Торсхаўнскі сабор

Торсхаўнскі сабор (фар.: Havnar Kirkja) — кафедральны сабор у Торсхаўне (Фарэрскія астравы).

Славутасць
Торсхаўнскі сабор
62°00′35″ пн. ш. 6°46′18″ з. д.HGЯO
Краіна  Фарэрскія астравы
Месцазнаходжанне
  • Торсхаўн[d]
Канфесія Царква Дацкага Народа
Епархія Færøernes Stift[d]
Архітэктурны стыль гістарызм[d]
Дата заснавання 1788
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Будынак сабора быў пабудаваны ў 1788 годзе на паўвостраве Тынганес ў старой частцы горада, замяніўшы старую драўляную царкву 1609 года, і сёння з’яўляецца адной з славутасцяў фарэрскай сталіцы. У 1935 і 1968 гг хор царквы падоўжаны, а ў 1968 годзе да будынка былі прыбудаваны некалькі памяшканняў.

Храм, як і большасць на архіпелагу, адносіцца да Евангелічна-лютэранскай царквы. Саборам ён стаў з 1990 года, калі быў абвешчаны рэзідэнцыяй епіскапа Фарэр.

Апісанне правіць

У будынку, радыкальна перабудаваным у 1798 годзе захаваліся царкоўная кафедра 1788 года, купель для хрышчэння 1601 года і срэбнае распяцце 1713 года. Першапачаткова вакол будынка былі могілкі, якія не выкарыстоўваюцца больш за 100 гадоў.