Томас Ходжкін (англ.: Thomas Hodgkin; 17 жніўня 1798, Пентанвіл, акруга Сент-Джэймс, Мідлсекс, Англія — ​​5 красавіка 1866, Яфа, Асманская Сірыя) — брытанскі медык, патолагаанатам, піянер у галіне прафілактычнай медыцыны. Вядомы ў цяперашні час перш за ўсё тым, што ў 1832 годзе апісаў форму лімфомы, цяпер вядомую як лімфома Ходжкіна (лімфагрануламатоз).

Томас Ходжкін
англ.: Thomas Hodgkin
Род дзейнасці урач, гематолаг, патолагаанатам, анатам
Дата нараджэння 17 жніўня 1798(1798-08-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 красавіка 1866(1866-04-05)[1][2] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька John Hodgkin[d][4]
Маці Elizabeth Rickman[d][4]
Жонка Sarah Frances Callow Scaife[d]
Альма-матар
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Томас Ходжкін нарадзіўся ў сям’і квакераў ў Пентанвіле, акруга Сент-Джэймс, Мідлсекс. Разам з братам Джонам Ходжкіным атрымаў прыватную адукацыю.

У 1816 годзе заняў пазіцыю асабістага сакратара Уільяма Алена, ангельскага навукоўца і філантропа. Далей вучыўся ў Медыцынскай школе Святога Тамаша ў Лондане, а ў 1819 годзе паступіў у Эдынбургскі ўніверсітэт, у якім пасля абароны дысертацыі ў 1823 годзе яму была прысвоена ступень доктара медыцыны.

У 1821 годзе ездзіў у Францыю, вывучаў працу стэтаскопа, нядаўна ўведзенага ў медыцыну Рэнэ Лаэнекам. У 1825 годзе быў прызначаны выкладчыкам анатоміі хвароб у лонданскай медыцынскай школе.

У 1832 годзе Томас Ходжкін апісаў некалькі хворых, у якіх назіралася павелічэнне лімфатычных вузлоў і селязёнкі, агульнае знясіленне і заняпад сіл. Ва ўсіх выпадках хвароба мела смяротны зыход. Праз 23 гады Самуэль Уілкс (1824—1911), брытанскі ўрач і біёграф, назваў гэты стан хваробай Ходжкіна, вывучыўшы апісаныя Ходжкіным выпадкі і дадаўшы да іх 11 уласных назіранняў.

Томас Ходжкін быў блізкім сябрам сэра Мозеса Мантэфіёрэ, аднаго з самых вядомых брытанскіх яўрэяў XIX стагоддзя, фінансіста, грамадскага дзеяча і філантропа. Разам з ім ён з 1857 года здзяйсняў паездкі ў Палесціну, у адной з якіх захварэў на дызентэрыю і памёр. Томас Ходжкін быў пахаваны ў Яфе.

Зноскі

  1. а б Thomas Hodgkin // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Thomas Hodgkin // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  4. а б Kindred Britain