Трансфармацыя (генетыка)

Трансфармацыя ў генетыцы — змена спадчынных уласцівасцей клеткі ў выніку пранікнення ў яе чужароднай ДНК; адзін са спосабаў абмену генетычным матэрыялам у пракарыётаў. Натуральная трансфармацыя адкрыта і вывучана ў бактэрый (напрыклад, трансфармацыя непатагенных бактэрый у патагенныя), але магчыма і ў клетках вышэйшых арганізмаў.

Кампетэнтныя клеткі, здольныя ўключаць чужародную ДНК, сінтэзуюць бялок. Пасля пранікнення ў клетку фрагмента ДНК донара адна з яе нітак распадаецца, а другая ўключаецца ў храмасому рэцыпіента за кошт рэкамбінацыі з гемалагічным участкам. Трансфармацыя выкарыстоўваецца для генетычнага аналізу бактэрый, у якіх невядомыя іншыя формы абмену генетычным матэрыялам (кан'югацыі, трансдукцыі) і эксперыментах па генетычнай інжынерыі.

Адкрыццё і вывучэнне трансфармацыі з'явілася доказам таго, што ДНК — матэрыяльны носьбіт спадчыннасці.

Літаратура правіць