Таўсталобік стракаты

Таўсталобік стракаты (Hypophthalmichthys nobilis) — буйная хуткарослая рыба сямейства карпавых.

Таўсталобік стракаты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hypophthalmichthys nobilis Richardson, 1845

Ахоўны статус
:en:Data Deficient
Недастаткова даных
IUCN Data Deficient : / 166172

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163692
NCBI  7965

Апісанне правіць

Анатамічная будова добра прыстасавана да збірання і засваення як фіта-, так і зоапланктону. Падобны да таўсталобіка звычайнага. Адрозніваецца ад яго больш хуткім тэмпам росту (маса да 30—35 кг), адсутнасцю кіля на бруху, большай галавой і даўжэйшымі груднымі плаўнікамі, цямнейшай афарбоўкай цела і карацейшым кішэчнікам.

Пашырэнне правіць

Пашыраны ў вадаёмах Кітая і басейна Амура. Выкарыстоўваецца для акліматызацыі па-за межамі прыроднага арэала. На Беларусь упершыню завезоны ў 1965 для вырошчвання ў сажалкавых гаспадарках.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 5. — Мн.: БелСЭ, 1986.