Тлушчанка звычайная

від раслін

Тлушча́нка звычайная[3] (Pinguicula vulgaris) — шматгадовая травяністая расліна; тыпавы від[4] роду Тлушчанка сямейства Плывунцовыя (Lentibulariaceae).

Тлушчанка звычайная

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pinguicula vulgaris L., Sp. Pl. 17 (1753)

Сінонімы
  • Pinguicula norica Beck
  • Pinguicula vulgaris var. vulgaris
  • Pinguicula vulgaris subsp. vulgaris

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34442
NCBI  204362
EOL  577827
GRIN  t:430903
IPNI  526527
TPL  kew-2537397

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
 
Кветкі

Шматгадовыя травяністыя расліны з вельмі кароткім карэнішчам.

Лісце амаль сядзячае, сабрана ў прыкаранёвую разетку, даўгавата-эліптычнай формы, звужаныя да асновы, 2—4 см даўжынёй і 0,6—2 см шырынёй, з жалезістай-клейкай светла-зялёнай верхняй паверхняй.

Кветкі размяшчаюцца на адным або некалькіх, спачатку густа пакрытых дробнымі валасінкамі, кветканосах 5—17 см вышынёй, панікшым. Кубачак, пакрыты рэдкімі кароткімі жалезістымі валасінкамі, складаецца з яйкападобных або даўгавата-эліптычных тупазавостраных долей. Вяночак сіне-фіялетавага колеру, 15—20 мм даўжынёй разам са шпорцам, зеў пакрыты даволі доўгімі бялёсымі валасінкамі. Шпорац шылападобнай формы, амаль у два разы карацей астатняй часткі вяночка.

Плод — каробачка авальна-шарападобнай формы. Насенне 0,7 × 0,1 см, светла-карычневага колеру.

Спосаб харчавання правіць

Харчаванне тлушчанак ўладкована прасцей, чым у расіц (Drosera). Паверхня іх лісця ліпкая, запар пакрытая залозкамі, адны з якіх выпрацоўваюць цукар, каб прыцягнуць насякомых, а іншыя — стрававальныя ферменты, каб пераварыць іх. Для дробных насякомых хапае эфекту прыліпання. Калі ж здабыча буйная, тлушчанка можа трохі згарнуць свой ​​ліст (але не цалкам, як робіць расіца).

Экалогія і распаўсюджванне правіць

 
Тлушчанка на марцы Фарэрскіх астравоў

Растуць на багністых лугах, балотах.

Натуральны арэал віду распасціраецца ў Еўразіі ад Заходняй Еўропы да Далёкага Усходу Расіі і Японіі, у Амерыцы від распаўсюджаны на паўночным усходзе ЗША і ў Канадзе. Апісаны з Заходняй Еўропы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Entry for Pinguicula L. (англ.)(недаступная спасылка). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (last updated Sept 24, 1997). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2022. Праверана 18 лістапада 2010.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)