Труханавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Тру́ханавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Труханавічы.

Труханавіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Слуцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Труханавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 5 мая 1962

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Грэскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Капыльскім раёне. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Слуцкага раёна. 5 мая 1962 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мусіцкага (2 населеныя пункты: Праснакі і Стараселле) і Грэскага (6 населеных пунктаў: Асавец, Калюга, Камень, Карачоўшчына, Падлужжа і Труханавічы) сельсаветаў[1].

Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў, на момант скасавання — таксама 8 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Белорусская ССР: административно-территориальное деление на 1 января 1947 года / Информационно-статистический отдел Президиума Верховного Совета БССР. — Минск: Государственное издательство БССР, 1947. — 300 с.