Тодар Кашкурэвіч

мастак

Тодар Кашкурэвіч, Тодар Арленавіч Кашкурэвіч, Фёдар Арленавіч Кашкурэвіч (4 мая 1963, Мінск, БССР, СССР) — беларускі мастак, музыкант, этнакультуролаг, дудар.

Тодар Арленавіч Кашкурэвіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 4 мая 1963(1963-05-04) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці культуролаг
Вучоба Беларускі дзяржаўны мастацкі інстытут
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сям’я і выхаванне правіць

Поўнае сапраўднае імя — Фёдар Арленавіч Кашкурэвіч, але любіць, каб яго называлі на беларускі манер «Тодар Кашкурэвіч» і так самапрэзентуецца.

Нарадзіўся 4 мая 1963 г. у Мінску ў мастацкай сям’і і з’яўляецца прадстаўніком мастацкай дынастыі Кашкурэвічаў: бацька Арлен Кашкурэвіч і брат Ігар Кашкурэвіч з’яўляюцца вядомымі беларускімі прафесійнымі мастакамі.

У апошнія гады жыве з сям’ёй у Ракаве, куды пераехаў з Мінска на сталае жыхарства — бліжэй да прыроды.

Адукацыя правіць

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча і Беларускі дзяржаўны мастацкі інстытут.

Быў членам маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Беларуская Майстроўня» (1979—1984), куды ў прыватнасці прывёў Міхала Анемпадыстава[1].

Творчасць правіць

Працуе ў галіне манументальнага мастацтва, жывапісу, кніжнай графікі і дызайну. Разам з іншымі энтузіястамі заснаваў у Беларусі традыцыю эксперыментальнай археалогіі, спецыяліст у працы з металам, дрэвам, настаўнік вядомых беларускіх гравёраў і ювеліраў[2].

Даследуе і аднаўляе старадаўную музычную традыцыю (беларуская дуда, ліра). Адзін з найбольш вядомых у балтыйскім рэгіёне майстроў, што вырабляюць дуды паводле аўтэнтычных узораў і пачынальнікаў сучаснага дударскага руху ў Беларусі. Удзельнік гурта рытуальнага фальклору «ESSA», а таксама беларуска-літоўскага фольк-джаз праекта «TYLOS LABANORO»[2].

Адзін з заснавальнікаў і актыўных членаў Цэнтра этнакасмалогіі «KRYŬJA», галоўны рэдактар альманаха «DRUVIS». Даследуе беларускую традыцыйную культуру, рэлігію і міфалогію, вывучае архаічную знакавую сістэму, паходжанне і семантыку сімвалаў. Займаецца штудыямі ў галіне этнамузыкалогіі, традыцыйнай эстэтыкі, сакральнай геаграфіі[2].

Зноскі

  1. Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 94.
  2. а б в Цэнтр этнакасмалогіі «KRYŬJA»

Літаратура правіць

  • Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.

Спасылкі правіць