Тмезіптэрыс (лац.: Tmesipteris) — род споравых раслін сямейства псілотавых.

Тмезіптэрыс

Tmesipteris elongata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tmesipteris


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  37837
EOL  6081527
IPNI  70027891-1

Уключае каля 10 відаў, распаўсюджаных на астравах Палінезіі, Новай Зеландыі, Аўстраліі з працягам да Філіпінскіх астравоў. Расце як эпіфіт на дрэвападобных папарацях, сагаўніках, пальмах і іншых раслінах, а таксама як наземная расліна на перагнойнай глебе, у шчылінах скал.

Карані адсутнічаюць. Падземныя органы ўяўляюць больш ці менш дыхатамічна разгалінаваныя і даволі доўгія (да 1 м і болей) карэнішчападобныя ўтварэнні, якія ў адрозненне ад сапраўдных карэнішчаў пазбаўлены якіх-небудзь лусак, але пакрыты рызоідамі. Яны марфалагічна адпавядаюць рызамоідам рыніяфіта. У клетках вонкавай кары ўтрымліваюцца гіфы (эндатрофная мікарыза).

У надземнай частцы сцёблы дыхатамічна разгаліноўваюцца і маюць на паверхні развітыя лускападобныя прыдаткі.

Літаратура правіць

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6