Транспарт у Польшчы

Польшча мае шырокую, сучасную і разнастайную транспартную сістэму. Становішча Польшчы ў цэнтры Еўропы прадвызначыла важную ролю транзітнага транспарту ў гаспадарцы. Тэрыторыю Польшчы ва ўсіх напрамках перасякаюць найважнейшыя транс’еўрапейскія магістралі.

Скрыжаванне аўтастрад А1 і А4 побач з Глівіцамі

Аўтамабільны правіць

Аўтамабільны транспарт адыгрывае важную ролю ва ўнутраных грузавых і пасажырскіх перавозках, у замежнагандлёвых сувязях з еўрапейскімі краінамі. Краіна мае густую сетку аўтамабільных дарог (найважнейшыя з іх пазначаны літарамі і лічбамі: A1, A2, A4, A6, A8, A18). На 2017 працягласць новых хуткасных аўтастрад складала 3421 км. Апроч гэтага, у краіне дзейнічае праграма мадэрнізацыі рэгіянальных і мясцовых дарог.

Чыгуначны правіць

 
Хуткасны цягнік PKP ED250 Pendolino на вакзале у Глівіцах

Важнае месца ў транспартнай сістэме краіны займае чыгуначны транспарт. Паводле яго грузаабароту, асноўная частка якога прыпадае на перавозкі вугалю, Польшча саступае ў Еўропе толькі Германіі. Галоўны чыгуначны вузел — Верхнесілезскі — злучаны жалезнымі магістралямі з найбуйнейшымі гарадамі краіны, у тым ліку партовымі цэнтрамі. На 2015 год працягласць чыгунак складае 19 000 км. Высокі ўзровень электрафікаванасці чыгунак. Кампанія Польская Дзяржаўная чыгунка (PKP) праводзіць мадэрнізацыю як шляхоў зносін, так і рухомага складу, які будзе мець магчымасць разганяцца да 200 км/гадз на усіх участках. А паміж галоўнымі гарадамі чыгуначнікі з 2015 ладзяць хуткаснае спалучэнне (да 300 км/гадз).

Марскі правіць

Па ўсім балтыйскім узбярэжжы цягенецца ланцужок партоў. Пры гэтым вылучаюцца два марскія партовыя комплексы: Гданьск — Гдыня і Шчэцін — Свінауйсце. У Гданьска-Гдыньскім комплексе збудавана глыбакаводная гавань для буйнатанажных (акіянічных) суднаў — гэта адзіны падобны партовы комплекс на Балтыцы. Круглагадовыя паромныя пераправы злучаюць Польшчу з краінамі Паўночнай Еўропы.

Рачны правіць

З унутраных водных шляхоў краіны самы важны — рака Одра. Яна звязана каналамі з Верхнесілезскім басейнам і марскім портам Свінауйсце, з рачной сеткай Германіі і Віслай. Вісла ад Варшавы да Гданьска даступная для суднаў грузападымальнасцю больш за 500 т.

Паветраны правіць

У Польшчы выключна добра развіты паветраны транспарт. Найбуйнейшы аэрапорт — Варшаўскі аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапена, хаб для нацыянальнай авіякампаніі LOT, што з’яўляеца адной з найстарэйшых авіякампаній свету: год заснавання — 1929. Да самых вядомых міжнародных аэрапортаў краіны адносяца Кракаўскі імя Яна Паўла ІІ, Уроцлаўскі імя Каперніка і Гданьскі імя Леха Валенсы.

Зноскі