Турбулентнае цячэнне

Турбуле́нтнае цячэ́нне (ад лац.: turbulentus — бурны, бязладны) — цячэнне вадкасці ці газу, пры якім асобныя часціцы рухаюцца неўпарадкавана, па складаных траекторыях. Скорасць, тэмпература, ціск і шчыльнасць асяроддзя характарызуюцца пры гэтым хаатычнымі флуктуацыямі.

Механіка суцэльных асяроддзяў
Суцэльнае асяроддзе

Ад ламінарнага цячэння адрозніваецца інтэнсіўным перамешваннем, цеплаабменам, вялікімі значэннямі каэфіцыента трэння, размеркаваннем усярэдненай скорасці па сячэнні патоку (пры турбулентным цячэнні ў трубцы максімальнае значэнне скорасці патоку перавышае яе сярэдняе значэнне ў 1,23 раза, пры ламінарным — у 2 разы) і інш.

Цячэнне становіцца турбулентным, калі яго лік Рэйнальдса перавышае крытычнае значэнне.

У прыродзе і тэхніцы большасць цячэнняў вадкасцей і газаў турбулентныя.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць