Трыдэ́нцкі сабо́р — XIX Усяленскі сабор, які адкрыўся 13 снежня 1545 года ў Трэнта (лац.: Tridentum) па ініцыятыве Папы Паўла III, галоўным чынам ў адказ на Рэфармацыю, і закрыўся там жа 4 снежня 1563 года, ў пантыфікат Пія IV. Быў адным з найважнейшых сабораў ў гісторыі Каталіцкага Касцёла, так як ён збіраўся для таго, каб даць адказ рэфармацыйнаму руху.

Трыдэнцкі сабор

На саборы, акрамя іншага, адбылося пацвярджэнне Нікейскага сімвала веры, лацінскага перакладу Бібліі («Вульгаты»), прыняцце другакананічных кніг ў Біблію і Трыдэнцкага катэхізіса. Вялікае месца было нададзена сакрамэнту еўхарыстыі. Усяго было прынята 16 дагматычных пастаноў, якія пакрылі большую частку каталіцкай дактрыны. Колькасць Айцоў сабора (біскупаў і прэлатаў з правам голасу), якія ўдзельнічалі ў яго працы, вагалася: на першай сесіі прысутнічалі 34, а на дваццаць пятай і апошняй — 215. Ім дапамагалі тэолагі-кансультанты, сярод якіх былі знакамітыя дамініканцы Катарына і Сота, езуіты Лайнес і Сальмерон. Былі таксама запрошаныя пратэстанцкія багасловы, але яны адмовіліся прыняць удзел ў дэбатах.

Разгледжаная канцэпцыя Сесія Дата Канонаў Пастаноў
Свяшчэннае пісанне 4 8 красавіка 1546 няма 1
Першародны грэх 5 7 чэрвеня 1546 5 4
Боская ласка 6 13 студзеня 1547 33 16
Сакраманты 7 3 сакавіка 1547 13 1
Хрышчэнне 7 3 сакавіка 1547 14 няма
Канфірмацыя 7 3 сакавіка 1547 3 няма
Еўхарыстыя 13 11 кастрычніка 1551 11 8
Пакаянне 14 15 лістапада 1551 15 15
Сабораванне 14 4 лістапада 1551 4 3
Еўхарыстыя 21 16 чэрвеня 1562 4 3
тое ж 22 9 верасня 1562 9 4
Манаскія ордэны 23 15 ліпеня 1563 8 3
Шлюб 24 11 лістапада 1563 12 1
Чысцец 25 4 снежня 1563 няма 1
Культ святых 25 4 снежня 1563 няма 3
Індульгенцыі 25 4 снежня 1563 няма 1

Пастановы сабора былі пацверджаны 26 студзеня 1564 года ў буле «Benedictus Deus».

Спасылкі правіць