Томас Бабінгтан Маколей

Томас Бабінгтан Маколей (англ.: Thomas Babington Macaulay, 25 кастрычніка 1800, Ротлі-Тэмпл, Вялікабрытанія — 28 снежня 1859, Лондан) — брытанскі гісторык і палітычны дзеяч.

Томас Бабінгтан Маколей
англ.: Thomas Babington Macaulay, 1. Baron Macaulay of Rothley
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1800(1800-10-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 1859(1859-12-28)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Zachary Macaulay[d][5][6]
Маці Selina Mills[d][5][6]
Род дзейнасці гісторык, палітык, паэт, паэт-адвакат, пісьменнік, абаліцыяніст
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Chancellor's Gold Medal[d]

Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце.

У 18331838 гадах член Вярхоўнага савета пры віцэ-каралю Індыі: кіраваў складаннем крымінальнага кодэкса, правёў рэформу асветы, накіраваную на пашырэнне сеткі школ і прымусовае ўкараненне англійскай культуры і мовы.

Ваенны міністр Вялікабрытаніі ў 18391841 гадах.

Выступаў супраць ідэі ўсеагульнага выбарчага права, у якім бачыў пагрозу цывілізацыі.

Аўтар «Гісторыі Англіі» з 1685 па 1702 (т.1—5, 1849—1861), а таксама папулярных гістарычных твораў, дзе ў бліскучай літаратурнай форме паказваў гісторыю Англіі як няспынны рух да росквіту пад кіраўніцтвам вігаў. Самай значнай падзеяй сусветнай гісторыі лічыў англійскую «Славутую рэвалюцыю» (дзяржаўны пераварот 16881689).

Зноскі

  1. а б M. P. Macaulay, Thomas Babington Macaulay, Baron // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 17. — P. 192–195.
  2. а б Stephen L. Macaulay, Thomas Babington // Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. LeeLondon: Smith, Elder & Co., 1885.
  3. Маколей Томас Бабингтон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  4. а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  5. а б Lundy D. R. The Peerage
  6. а б Kindred Britain

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9