Таўла (катал.: taula "стол") — Т-падобны мегаліт. Назва паходзіць ад наймення 13 археалагічных аб'ектаў на востраве Менорка (канец 1 тысячагоддзя да н. э.- канец 2 тысячагоддзя да н. э.).

Таўла на востраве Менорка

Найстаражытнейшыя Т-падобныя мегалітычныя помнікі выяўлены ў Гёбеклі-Тэпе на паўднёвым усходзе сучаснай Турцыі (12 - 10 тысячагоддзі да н. э.). Яны ўяўляюць сабою калоны вагой ад 10 да 15 тон з паралелепіпеднымі навершамі, агароджаныя каменным мурам. Больш вядомыя мегалітычныя канструкцыі на востраве Менорка складаюцца з каменных слупоў да 3,7 м увышыню і гарызантальна ўсталяваным каменем на навершы. Таўлы таксама знаходзяць у іншых частках свету. Яны адносяцца да розных гістарычных перыядаў і, відавочна, мелі рознае прызначэнне. Так, археолагі высоўваюць розныя версіі паходжання Т-падобных помнікаў Меноркі — таўлы могуць з'яўляцца рэшткамі старажытных храмаў, могілкамі або астранамічнымі абсерваторыямі.

Спасылкі правіць