Тога

краіна ў Заходняй Афрыцы

Тога, Тагалезская Рэспубліка (фр.: République togolaise) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы, мяжуе з Ганай на захадзе, Бенінам на ўсходзе і Буркіна-Фасо на поўначы. На поўдні краіна валодае невялікай часткай ўзбярэжжа Гвінейскага заліва, на якой размешчана сталіца краіны Ламэ.

Тагалезская Рэспубліка
République togolaise
Герб Тога
Сцяг Тога Герб Тога
Дэвіз: «Travail, Liberté, Patrie
(фр.:
Праца, Свабода, Айчына
Гімн: «Salut à toi, pays de nos aïeux»
Дата незалежнасці 27 красавіка 1960 (ад Францыі)
Афіцыйная мова французская
Сталіца Ламэ
Найбуйнейшы горад Ламэ
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Фор Эсазімна Гнасінгбэ
Жыльбер Фасун Унгбо
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
125-я ў свеце
56 785 км²
4,2
Насельніцтва
• Ацэнка (2005)
Шчыльнасць

6 300 000 чал. (100-я)
108 чал./км²
ВУП
  • Разам (2007)
  • На душу насельніцтва

$5 212 млн.  (146-ы)
$827
ІРЧП (2007) 0.499 (нізкі) (159-ы)
Валюта West African CFA franc[d]
Інтэрнэт-дамен .tg
Код ISO (Alpha-2) TG
Код ISO (Alpha-3) TGO
Код МАК TOG
Тэлефонны код +228
Часавыя паясы UTC+0 і Africa/Lome[d][1]

Дзяржаўны лад правіць

Тога — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1992 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца ўсеагульным і прамым галасаваннем на 5 гадоў. Ён таксама з'яўляецца галоўнакамандуючым узброеннымі сіламі, валодае правам заканадаўчай ініцыятывы і можа распускаць парламент. Выканаўчую ўладу ажыццяўляюць прэзідэнт і ўрад. Кіраўнік урада — прэм'ер-міністр, якога назначае прэзідэнт. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе аднапалатны сход (81 дэпутат, выбіраецца на 4 гады).

Геаграфія Тога правіць

Гісторыя правіць

У сярэдзіне XV ст. на ўзбярэжжы Тога з’явіліся партугальцы. Да сярэдзіны XIX ст. тэрыторыя Тога — адзін з раёнаў найбольш інтэнсіўнага гандлю рабамі. На момант еўрапейскай каланізацыі ў канцы XIX ст. найбольш развітым з народаў Тога былі эве, якія стварылі на поўдні шэраг дзяржаўных утварэнняў. Існавалі і дзяржаўныя ўтварэнні катаколі — у цэнтры краіны і чакосі — на поўначы. У 1884 г. Германская імперыя навязала пратэктарат эве, а да 1902 г. распаўсюдзіла сваю ўладу на ўсю тэрыторыю Тога. У 1-ю сусветную вайну тэрыторыя Тога акупіравана брытанскімі і французскімі войскамі (1914 г.). Версальскі мірны дагавор 1919 г. замацаваў заходняе Тога за Вялікабрытаніяй (у 1957 г. далучана да Рэспублікі Гана), усходняе Тога — за Францыяй у якасці падмандатных тэрыторый Лігі Нацый. Пасля Другой сусветнай вайны Французскае Тога — падапечная тэрыторыя ААН пад кіраваннем Францыі. З 1956 г. Французскае Тога — самакіравальная рэспубліка ў складзе Французскай супольнасці.

27 красавіка 1960 г. абвешчана незалежнасць Тагалезскай Рэспублікі. Партыя адзінства Тога (ПАТ) на чале з С.Алімпіо, якая ўзначаліла ўрад Тога, спрабавала стварыць аднапартыйны рэжым, у 1962 г. забараніла ўсе апазіцыйныя партыі. У выніку ваеннага перавароту ў 1963 г. урад ПАТ скінуты, а Алімпіо забіты. Прэзідэнтам стаў Н.Груніцкі, які спрабаваў ажыццявіць дэмакратычныя рэформы. Новы ваенны пераварот у 1967 г. прывёў да ўлады падпалкоўніка Г.Эядэму (1972 г. — прэзідэнт Тога), які ўсталяваў жорсткі аўтарытарны рэжым; адзінай дазволенай партыяй было Аб’яднанне тагалезскага народа. Выступленні апазіцыі прымусілі Эядэму ў 1991 г. дазволіць шматпартыйнасць, што не перашкодзіла яго абранню прэзідэнтам у 1993 і 1998 г.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).