Трылабітападобныя

Трылабітападобныя (лац.: Trilobitomorpha) — падтып членістаногіх (Arthropoda), які жыў у морах і акіянах у палеазойскую эру і вымер да канца пермскага перыяду.

 Трылабітападобныя

Cyphaspis tafilalet
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trilobitomorpha

Класы
Геахраналогія

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
FW  420574

Трылабітаморфамі, апроч трылабітаў, часта называюць незвычайных членістаногіх, якія жылі ў кембрыйскім перыядзе і паводле адных прыкмет нагадваюць трылабітаў, а паводле іншых — ракападобных і хеліцэравых.

Апісанне правіць

Найбольш тыповымі прадстаўнікамі падтыпу былі трылабіты (Trilobita), якія захавалі шматлікія архаічныя рысы, уласцівыя кольчатым чарвякам. Прымітыўнасць трылабітаў выражаецца ў гаманомнасці сегментацыі, у адсутнасці дыферэнцыяцыі канечнасцей, архаічным метамарфозе.

Трылабіты былі шырока распаўсюджаны ў фаўне ранняга палеазою (іх вядома больш за 10 000 відаў). Іншыя класы трылабітападобных вымерлі галоўным чынам яшчэ ў кембрыі, трылабіты ж канчаткова зніклі толькі пермскім перыядзе. Рэшткі трылабітаў маюць важнае значэнне для стратыграфіі.

Па сваіх філагенетычных сувязях трылабітападобныя блізкія да хеліцэравых.

Класіфікацыя трылабітападобных неадназначная: вылучаюць аба два[1], аба тры [2] класы. Часам трылабітаў лічаць адзіным класам падтыпу трылабіты[3].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Основы палеонтологии. Членистоногие. Трилобитообразные и ракообразные, М., 1960.
  • Жизнь животных, под ред. Л. А. Зенкевича, т. 3, М., 1969.

Спасылкі правіць