Туркаўка кольчатая

Туркаўка кольчатая (Streptopelia decaocto) — птушка сямейства галубіных.

Туркаўка кольчатая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Streptopelia decaocto Frivaldszky, 1838

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177139
NCBI  177147

Апісанне правіць

Даўжыня цела 29-35 см, размах крылаў 47-55 см, маса каля 150 г. Верх галавы і шыі светлы (белавата-шзры з вінна-ружовым адценнем). Упоперак задняй часткі шыі чорная палоса з белай каймой. Спіна, верхняе покрыўнае пер’е крыла і хваста карычнева-бурыя або бледнага пясочна-шэрага колеру. Махавое пер’е бураватае з бледна-вохрыстымі верхавінкамі, ніжняе покрыўнае хваста светла-шэрае, рулявое пясочнае з моцным шараватым налётам і шырокімі белымі верхавінкамі (амаль да палавіны). Дзюба чорная, ногі цёмна-чырвоныя. Хвост доўгі. Голас — глухое «кугуу-кху, кугуу-кху» або «ыых-ыых-ыых» (з лёгкім хрыпам).

Пашырэнне правіць

Пашырана ў Еўропе, Малой Азіі, на Блізкім Усходзе, у Паўднёвай Азіі (да Шры-Ланкі, Бірмы), у Сярэдняй Азіі, нізоўях Амура, паўночным Кітаі, Карэі, Японіі. На Беларусі аселы, часткова пералётны від. Насяляе сады, паркі, скверы, гаі гарадоў і пасёлкаў, а таксама вёскі з высокімі дрэвамі і садамі.

Асаблівасці біялогіі правіць

Корм выключна раслінны.

Гняздуецца парамі. Гняздо з пруткоў з сухімі сцяблінкамі, часта прасвечваецца, Кладка звычайна з 2 белых яец. Наседжвае пераважна самка 14-15 сутак.

Літаратура правіць

  • Шкляроў Л. Туркаўка кольчатая // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. — Мн.: БелСЭ, 1986.