Турскае возера (укр.: Турське озеро) — поймавае возера ў Ратнаўскім раёне Валынскай вобласці, каля с. Тур, у забалочанай пойме р. Прыпяць.

Турскае возера
Турське озеро
Морфаметрыя
Даўжыня 5,35 км
Шырыня 3,15 км
Плошча 13 км²
Размяшчэнне
Краіна  Украіна
Турскае возера (Украіна)
Турскае возера
Турскае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня 5,35 км, шырыня да 3,15 км, плошча каля 13 км², сярэдняя глыбіня 1,2 м. Даўжыня берегавой лініі 17,2 км.

Турскае возера на здымку NASA

Катлавіна мае форму няправільнага авала. Берагі нізкія, забалочаныя, расчлянёныя затокамі.

Жыўленне мяшанае. Узімку замярзае.

Вада буравата-карычневага колеру, з балотным прысмакам. Празрыстасць 0,3—0,4 м, сярэдняя мінералізацыя 0,41 г/л.

Дно роўнае, укрыта пераважна тарфяністымі муламі, у паўднёва-ўсходняй частцы — пясчанымі адкладамі; ёсць невялікія астравы.

У вадаёме водзяцца плотка, лінь, лешч, гусцяра, карась, шчупак, акунь і іншыя рыбы. Рыбныя гаспадаркі.

Турскае возера — водапрыёмнік асушальна-арашальнай сістэмы.

Літаратура правіць

Карпенко Н. І. Турське озеро // Географічна енциклопедія України: В 3-х т. / Редкол.: О. Маринич (відп. ред.) та ін. — К.: «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989—1993. Т. 3: П—Я. — 480 с. ISBN 5-88500-020-4