Трамвай № 1 (Мінск)

Трамвай № 1 — трамвайны маршрут у горадзе Мінску, маршрутам руху ад ДП «Плошча Мяснікова» да ДС «Зялёны Луг».

Трамвай першага маршруту

Гісторыя правіць

Трамвайны маршрут № 1 адкрыўся 3 кастрычніка 1929 года і працягнуўся ад станцыі Таварнай да Камароўкі, але ўжо з 1 ліпеня 1930 ён быў працягнуты ад Камароўкі да Выстаўкі (раён цяперашняй плошчы Калініна)[1]. У такім выглядзе маршрут праіснаваў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны[1].

У 1943 годзе на Вялікдзень трамвайны рух быў адноўлены акупацыйнымі ўладамі. Пра гэта ў газеце з'явілася наступная абвестка[2]:

Ад сыботы пайшоў iзноў Менскi трамвай! Тымчасам ходзiць ён на лiнii былога № 1 ад Камароўскага парку й пакуль да Лiповае вулiцы (б. Валадарскага), паступова асвойваючы й далейшыя дзялянкi ў кiрунку да пасажырскага вакзалу. На ўсёй лiнii ўстаноўлена 10 упынак.

У другой палове чэрвеня 1944 адбылося адкрыццё другой чаргі трамвая, падоўжаны маршрут якога звязваў Выстаўку і Таварную станцыю. На лініі працавала чатыры вагоны[3].

Пры адступленні з Мінска немцы разабралі частка шляхоў, знялі кантактную сетку, вывезлі абсталяванне цягавай падстанцыі. У выніку бамбардзіровак быў разбураны будынак трамвайнага парку, знішчана рэшта ліній і рухомы састаў[3].

Праз год маршрут № 1 быў адноўлены ў межах станцый Валадарскага — Выстаўка[1]. Праз кароткі час маршрут працягнуўся ад Чыгуначнага вакзала да парка Чалюскінцаў[1]. З кастрычніка 1946 года быў адноўлены даваенны выгляд маршрута «Таварная — Парк Чалюскінцаў». З 18 ліпеня 1948 года маршрут крыху змяніў траекторыю, але канцавыя прыпынкі засталіся тымі ж[1]. Яшчэ дзве падобныя змены чакалі маршрут у 1949 і 1956 гадах[1]. З 1 лістапада 1957 года трамвай № 1 пачаў хадзіць ад ДС Таварная да Сельгаспасёлка, а з 1961 — ад Рэспубліканскай да Сельгаспасёлка[1].

З 1965 года маршрут быў працягнуты ад Сельгаспасёлка да ДС Зялёны Луг[1]. У 1975 годзе маршрут набывае сучасны выгляд: ад ДС Мясніковіча да ДС Зялёны Луг. У такой форме ён існуе і да гэтага часу[1].

З 2014 да восені 2018 года быў часова адменены ў сувязі з будаўніцтвам трэцяй лініі метро.

Траса правіць

Вул. Бабруйская, вул. Ульянаўская, вул. Першамайская, вул. Змітрака Бядулі, пл. Змітрака Бядулі, вул. Казлова, пр. Машэрава, вул. Чырвоная, вул. Якуба Коласа, Лагойскі тракт[4].

Прыпынкі правіць

Назва Іншыя маршруты трамваяў Маршруты аўтобусаў Маршруты тралейбусаў Станцыі метро
Плошча Мяснікова 4, 7 24, 38, 46, 65, 73, 78, 163 4, 7, 29, 36, 37, 44, 46, 58
Ленінградская 4, 7 24, 38, 46, 65, 73, 78, 163, 958 4, 7, 29, 36, 37, 44, 46, 58
-/Вакзал 4, 7 1, 3с, 5т, 35с, 43, 46, 69, 78, 79, 79д, 81э, 85с, 102, 123, 127, 151э, 958 3, 4, 7, 20, 30, 36, 44, 58. Плошча Леніна (Маскоўская лінія)
Вул. Свярдлова 4, 7 3с, 5т, 43, 79, 79д, 81э, 85с, 102, 123, 175э 3, 6, 16, 20, 30
Стадыён «Дынама» 4, 7 127
Ліцэй БДУ 4, 7
Парк Горкага 4, 7 57
Вул. Захарава 4, 7 18, 26, 37, 39
Вул. Змітрака Бядулі 4
Пр-т Незалежнасці 3, 4, 6, 11 19, 100 Плошча Перамогі (Маскоўская лінія)
Вул. Чырвоная 3, 4, 5, 6, 11 22
Вул. Пугачоўская 5, 6, 11
Пл. Якуба Коласа 5, 6, 11 19, 25, 100, 115э 22 Плошча Якуба Коласа (Маскоўская лінія)
вул. Дарашэвіча 5, 6, 11
вул. Хмяльніцкага/БНТУ 5, 6, 11 59, 76э, 89э 29, 33, 34, 37, 38, 54, 55, 68, 92
вул. Чарнышэўскага 5, 6, 11
-/вул. Ламаносава 5, 6, 11 91
вул. Бялінскага 5, 6, 11
вул. Валгаградская 5, 6, 11 37, 80, 113с, 145с
вул. Севастопальская 5, 6, 11 37, 80
Крама «Электроніка» 5, 6, 11 37, 80, 145с
вул. Каліноўскага/вул. Кальцова 5, 6, 11 13, 37, 80, 145с
вул. Сядых 5, 6, 11
ДС Зялёны Луг 5, 6, 11 87с

Цікавыя факты правіць

У час, калі трамвайныя маршруты мелі колеравую ідэнтыфікацыю, 1-шы маршрут пазначаўся двума чырвонымі агнямі[5].

Зноскі

Спасылкі правіць