Трамвай (фільм, 1966)

«Трамва́й» (польск.: Tramwaj) — чорна-белы нямы кінаэцюд, зняты ў 1966 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Рэжысёрскі дэбют Кшыштафа Кеслёўскага.

ТрамвайM:
польск.: Tramwaj
Жанр нямое кіно
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Ежы Брашка
Марыя Янец
Аператар Здзіслаў Качмарэк
Кінакампанія Кінашкола ў Лодзі
Працягласць 5 хв.
Краіна Сцяг Польшчы Польшча
Мова нямы
Год 1966
IMDb ID 0167464

Сюжэт правіць

Малады чалавек кепска сябе адчувае і пакідае вечарыну. Выйшаўшы на вуліцу, ён даганяе начны трамвай поўны людзей. Праз некаторы час у трамваі застаецца толькі ён і самотная дзяўчына. Маладыя людзі абменьваюцца шэрагам позіркаў, але не знаёмяцца. Хлопец выходзіць на сваім прыпынку, але працягвае глядзець на дзяўчыну праз акно трамвая. Тая спіць. Тым часам трамвай адбывае. Хлопец глядзіць услед трамваю і знянацку кінаецца за ім удагонку.

Акцёрскі склад правіць

Спасылкі правіць