Трахея[1] (ад стар.-грэч.: τραχεῖα (ἀρτηρία) літар. «Шурпатае (дыхальнае горла)») — орган пазваночных жывёл і чалавека, з’яўляецца часткай паветраносных шляхоў; размешчаны паміж горлам і бронхамі.

У некаторых хвастатых земнаводных трахея маецца ў выглядзе даволі доўгай трубкі; звычайна сценкі трубкі ўмацоўваюцца нераўнамерна раскіданымі невялікімі храсткамі, якія часам злучаныя паміж сабой па баках. Гэтыя храсткі выяўляюць вядомую сувязь з гартаннымі храсткамі, і таму ім прыпісваюць такое ж вісцаральнае паходжанне (меркавана за кошт пятай шчылепавай дугі), як і апошнім. У земнаводных трахея не падзяляецца на бронхі, (лёгкія пачынаюцца ад трахеі) і не ва ўсіх адасоблены ад гартані (у бясхвостых земнаводных трахея адсутнічае; лёгкія пачынаюцца ад гартані). У хвастатых земнаводных трахея звычайна доўгая, з парнымі храсткамі, якія часам зрастаюцца.

У паўзуноў, птушак і млекакормячых трахея добра адасоблена ад гартані і дзеліцца на бронхі. Даўжыня трахеі прама прапарцыйная даўжыні шыі і адваротна прапарцыйная даўжыні бронх.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.662.