Тоба (індан.: Toba) — возера на востраве Суматра ў Інданезіі. З’яўляецца найбуйнейшым возерам вулканічнага паходжання.

Тоба
Toba
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 905 м
Даўжыня 100 км
Шырыня 30 км
Плошча 1103 км²
Аб’ём 240 км³
Найбольшая глыбіня 529 м
Басейн
Плошча вадазбору 3440 км²
Выцякаюць рака Асахан
Размяшчэнне
Краіна  Інданезія
Тоба (Інданезія)
Тоба
Тоба
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Возера Тоба знаходзіцца ў горнай частцы вострава Суматра, у зоне субдукцыі (напаўзання тэктанічных пліт, гл. Тэктоніка пліт) на вышыні 905 м над узроўнем мора. Для дадзенай мясцовасці характэрна сейсмічная актыўнасць. Значныя землятрусы адбываліся ў 1892, 1916, 19201922 і 1987 гг.

Сфарміравалася на месцы катастрафічнага вулканічнага вывяржэння, якое адбылося 73±4 тыс. гадоў таму. Займае плошчу 1103 км² (каля 100 км у даўжыню і 30 км у шырыню). Найбольшая глыбіня — 529 м. Плошча вадазбору — 3440 км². На возеры размешчаны востраў Самасір. З Тоба выцякае рака Асахан.

Культура правіць

Узбярэжжа возера Тоба былі асвоены чалавекам сучаснага тыпу каля 45 тыс. гадоў таму, хаця маглі мецца ранейшыя пасяленні да вулканічнага вывяржэння. У наш час наваколлі возера насяляе субэтнічная група батакаў, якая спавядае хрысціянства. Згодна паданню, усе батакі паходзяць з гары Букіт-Пусук на заходняй ускраіне Тобы.

Вакол Тобы і на востраве Самасір захаваліся традыцыйныя драўляныя хаціны батакаў з увагнутымі дахамі і ўпрыгожанымі рэззю франтонамі. У мінулым вёскі ў раёне возера былі акружаныя ровам і зараснікамі бамбука. Свабодным заставаўся толькі адзін уезд, які маглі ў любы момант перакрыць. Абарончая планіроўка вуліц заўважна і ў нашы дні.

Эканоміка правіць

Возера Тоба адно з самых прывабных месцаў для турыстаў, якія прыязджаюць у Інданезію. Мясцовыя жыхары займаюцца сельскай гаспадаркай, вырошчваюць на ўрадлівых землях рыс і гародніну. На востраве Самасір існуе буйная ферма па гадоўлі рыбы.

Галерэя правіць

Спасылкі правіць

  Lake Toba даведнік на сайце Wikivoyage