Туалетная папера

Туалетная папера — папера, якая дапамагае падтрымліваць гігіену пасля дэфекацыі (ачыстка прамой кішкі ад фекаліяў) або мачавыпускання (сціранне кропель мачы).

Рулон туалетнай паперы

Пасля выкарыстання туалетная папера выкідваецца ў смеццевы кошык альбо ва ўнітаз. Для таго, каб не засмечваць унітаз і каналізацыю, выкарыстоўваюць паперу, якая хутка распадаецца пры трапленні ў ваду. Швабскі прадпрымальнік Ханс Кленк ў 1928 годзе ўпершыню згарнуў ў рулон доўгія палосы паперы. Тым самым былы банкір ўвёў у Еўропе тое, што ў Амерыцы фірма «Scott» зрабіла ўжо ў 1890 годзе. Тады амерыканская папяровая фабрыка яшчэ баялася друкаваць сваю назву на сумніўным тавары. А брытанец У. Олкак, які ў васьмідзесятыя гады XIX стагоддзя вынайшаў альтэрнатыву звычайным да той пары кавалачкам газеты, сарамліва называў іх папяровымі бігудзі. У Кленка не было падобных сумневаў, і ў 1928 годзе ён заснаваў фабрыку ў горадзе Людвігсбургу. Для назвы фірмы ён выкарыстаў першыя літары свайго імя і прозвішча: «Hakle». Акрамя таго, яму ў галаву прыйшоў вельмі эфектыўны з псіхалагічнага пункту гледжання рэкламны лозунг: «Патрабуйце рулоны „Hakle“, і вам не прыйдзецца вымаўляць словы „туалетная папера“».

Першы завод па масавай вытворчасці туалетнай паперы ў рулонах на тэрыторыі СССР з’явіўся ў 1969 годзе ў Сясьстроі[1].

Вытворчасць у Беларусі правіць

У Беларусі існуе два спосабы стварэння туалетнай паперы: вытворчасць непасрэдна самой паперы і перамотка закупленай у спажывецкія рулоны.

Вытворчасцю туалетнай паперы ў Беларусі займаюцца[2]:

  • ААТ «Папяровая фабрыка „Спартак“»;
  • СТАА «Эксклюзіў» (Гродна);
  • Група кампаній «Інтэрпапер» (у яе ўваходзіць і ІП ТАА «Мюнікс» (Смалявічы);
  • ТАА «Сіпта» (Мінск);
  • ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод „Альбярцін“».

Для вытворчасці паперы прэміум-класа купляюць ужо гатовую цэлюлозную паперу ў Расіі ці Украіне, а ў Беларусі рэжуць яе на рулоны. Такім бізнэсам актыўна займаюцца, такія кампаніі, як ТАА «Ромакс» (Іўе) і ТАА «Солтэрам» (Мінск). Перамоткай туалетнай паперы ў рулоны зарабляюць каля сотні беларускіх кампаній.

Зноскі

  1. «Сталин использовал газету»: как СССР освоил туалетную бумагу
  2. [=999 Каталог компаний. Портал информационной поддержки экспорта export.by](недаступная спасылка)

Спасылкі правіць