Трутнаў

горад у Чэхіі

Тру́тнаў (чэшск.: Trutnov, ням.: Trautenau) — горад у Кралавеградзецкім краі Чэхіі, на рацэ Упе, ля падножжа горнага масіва Крконашы. Насельніцтва 30,9 тыс. жых. (2012).

Горад
Трутнаў
чэшск.: Trutnov
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1260
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Траўтэнау
Плошча
103,36 км²
Вышыня цэнтра
414 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
30 953 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
499
Паштовы індэкс
541 01
Аўтамабільны код
H (старыя TU)
Афіцыйны сайт
Трутнаў на карце Чэхіі
Трутнаў (Чэхія)
Трутнаў

Асноўная галіна прамысловасці горада — тэкстыльная (галоўным чынам, ільняная). Вытворчасць вырабаў са шкла.

Гісторыя правіць

Упершыню згадваецца каля 1260, под сучаснай назвай (першапачаткова — у нямецкім варыянце) — з 1301. З канца XIV стагоддзя знаходзіўся ва ўладанні багемскай каралевы. Вытрымаў усе варожыя атакі; быў узяты толькі Янам Жыжкам у час Гусіцкіх войнаў у 1421 і двойчы (у 1642 і ў 1647) асаджваўся шведамі на працягу Трыццацігадовай вайны. Індустрыялізацыя горада пачалася ў XIX стагоддзі. У 1823 былі створаны палатняная мануфактура і шаўкаткацккая фабрыка. Да 1945 асноўнае насельніцтва горада складалі немцы, у цяперашні час — чэхі.

Славутасці правіць

З архітэктурных помнікаў вартыя ўвагі: адзінаццаціметровая калона ў стылі барока, размешчаная на цэнтральнай плошчы горада; касцёл Нараджэння Дзевы Марыі з 64-метровай вежай і вялізнай крыптай, якая цяпер з'яўляецца канцэртнай залай; скульптурная група, якая адлюстроўвае Яна Непамуцкага і Святое Сямейства.

Паблізу Трутнава — вядомы курорт Янске Лазне.

Спасылкі правіць

  1. а б https://www.trutnov.cz/cs/zivot-v-trutnove/historie-mesta/starostove-mesta/ing-arch-michal-rosa.html Праверана 6 лістапада 2023.