Тодар (Фёдар Мікалаевіч) Мінкаў (балг.: Тодор Николов Минков, руск.: Фёдор Николаевич Минков; 2 студзеня 1830, Рушчук, цяпер г. Русэ, Асманская імперыя — 15 сакавіка 1906, Равіны, Берасцейшчына) — балгарскі грамадска-палітычны дзеяч, настаўнік.

Тодар Мінкаў
Род дзейнасці выхавацель
Дата нараджэння 2 студзеня 1830(1830-01-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1906(1906-03-15) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені Ордэн Святога Аляксандра Ордэн «За грамадзянскія заслугі» (Балгарыя) Order of Prince Danilo I, 2nd class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і заможнага гандляра. Скончыў гімназію ў Вене. У час Крымскай вайны добраахвотнікам уступіў у балгарскі легіён рускай арміі, у чыне падпаручніка займаў пасаду другога ад’ютанта пры генерале ад артылерыі князі Міхаіле Дзмітрыевічы Гарчакове, удзельнічаў у абароне Севастопаля (1854—1855), быў паранены. У 1861 г. скончыў політэхнічны інстытут у Дрэздэне і перасяліўся ў Расію. З 4 красавіка 1863 г. служыў наглядчыкам у пансіёне для выхадцаў з Паўднёвай Еўропы пры 1-й Аляксандраўскай рэальнай гімназіі ў горадзе Мікалаеве. У 1866 г. пансіён быў зачынены па ініцыятыве Мікалаеўскага ваеннага губернатара віцэ-адмірала Багдана Аляксандравіча фон Глазенапа, аднак Мінкаў прыклаў шмат высілкаў для таго, каб адрадзіць пансіён у абліччы прыватнай навучальнай установы і сустрэў падтрымку ў асобе славянафільскіх колаў, у прыватнасці, Івана Сяргеевіча Аксакава, Мікалая Паўлавіча Ігнацьева і дырэктары Азіяцкага дэпартамента Міністэрства замежных спраў Пятра Мікалаевіча Страмаухава. У выніку 10 лютага 1867 г. быў дадзены Найвышэйшы дазвол на стварэнне ў Мікалаеве прыватнага Паўднёваславянскага пансіёна, уладальнікам якога стаў Тодар (у Расіі яго клікалі Фёдарам Мікалаевічам) Мінкаў, які атрымаў пасаду чыноўніка па адмысловых даручэннях Міністэрства народнай асветы.

З Паўднёваславянскага пансіёна выйшлі многія дзеячы палітычнай і культурнай эліты Балгарыі 18801910-х, такія як класік літаратуры Алека Канстанцінаў, прэм’ер-міністр Аляксандр Малінаў, заснавальнік балгарскай оперы Канстанцін Міхайлаў-Стоян.

Ад 1893 пансіён дзейнічаў у маёнтку Фёдара Мінкава Равіны недалёка ад Дарагічына. Балгарскія юнакі рыхтаваліся там да паступлення ў расійскія кадэцкія корпусы. За сваю дзейнасць быў узнагароджаны сямю расійскімі і двума балгарскімі ордэнамі. Памёр у Равінах. Яго імя ў Балгарыі носяць вуліцы і школы.

У жніўні 2012 года закінутая магіла Тодара Мінкава была выяўлена пісьменнікам, гісторыкам і тэлевядучым Вячаславам Бандарэнкам і яго жонкай, журналістам і пісьменнікам Кацярынай Частновай, на могілкі горада Драгічын. 17 лістапада 2012 г. надмагілле на магіле Мінкава было адноўлена выкладчыкамі і навучэнцамі Слонімскага кадэцкага корпуса[1][2][3].

Узнагароды правіць

 
Герб Тодара Мінкава ўнесены ў Частку 18 Агульнага гербоўніка дваранскіх родаў Усерасійскай імперыі, стар. 109

Зноскі

Спасылкі правіць