Трацічны перыяд — састарэлая назва часавага інтэрвалу геалагічнай гісторыі Зямлі, які ахоплівае прамежак часу ад вымірання дыназаўраў (прыкладна 65 млн гадоў назад) да пачатку апошняга ледавіковага перыяду (каля 1,8 млн гадоў назад). Лічыўся адным з двух геалагічных перыядаў кайназойскай эры.

Тэрмін прапанаваў у 1759 годзе італьянскі геолаг Джавані Ардуіна, які, на падставе геалогіі паўночнай Італіі, разбіў шкалу часу на першасны, другасны і трацічны перыяды. Некалькі пазней да іх дадаўся чацвярцічны перыяд. У 1828 годзе шатландскі геолаг Чарлз Лаель уключыў трацічны перыяд у сваю больш дэталёва прапрацаваную сістэму класіфікацыі. Ён разбіў трацічны перыяд на чатыры эпохі, грунтуючыся на працэнтным утрыманні ў стратах выкапняў малюскаў, блізкіх да сучасных відаў. Для эпох Лаель выкарыстоўваў грэчаскія назвы: Эацэн, Міяцэн, Старажытны пліяцэн і Новы пліяцэн. Хоць гэты падзел быў адэкватна для рэгіёна, які вывучаў навуковец (частка Альпаў і раўніны Італіі), пры спробе ўжыць яго да іншых частак Еўропы і Амерыкі ён апынуўся непрыдатным, у сувязі з чым выкарыстанне выкапнёвых малюскаў у вызначэнні эпох спынілася, а самі эпохі былі пераназваны і перавызначаны.

У канцы трацічнага перыяду на Зямлі з’явіліся першыя малпалюдзі[1]

Паводле бягучай геахраналагічнай шкалы[2] прамежак часу, раней вядомы як «трацічны перыяд», ахоплівае палеаген, неаген і частку антрапагену.

Палеаген правіць

Палеаген (з 66,0 да 23,03 мільёнаў гадоў назад[2]) адзначыўся шырокім распаўсюджаннем і значным павелічэннем разнастайнасці млекакормячых, якія эвалюцыянавалі, каб заняць вызваленыя дыназаўрамі нішы. Заканчэнне перыяду звязана з асушваннем клімату і паступовым астэпаваннем сушы. Уключае палеацэн, эацэн і алігацэн.

Неаген правіць

Неаген (з 23,03 да 2,588 мільёна гадоў назад[2]) — у адрозненне ад палеагену, перыяд спецыялізацыі млекакормячых: колькасць іх відаў памяншаецца, а адносіны паміж імі становяцца цяснейшымі. Клімат усё больш асушваецца, а сярэдняя тэмпература апускаецца, пакуль 1,8 мільёна гадоў да нашай эры не пачынаюцца сухія і халодныя ледавіковыя перыяды. Уключае міяцэн і пліяцэн.

Зноскі правіць

Літаратура правіць