Том (прыток Абі)

рака ў Заходняй Сібіры, прыток Абі

Том[1] (шорск. Том, руск.: Томь) — рака ў Заходняй Сібіры, у Хакасіі, Кемераўскай і Томскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Об.

Том
У горадзе Северск
У горадзе Северск
Характарыстыка
Даўжыня 827 км
Басейн 62 000 км²
Расход вады 1 100 м³/с (каля горада Томск)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Абаканскі хрыбет
 • Каардынаты 53°36′39,20″ пн. ш. 89°40′29,80″ у. д.HGЯO
Вусце Об
 • Месцазнаходжанне за 35 км на паўночны захад ад Северска
 • Вышыня 68 м
 • Каардынаты 56°50′00″ пн. ш. 84°29′20″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Об → Карскае мора
Краіна
Рэгіён Заходняя Сібір
Раёны Хакасія, Кемераўская вобласць, Томская вобласць
Код у ДВР 13010300212115200007313
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Выток Томі знаходзіцца на заходніх схілах Абаканскага хрыбта, на балоцістым схіле паміж паўночнымі адгор’ямі хрыбта Карлыган і гарой «Вяршыня Томі». Першыя кіламетры цячэ па забалочанай даліне ў паўднёва-заходнім кірунку.

Даўжыня ракі — 827 км, шырыня поймы да — 3 км, перапад вышынь ад вытоку да вусця — 1185 м, плошча вадазбору — 62 тыс. км². Сярэдні шматгадовы расход вады і гадавы сцёк адпаведна: 1100 м³/c (каля Томска[1]), 35,0 км³/год. Сярэдняя хуткасць плыні — 0,33 м/с, на перакатах — 1,75 м/с. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, адкрываецца ў канцы красавіка. Сярэдняя працягласць ледаставу — 158—160 дзён, у сярэднім 175 дзён у год вольная ад лёду. Дажджавое сілкаванне ракі складае 25—40 %, снегавое — 35—55 % і грунтавыя — 25—35 % гадавога сцёку.

Асноўныя прытокі: Мрасу (Мрас-Су[2]), Кондама, Уньга (левыя), Уса, Верхняя Церсь, Ніжняя Церсь, Тайдон (правыя)[1].

Рака сплаўная, суднаходная ад вусця да Томска. На рацэ гарады Междурэчанск, Томск, Новакузнецк, Кемерава, Северск, Юрга. У басейне ракі знаходзіцца Кузнецкі вугальны басейн.

Зноскі

  1. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
  2. Река Мрас-Су (Акмрас) // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура правіць

  • Том // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. 484.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 430. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць