Туканавыя, перцаедныя (Ramphastidae) — сямейства даволі буйных птушак з несувымерна вялікай, сціснутай з бакоў, яркаафарбаванай дзюбай. Самыя буйныя прадстаўнікі атрада дзятлападобных. Налічваюць 36 відаў.

Туканавыя

Ramphastos toco
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ramphastidae Vigors, 1825


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178146
NCBI  57381
EOL  1593
FW  373609

Апісанне правіць

Даўжыня да 63 см, маса да 300 г. Афарбоўка апярэння кантрастная, пераважае чорны колер з яркімі ўчасткамі жоўтага, зялёнага, чырвонага і інш.; у дробных відаў пераважаюць адценні зялёнага. Дзюба вялікая (часам амаль роўная даўжыні цела), лёгкая (з пнеўматычнымі поласцямі), сціснутая з бакоў, ярка афарбаваная, загнутая ўніз; краі зазубраныя. Язык доўгі, вузкі, яго канец і краі махрыстыя. Крылы кароткія, шырокія. Хвост у большасці відаў кароткі. Ногі вялікія, моцныя.

Пашырэнне правіць

Туканы засяляюць раўнінныя і горныя (да 3000 м) трапічныя лясы Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі: ад поўдня Мексікі да поўначы Аргенціны. Гняздуюць ў натуральных або выдзяўбаных дзятламі дуплах.

Асаблівасці біялогіі правіць

Расліннаедныя, могуць паядаць таксама насякомых, малюскаў, яшчарак і інш. Манагамы. Адкладваюць да 4 яец.

Промысел, прыручэнне правіць

Лёгка прыручаюцца. Аб'ект промыслу.

Літаратура правіць