Томас Пірмайр

аўстрыйскі футбаліст

Томас Пірмайр (ням.: Thomas Piermayr; нар. 2 жніўня 1989, Лінц, Аўстрыя) — аўстрыйскі футбаліст, паўабаронца клуба «Бад-Заўэрбрун».

Футбол
Томас Пірмайр
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 2 жніўня 1989(1989-08-02)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Аўстрыя
Рост 181 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аўстрыя Бад-Заўэрбрун
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2011 Аўстрыя ЛАСК (Лінц) 78 (4)
2011—2012 Шатландыя Інвернес 20 (0)
2012—2013 Аўстрыя Вінер-Нойштат 21 (0)
2013 Нарвегія Лілестром 9 (0)
2014 Злучаныя Штаты Амерыкі Каларада Рэпідс 14 (0)
2015 Беларусь Мінск 10 (0)
2015—2016 Венгрыя Бекешчаба 23 (0)
2017 Швецыя АФК Эскільстуна 25 (0)
2018 Аўстрыя ЛАСК Юніярс ОЁ 12 (2)
2018—2019 Рэспубліка Кіпр Алімпіякос (Нікасія) 26 (2)
2019—2022 Аўстрыя Вінер-Нойштат 48 (1)
2022 Аўстрыя Бад-Заўэрбрун 15 (0)
2023 Аўстрыя Вінер-Нойштат 9 (0)
2023— Аўстрыя Бад-Заўэрбрун
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Аўстрыя Аўстрыя (да 20) 1 (1)
2009—2010 Аўстрыя Аўстрыя (да 21) 9 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лютага 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Томас пачаў кар’еру ў клубе ЛАСК з роднага Лінца, дзе гуляў значны час на пазіцыі абаронцы. У ліпені 2011 падпісаў аднагадовы кантракт з шатландскім «Інвернесам», па заканчэнні сезона вярнуўся ў Аўстрыю, стаўшы іграком «Вінер-Нойштата».

9 ліпеня 2013 года падпісаў кантракт з нарвежскім «Лілестромам», але не здолеў замацавацца ў клубе і па заканчэнні сезона 2013 пакінуў яго. У красавіку 2014 года далучыўся да клуба амерыканскай МЛС «Каларада Рэпідс», дзе гуляў да кастрычніка.

У лютым 2015 года прыбыў на прагляд у салігорскі «Шахцёр»[3]. Знаходзіўся ў стане «гарнякоў» ажно да сакавіка, аднак не падышоў клубу[4]. Пазней доўгі час трэніраваўся разам з англійскім «Блэкпулам»[5].

30 красавіка 2015 года падпісаў кантракт з футбольным клубам «Мінск», тым самым стаўшы першым у гісторыі аўстрыйскім легіянерам у чэмпіянаце Беларусі[6]. У «Мінску» быў прызваны часова замяніць сербскага паўабаронцу Ніколу Лукіча, які атрымаў траўму ў матчы першага тура (11 красавіка) і выбыў на працяглы тэрмін. У ліпені, па аднаўленні Лукіча ад траўмы і заканчэння тэрміну кантракта, Пірмайр пакінуў мінскі клуб[7][8].

У жніўні 2015 года стаў іграком клуба «Бекешчаба» з элітнага дывізіёна Венгрыі, пакінуў яго праз год. У студзені 2017 года далучыўся да складу дэбютанта Алсвенскан — клуба «АФК Эскільстуна». Аднак па выніках сезона 2017 шведскі клуб выбыў у другі дывізіён, і ў студзені 2018 года Пірмайр стаў іграком клуба трэцяга аўстрыйскага дывізіёна «ЛАСК Юніярс ОЁ». У ліпені 2018 года перайшоў у «Алімпіякос» з Нікасіі.

У ліпені 2019 далучыўся да клуба «Вінер-Нойштат». З 2022 года выступаў за «Бад-Заўэрбрун», у студзені 2023 года вярнуўся ў «Вінер-Нойштат», а летам 2023 года зноў далучыўся да «Бад-Заўэрбруна».

Міжнародная кар’ера правіць

У 2009—2010 гадах выступаў за моладзевую зборную Аўстрыі.

Крыніцы правіць