Трыглаў (міфалогія)

Трыгла́ў (лац.: Triglav) — бажаство ў міфалогіі балтыйскіх славян.

Трыглаў у гарадскім парку Воліна

Паказваецца альбо як трохгаловы чалавек, альбо як чалавек з трыма казлінымі галовамі. Галовы сімвалізавалі ягоную ўладу над трыма царствамі: небам, зямлёй і падземным светам[1]. Да атрыбутаў Трыглава належаць чорны конь і дуб. Падчас варажбы жрацы тройчы вадзілі каня, які павінен быў прадказваць будучыню, праз дзевяць дзідаў, пакладзеных на зямлю.

Магчыма, у асобе Трыглава аб'яднаныя тры галоўныя ідалы славянскай міфалогіі, якімі першапачаткова з'яўляліся Сварог, Пярун і Даждзьбог. У некаторых славянскіх плямёнаў Даждзьбога пазней замяніў Святавіт або Вялес.

Некаторыя даследчыкі звязваюць Трыглава з іншым славянскім бажаством Траянам[2].

На тэрыторыі Беларусі абломак трохтварага ідала знойдзены паблізу вёскі Багуслаўцы Пружанскага раёна і ля вёскі Млыны Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці[1].

Паводле некаторых меркаванняў, горы Трыглаў у Славеніі і Троглаў у Босніі і Герцагавіне названыя ў гонар Трыглава. Таксама яго імя носіць астэроід 2522 Трыглаў.

Зноскі

  1. а б Трыглаў. Родныя вобразы. Праверана 7 снежня 2012.(недаступная спасылка)
  2. Троянь // Словарь-справочник «Слова о полку Игореве»: В 6 выпусках / Сост. В. Л. Виноградова. — М.; Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1965—1984. — Т. Вып. 6. Т—Я и дополнения — 1984. — С. 57—61.

Літаратура правіць

  • Gieysztor A. Mitologia Słowian. — Warszawa: Wydawnictwo Uniwersytetu Warszawskiego, 2006. — ISBN 83-235-0234-X.
  • Kempiński A. Encyklopedia mitologii ludów indoeuropejskich. — Warszawa: Iskry, 2001. — ISBN 83-207-1629-2.
  • Strzelczyk J. Mity, podania i wierzenia dawnych Słowian. — Poznań: Wydawnictwo Rebis, 2007. — ISBN 978-83-7301-973-7.

Спасылкі правіць