Тыбурон (ісп.: Tiburón) — востраў у Каліфанійскім заліве. Адміністрацыйна належыць да мексіканскага штата Санора. Плошча - 1201 км². Незаселены.

Тыбурон
ісп. Tiburón
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча1 201 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
28°59′20″ пн. ш. 112°22′23″ з. д.HGЯO
АкваторыяКаліфарнійскі заліў
Краіна
Тыбурон (Мексіка)
Тыбурон
Тыбурон
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія і прырода правіць

Востраў Тыбурон месціцца на ўсходзе Каліфарнійскага заліва ў 1668 км на паўночны захад ад Мехіка, аддзелены вузкім пралівам (2,6 км) ад мацерыковай часткі Мексікі. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 52,7 км. Найбольшая шырыня — 33,4 км. Для вострава характэрныя пустынныя пагорыстыя пейзажы. У цэнтры ўзвышаецца горны хрыбет да 1450 м.

Паверхня вострава Тыбурон пакрыта рэдкімі зараснікамі хмызнякоў, травы і кактусаў. Наземная фаўна прадстаўлена аленямі, баранамі, лісамі і каётамі. На Тыбуроне гняздуюцца птушкі.

Гісторыя правіць

У мінулым востраў Тыбурон быў населены індзейцамі, якія займаліся рыбалоўствам і паляваннем. У 1749 г. яны былі гвалтоўна пераселены іспанцамі на мацярык. Востраў часцяком наведвалі рыбакі і кантрабандысты, але сталых паселішчаў не стваралі. У другой палове XX ст. мексіканскія прадпрымальнікі арганізавалі на Тыбуроне буйную авечкагадоўчую гаспадарку. Аднак у 1963 г. востраў быў абвешчаны запаведным. У наш час мае статус біясфернага запаведніка.

Спасылкі правіць