Тунгуса-маньчжурскія мовы

Тунгу́са-маньчжу́рскія мо́вы, ці тунгу́скія, маньчжу́ра-тунгу́скія мо́вы — група блізкароднасных моў Сібіры і Далёкага Усходу, якія, паводле меркавання рада даследчыкаў, уваходзяць у алтайскую моўную сям’ю.

Тунгуса-маньчжурскія мовы
Выява
Моўная тыпалогія аглюцінатыўныя мовы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пашыраны ў Сярэдняй і Усходняй Сібіры (значная частка таежнай зоны), на ўзбярэжжы Ахоцкага мора, у Прыамур’і (Расія), Кітаі (Паўночна-ўсходні Кітай, Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён), Манголіі (раён Баргі).

Склад правіць

Да тунгуса-маньчжурскіх моў належаць эвенкійскаясалонскай і негідальскай), эвенская, удэ(ге)йскаяорачскай), нанайскаяульчскай і оракскай), маньчжурскаячжурчжэньскай) мовы. Іншыя моўныя ўтварэнні цяжка вылучыць з-за дыялектнай раздробленасці тунгуса-маньчжурскіх моў.

Агульная характарыстыка правіць

Тунгуса-маньчжурскіх мовам уласцівы: у фанетыцы сінгарманізм, дыфтонгі; граматычны лад аглюцінатыўны, суфіксальны; у лексіцы шмат запазычанняў з суседніх моў, у прыватнасці з рускай; для сказа харатэрны намінатыўны лад.

Пісьменства правіць

Пісьменства на чжурчжэньскай мове з 12 ст. Сучаснае пісьменства на эвенкійскай, эвенскай і нанайскай мовах створана ў 1930-я гг. на аснове рускай графікі, старажытна-маньчжурскае пісьменства на мангольскай аснове.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць