Томас Хэрыят (англ.: Thomas Harriot; 1560 — 2 ліпеня 1621) — англійскі астраном, матэматык, этнограф і перакладчык. Заслужыў вядомасць у асноўным дзякуючы двум дасягненням:

  • удасканаліў алгебраічную сімволіку, у тым ліку прыдумаў агульнапрынятыя значкі для аперацый параўнання: «>» (больш) і «<» (менш).
  • Лічыцца, што менавіта ён упершыню прывёз бульбу ў Вялікабрытанію і Ірландыю[4].
Томас Хэрыят
Thomas Harriot
Томас Хэрыят у 1602 годзе
Томас Хэрыят у 1602 годзе
Дата нараджэння каля 1560[1][2] ці 1560
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 1621(1621-07-02)[2][3]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, падарожнік-даследчык, астраном, астролаг, пісьменнік, мовазнавец, картограф
Навуковая сфера астраном, матэматык, этнограф,перакладчык
Альма-матар
Вядомы як матэматык, астраном
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Навуковая дзейнасць правіць

Склаў адну з першых карт Месяца, якую назіраў крыху раней Галілея (26 ліпеня 1609). Адным з першых заўважыў і апісаў сонечныя плямы (снежань 1610 года). Незалежна ад Галілея тэарэтычна вызначыў, што цела, кінутае гарызантальна, апісвае парабалу. Развіваючы працы Віета, ён падрыхтаваў працу «Ужыванне аналітычнага мастацтва да вырашэння алгебраічных ураўненняў», апублікаваны пасмяротна ў 1631 годзе. Хэрыят значна ўдасканаліў алгебраічную сімволіку Віета, наблізіўшы яе да сучаснай.

Зноскі

  1. Berry A. A Short History of AstronomyLondon: John Murray, 1898.
  2. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Thomas Harriot (Hariot or Harriott) // NCpedia Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. THOMAS HARRIOT — THE TRUE DISCOVERER OF THE POTATO.

Спасылкі правіць