Тураўскі раён

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР

Ту́раўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241962 гг. Цэнтр — гарадскі пасёлак Тураў.

Тураўскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Тураў
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Дата скасавання 17 красавіка 1962
Насельніцтва (1926) 24 400
Плошча 2 095 км²
Тураўскі раён на карце

Утвораны 17 ліпеня 1924 г. З ліпеня 1924 па ліпень 1930 і з ліпеня 1935 па студзень 1938 г. у Мазырскай акрузе. 20 жніўня 1924 г. падзелены на 7 сельсаветаў: Азяранскі, Букчанскі, Верасніцкі, Перароўскі, Рычоўскі, Тонежскі, Тураўскі 2-і (Тураўскі 1-ы быў местачковым). 5 верасня 1929 г. Тураўскі 2-і сельсавет скасаваны. 25 снежня 1930 г. створаны Радзілавіцкі (Радзівілавіцкі) сельсавет, які 11 лютага 1931 г. перайменаваны ў Дзяржынскі. У 1931 годзе створаны Запясоцкі сельсавет. З 21 чэрвеня 1936 г. у Мазырскай акрузе, з 20 лютага 1938 г. у Палескай вобласці. У 1941 г. меў 8 сельсаветаў: Азяранскі, Букчанскі, Верасніцкі, Дзяржынскі, Запясоцкі, Перароўскі, Рычоўскі, Тонежскі. З 8 студзеня 1954 г. у Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 г. Запясоцкі сельсавет скасаваны, вёска Салагубаў перададзена ў склад Лельчыцкага раёна[1].

17 красавіка 1962 г. раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў Лельчыцкі (Букчанскі, Дзяржынскі, Тонежскі сельсаветы) і Жыткавіцкі раёны (г.п. Тураў, Азяранскі, Верасніцкі, Перароўскі, Рычоўскі сельсаветы).

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура правіць

  • Тураўскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 542. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).