» НКУС СССР, якая дзейнічала на часова акупаванай Трэцім рэйхам тэрыторыі БССР. Герой Савецкага Саюза (06.05.1965).

Таццяна Савельеўна Марыненка
Псеўданім Васілёк
Дата нараджэння 25 студзеня 1920(1920-01-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 жніўня 1942(1942-08-02) (22 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў партызаны
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1939 годзе скончыла Полацкае педагагічнае вучылішча. Працавала настаўніцай у сярэдняй школе ў вёсцы Зялёнка Полацкага раёна.

У гады Вялікай Айчыннай вайны забяспечвала партызан звесткамі аб размяшчэнні варожых гарнізонаў, перамяшчэнні воінскіх частак праціўніка. У канцы ліпеня 1942 г. фашысты па даносе здрадніка арыштавалі Таццяну Марыненка разам з яе 14-гадовым братам Лаўрэнам і 28 аднавяскоўцамі, якія пасля допытаў былі расстраляныя. Трое сутак фашысты катавалі і 2 жніўня 1942 г. расстралялі партызанку разам з братам.

Пахаваная ў вёсцы Жарцы Полацкага раёна.

Памяць правіць

 
Бюст у двары школы № 8 Полацка
  • На магіле Т. С. Марыненка у 1965 годзе ўстаноўлены абеліск.
  • Імем Т. С. Марыненка названа вуліца ў Полацку.
  • Помнік каля будынка Полацкага каледжа УА «ВДУ імя П. М. Машэрава» і мемарыяльная дошка на будынку.
  • Помнік у двары школы № 8 Полацка.
  • Імем Т. С. Марыненка названа Зялёнкаўская сярэдняя школа[1]

Зноскі

Літаратура правіць

  • Збор помнікаỳ гісторыі і культуры Беларусі: Віцебская вобласць. — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя П. Броỳкі, 1985. — С. 367—368. — 496 с. — 8000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т. 5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш.. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. — 15 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць