Труба́ — прамысловы пустацелы выраб круглага або профільнага сячэння значнай даўжыні ў параўнанні с папярочным памерам.

Керамічныя трубы

Трубы вырабляюцца з металаў, пластмас, бетону, керамікі, шкла і іншых матэрыялаў.

Металічныя трубы дзеляцца паводле тэхналогіі вытворчасці на бясшвовыя, зварныя і літыя.

Прымяненне правіць

Трубы прымяняюцца для стварэння водаправоду, газаправоду, каналізацыі, дымаходу, пропуска ручаёў пад дарогамі.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 534—535. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі правіць