Тэатральная Беларусь

энцыклапедыя ў 2-х тамах

Тэатральная Беларусь — двухтомная энцыклапедыя, першы ў гісторыі беларускага народа галіновы даведнік па тэатральным мастацтве. Выдадзена ў 20022003 гадах у Мінску выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі.

Уключае больш за 2 тысячы артыкулаў, прысвечаных народнаму, прафесійнаму, аматарскаму тэатральнаму мастацтву, яго жанрам і формам, акцёрскаму мастацтву, рэжысуры, драматургіі, сцэнаграфіі, навукова-даследчай рабоце ў галіне тэатра. Асвятляюцца тэатральнае жыццё гарадоў, творчасць асобных тэатраў, прыведзены іх храналагічныя рэпертуарныя спісы. Асобныя артыкулы прысвечаны найбольш значным пастаноўкам п'ес, опер, балетаў, аперэт.

У выданні значнае месца адведзена біяграфічным артыкулам пра акцёраў, рэжысёраў, драматургаў, кампазітараў, дырыжораў. Прыведзена найбольш ужывальная тэатральная тэрміналогія, а таксама змешчаны артыкулы па выяўленчым мастацтве, літаратуры, фальклоры, друку, радыё, тэлебачанні і інш., якія маюць адносіны да тэатральнага мастацтва.

У выданні 1,4 тыс. чорна-белых і каляровых ілюстрацый.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 463. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).