Торэнс Парк (станцыя)

Торэнс Парк (англ.: Torrens Park) — чыгуначная станцыя на лініі Belair (Адэлаіда, Аўстралія). Станцыя злучае прыгарады Адэлаіды Torrens Park і Lower Mitcham, адлегласць да чыгуначнай станцыі Адэлаіды — 9,3 км. Станцыя была адкрытая пад канец XIX стагоддзя, альбо напачатку XX-га. Станцыя мела дзве платформы, але з 1995 г. пасля пераходу лініі Адэлаіда — Мельбурн на еўрапейскую каляю заходняя платформа станцыі не выкарыстоўваецца. У лютым—сакавіку 2008 заходняя платформа была знесеная, на станцыі засталася адна платформа — усходняя.

Станцыя
Торэнс Парк
англ.: Torrens Park railway station
Belair
Дата адкрыцця кан. XIX — пач. XX стст.
Тып Пасажырская
Колькасць платформ 1
Размяшчэнне Belair Road, Kinross Avenue
Адлегласць да Адэлаіды 9,3 км 
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інфраструктура правіць

У 1992 годзе станцыйнае наваколле азелянілі. Ёсць аўтамабільная паркоўка. Прыбіральні на станцыі няма, іншая інфраструктура адсутнічае.