Тутавы шаўкапрад

Ту́тавы шаўкапра́д (Bombyx mori) — матыль сямейства сапраўдных шаўкапрадаў (Bombycidae).

Тутавы шаўкапрад
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bombyx mori Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117540
NCBI  7091
EOL  391618

Апісанне правіць

Крылы ў размаху 4—6 см, белаватыя. Цела масіўнае. Ротавы апарат недаразвіты, дарослыя матылі не кормяцца. Спароўваюцца адразу пасля выхаду з коканаў. Самка адкладвае 500—700 яек (грэн) і гіне. Інкубацыя працягваецца 10—12 сутак. Вусені за 25—28 сутак праходзяць 5 узростаў, кормяцца лісцем шаўкоўніцы і інш. Шоўкавыдзяляльная залоза складае да 26 % ад масы вусеня і выдзяляе шаўкавіну — тонкую парную ніць. Кокан складаецца з бесперапыннай шаўкавіннай ніці даўжынёю 1000—1500 м.

Развядзенне правіць

Адамашнены ў Кітаі каля 3 тыс. гадоў да н. э. Разводзяць пераважна ў краінах Індакітая і Паўднёвай Еўропы. Выкарыстоўваецца для атрымання шаўкоўнічных коканаў — сыравіны для вырабу натуральнага шоўку. Штучным адборам створаны пароды тутавага шаўкапрада, якія адрозніваюцца памерамі, формай, колерам і структурай абалонкі коканаў, колькасцю пакаленняў за год і інш. У прамысловым шаўкаводстве выкарыстоўваюць гібрыды парод, якія больш жыццяздольныя, даюць высокія ўраджаі коканаў з лепшымі тэхналагічнымі якасцямі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 63. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).