Трагічныя гісторыі

Трагічныя гісторыі (фр.: histoires tragiques) — жанр французскай літаратуры XVIXVII стст., навэлістыка ў стылі нуар эпохі барока.

Вокладка перакладаў П’ера Баэцюо кнігі Матэа Бандэла

Заснавальнікам жанра быў П'ер Баэцюо (Boaistuau), які выдаў свой пераклад некалькіх навэлаў Матэа Бандэлы пад назвай «Трагічныя гісторыі» (1559). У 1570 г. яго паслядоўнік Франсуа дэ Бэльфарэ (François de Belleforest) дапоўніў новае выданне сваімі перакладамі. З англійскага перакладу «Трагічных гісторый» пазычаны сюжэт раману «Рамэа і Джульета».

Асноўныя прадстаўнікі пад канец XVI ст. — Вэрытэ Абан (Vérité Habanc), Бэнінь Пуасэно (Bénigne Poissenot), Аляксандр Сільвен (Alexandre Sylvain).

Найбольш істотныя літаратары ў XVII ст.Франсуа дэ Расэ (François de Rosset) і Жан П’ер Камю, якія чэрпалі сюжэты з сучаснай крымінальнай хронікі.

Спасылкі правіць