Таццяна Сяргееўна Асмалоўская

Таццяна Сяргееўна Асмалоўская (нар. 11 мая 1958, Горкі Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.

Таццяна Сяргееўна Асмалоўская
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
16 лістапада 2004 — 18 кастрычніка 2012
Нараджэнне 11 мая 1958(1958-05-11) (65 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (эканаміст — арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці), Мінскі інстытут кіравання пры Беларускім аграрна тэхнічным універсітэце (менеджар-эканаміст). Працоўную дзейнасць пачала арганізатарам экскурсійнага бюро горада Горкі Магілёўскай вобласці. Працавала метадыстам дзіцячай турбазы гарадскога аддзела народнай адукацыі горада Горкі, галоўным дыспетчарам, намеснікам старшыні калгаса «Сацыялістычны шлях» Крычаўскага раёна, намеснікам дырэктара па вытворчасці племсаўгаса імя Чкалава Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, намеснікам дырэктара па вытворчасці рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вучэбная гаспадарка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі».

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [2].

Зноскі