Трыумфальная арка (Парыж)

(Пасля перасылкі з Трыўмфальная арка (Парыж))

Трыумфальная арка (фр.: arc de triomphe de l’Étoile) — манумент у 8-й акрузе Парыжа на плошчы Шарля-дэ-Голя (Зоркі).

Славутасць
Трыумфальная арка
фр.: L'arc de Triomphe
48°52′26″ пн. ш. 2°17′42″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Жан-Франсуа Шальгрэн[d]
Дата заснавання 1836
Вышыня 49,5 ± 0,2 м
Матэрыял лютэцкі вапняк[d] і вапняк
Сайт paris-arc-de-triomphe.fr (фр.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Вышыня 49,51 м, шырыня 44,82 м, вышыня звода 29,19 м. Пабудаваная ў 18061836 па распараджэнні Напалеона архітэктарам Жанам Шальгрэнам. Упрыгожана чатырма скульптурнымі групамі: з боку Елісейскіх палёў — «Марсельеза» скульптара Руда (справа) і «Трыумф 1810 г.» скульптара Карто; з боку авеню дэ ла Гранд-Армэ — «Супраціўленне» (справа) і «Мір» скульптара Этэкса. На сценах аркі выгравіраваныя назвы 128 бітваў, выйграных рэспубліканскай і імператарскай арміяй, а таксама імёны 558 французскіх военачальнікаў. Арку атачаюць 100 гранітных тумб (у гонар «ста дзён» кіравання Напалеона), злучаных паміж сабой чыгуннымі ланцугамі.

Магіла Невядомага Салдата правіць

28 студзеня 1921 года пад скляпеннямі аркі былі пахаваны астанкі Невядомага салдата, які загінуў падчас першай сусветнай вайны.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б base Mériméeministère de la Culture, 1978.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Літаратура правіць

  • Париж. Путеводитель ABBYY Michelin. — М.: АБИ Пресс, 2009. − 496 с. ISBN 978-5-391-00024-2

Спасылкі правіць