Тыгр — рака ў Азіі, даўжыня 1900 км. Бярэ пачатак з воз. Хазар у Турцыі на Армянскім нагор'і; на працягу амаль 1500 км цячэ па тэрыторыі Ірака. Пры зліцці Тыгра з Еўфратам утвараецца Шат-эль-Араб, які ўпадае ў Персідскі заліў. Тэрыторыя, якая размяшчаецца паміж Тыграм і Еўфратам са старажытных часоў мае назву Месапатамія.

Тыгр
турэцк.: Dicle
араб. دجلة‎‎‎‎
Характарыстыка
Даўжыня 1900 км
Басейн 375 000 км²
Расход вады 1 014 м³/с
Вадацёк
Выток Lake Hazar[d]
 • Каардынаты 38°30′12″ пн. ш. 39°30′21″ у. д.HGЯO
Вусце Шат-эль-Араб[d]
 • Каардынаты 31°00′15″ пн. ш. 47°26′32″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Шат-эль-Араб[d] → Персідскі заліў
Краіна
physical
Тыгр (рака)
Тыгр (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рака падсілкоўваецца снегава-дажджавым спосабам, з вясновай паводкай, найбольшы сцёк назіраецца ў красавіку. Пры супадзенні паводак на Тыгру і яго прытоках узнікаюць катастрафічныя паводкі, для абароны ад іх рэчышча Тыгра на значным працягу абвалаванае, частка паводкавых водаў накіроўваецца па канале ва ўпадзіну возера Тартар, якое размяшчаецца на паўночным захадзе ад Багдада ў міжрэччы Тыгра і Еўфрата. Пры запаўненні ўпадзіны паводкавымі водамі ствараецца пагроза паводкі для Багдада.

Спасылкі правіць