Томская вобласць

Томская вобласць (руск.: Томская область) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на ўсходзе Заходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — Томск. Утворана 13 жніўня 1944 года.

Томская вобласць
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 13 жніўня 1944
Кіраўнік Уладзімір Уладзіміравіч Мазур[d]
Насельніцтва
  • 1 070 339 чал. (1 студзеня 2021)
Плошча
  • 316 900 км²
Томская вобласць на карце
Часавы пояс KRAT, UTC+7 і Азія/Томск[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-TOM
Код аўтам. нумароў 70
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прырода правіць

Плошча вобласці 316,9 тысяч км² (16-е месца па плошчы сярод суб’ектаў Расійскай Федэрацыі), што складае 1,9 % ад агульнай тэрыторыі Расіі. Працягласць з поўначы на поўдзень — каля 600 км, з захаду на ўсход — 780 км. Такім чынам, па плошчы Томская вобласць прыкладна на 1,5 % больш за Польшчу (і амаль у 40 раз менш за Польшчу па насельніцтве). Томская вобласць мяжуе на поўначы з Цюменскай вобласцю і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругай, на поўдні — з Кемераўскай і Новасібірскай абласцямі, на захадзе — з Омскай вобласцю, на ўсходзе з Краснаярскім краем.

Вялікая частка тэрыторыі вобласці цяжкадаступная, бо ўяўляе сабою тайгу (лясы займаюць 63 % плошчы) і балоты (28,9 %, у прыватнасці самае буйнае ў свеце Васюганскае балота). Самы высокі пункт вобласці — 274 м над узроўнем мора, самы нізкі — 34 м над узроўнем мора. Найбуйнейшае возера — Мірнае (Парабельскі раён), плошча люстэрка 18,3 км².

Клімат рэзка кантынентальны. Галоўная рака — Об, перасякае вобласць па дыяганалі з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, дзелячы вобласць на дзве амаль роўныя часткі.

Насельніцтва і гаспадарка правіць

Насельніцтва 1036,5 тыс. чалавек (1.01.2006), з якіх у гарадах пражываюць 68,1 %. Нацыянальны склад: рускія — 88,2 %, украінцы — 2,6, татары — 2,1 %.

Падзяляецца на 16 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Томск, Северск.

Галоўныя галіны прамысловасці — машынабудаванне і металаапрацоўка, лясная і нафтавая. Усе машынабудаўнічыя і металаапрацоўчыя прадпрыемствы сканцэнтраваны галоўным чынам у Томску і часткова ў Калпашава і Северску. Найбуйнейшыя лесазаводы — Магачынскі, Кецкі, Асінаўскі і Томскі. Нафтаздабыча вядзецца ў асноўным на паўночным захадзе і захадзе вобласці, у раёне сяла Аляксандраўскае і басейне ракі Васюган. У раёне Томска размешчаны буйны нафтахімічны камбінат.

Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць каля 5 % тэрыторыі вобласці. Тут у невялікіх колькасцях вырошчваюць пшаніцу, лён, бульба і гародніна. Разводзяць буйная рагатая жывёла, свіней, авечак і коз, хатніх птушак. Развітыя пушная здабыча (вавёрка, собаль, андатра, каланок) і зверагадоўля (серабрыста-чорная лісіца).

Пасёлкі правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
  3. archINFORM — 1994. Праверана 27 студзеня 2024.

Спасылкі правіць