Тона (фр.: tonne, ад сяр.-стаг. лац.: tunna — бочка) — назва некаторых адзінак вымярэння вагі, масы і аб’ёму.

  • Тона (метрычная тона) = 10 цэнтнераў = 1000 кілаграмаў. Беларускае пазначэнне: т; міжнароднае: t. Пазасыстэмная адзінка, у Беларусі дапушчана да выкарыстання нараўне з адзінкамі Міжнароднай сістэмы адзінак (СІ) без абмежавання тэрміну і вобласці прымянення.
  • Амерыканская тона (кароткая тона) = 907,18474 кілаграмаў.
  • Англійская тона (доўгая тона) = 1.016,0469088 кілаграмаў.
  • Рэгістравая тона — адзінка, якой у суднаходстве вымяраюць аб’ём памяшкання, які можа быць занятым пад карысны груз. Роўная 2,83 м³.
  • Фрахтавая тона — адзінка вымярэння памеру фрахту. Для цяжкіх і кампактных грузаў роўная 1016,0469088 кг, а для лёгкіх і аб’ёмных грузаў — 1,12 м³.
Тона
Абазначэнне адзінкі t[1][2][…], т, t і т
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ 1 000 кг[2]
Пераўтварэнне ў іншыя адзінкі вымярэння 1 000 кг, 1 000 кг, 1 000 кг, 999,9997 кг, 1 000 000 грам, 1 000 кг, 1 000 000 000 milligram, 1 000 000 000 000 microgram, 999,9999719459 кг, 999,999717934 кг, 1 000,000172 кг, 1 000,0000617 кг, 1 000 кг, 1 000 кг, 1 000 кг і 1 000 кг
Фізічная велічыня маса[2]
Схематычная ілюстрацыя

Адзінкі масы правіць

Сухая тона таксама пазначае вагу, але такога рэчыва, якое была высушана да адносна нізкага, кансістэнтнага ўзроўню ўтрымання вільгаці (чыстая вага). Можа выкарыстоўвацца для такіх рэчываў, як шлам, пульпа, кампост і падобныя сумесі, у якіх цвёрды матэрыял замочаны у вадзе або раствораны вадой. Калі рэчыва знаходзіцца ў сваім натуральным, мокрым стане, то прымяняецца назва «тона вільготнага матэрыялу».

Агульнапрынятыя скарачэнні правіць

У горназдабыўной прамысловасці ЗША скарачэнне ў выглядзе вялікай літары 'T' выкарыстоўваецца для аддзялення традыцыйнай тоны ад мэтрычнай тоны, але 'T' таксама можа быць скарачэннем ад «тэсла». Скарачэнне ў выглядзе малой літары 't' традыцыйна выкарыстоўваецца як для англійскай і амерыканскай тоны, так і для мэтрычнай тоны.

Прапісная літара 'T' раней выкарыстоўвалася таксама для абазначэння тона-сілы, у той час як маленькая літара 't' пазначала тону як адзінку масы.

Адзінкі аб’ёму правіць

Тона водазмяшчэння — гэта адзінка вымярэння аб’ёму, якая выкарыстоўваецца для разліку водазмяшчэння судна. Калі водазмяшчэннем называюць грузападымальнасць карабля, то маюць на ўвазе аб’ём вады, выцесненай суднам, памножаны на яе шчыльнасць і вымяраны ў англійскіх тонах (тонах водазмяшчэння). Тона водазмяшчэння — аб’ём вады, які важыць адну тону. Гэта эквівалентна каля 0,97 м³ вады.

Адна фрахтавая тона — каля 1,13 м³. Яна паказвае аб’ём грузавога аўтамабіля, цягніка ці іншага сродку перавозкі. Раней выкарыстоўвалася і для караблёў, цяпер жа выкарыстоўваецца рэгістравая тона, якая адпавядае 2,83 м³.

Раней у Вялікабрытаніі выкарыстоўвалася такая адзінка вымярэння, як вадзяная тона, якая была эквівалентная 1,02 м³. Гэта быў аб’ём, займаны масай адной англійскай тоны вады.

Адзінкі энергіі правіць

 
Вышыня ядзернага грыба у залежнасці ад энергіі
  • тона у трацілавага эквівалента — адзінка вымярэння энергіі, роўная 4,184·109 Дж або 109 тэрмахімічных калорый (адна гігакалорыя); вызначаецца як колькасць энергіі, вылучаюцца пры дэтанацыі 1 тоны трынітраталуёл (ТНТ). Пры дэтанацыі кілатоны або мегатоны трацілу вылучаецца адпаведна 4,184·1012 або 4,184·1015 Дж. Вымярэння у трацілавым эквіваленце могуць выкарыстоўвацца для апісання сілы ядзернай зброі або ў сейсмалогіі.
  • тона умоўнага паліва (т.у.п.) — адзінка вымярэння энергіі, роўная 2,93·1010 Дж; вызначаецца як колькасць энергіі, што вылучаецца пры згаранні 1 тоны паліва з цеплатворнай здольнасцю 7000 ккал/кг (адпавядае тыповай цеплатворнай здольнасці каменнага вугалю).

Гл. таксама правіць

Зноскі