Тэйлар Свіфт

амерыканская кантры і поп спявачка

Тэйлар Элісан Свіфт (англ.: Taylor Alison Swift; 13 снежня 1989) — амерыканская кантры і поп спявачка, аўтар песень, рэжысёр і актрыса[5][5][6].

Тэйлар Свіфт
англ.: Taylor Swift
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Тэйлар Элісан Свіфт
Дата нараджэння 13 снежня 1989(1989-12-13)[1][2] (34 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Бацька Скот Свіфт[d]
Маці Андрэа Фінлі[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Гады актыўнасці 2003 — цяперашні час
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты акустычная гітара, банджа, піяніна,[3] укулеле[4]
Жанры кантры, поп, альтэрнатыва
Супрацоўніцтва Келі Піклер, The Civil Wars, B.o.B, Цім Макгро, Эд Шыран, Гары Лайтбодзі, Кендрык Ламар, Кельвін Харыс, Little Big Town, Зэйн Малік, Sugarland, Panic! At the Disco, The Chicks, Шон Мендэс, Bon Iver, The National, HAIM, Марэн Морыс, Кіт Урбан, Фібі Брыджэрс, Крыс Стэплатан, Big Red Machine
Лэйбл Republic Records
Big Machine Records (раней)
RCA Records (раней)
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды Грэмі, American Music Awards, Эмі, BRIT Awards і Billboard Music Awards
Аўтограф Аўтограф
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Дэбютны альбом Тэйлар «Taylor Swift» выйшаў у 2006 годзе і прынёс ёй першы поспех. Другі альбом «Fearless» быў выпушчаны ў 2008 годзе і стаў міжнародным прарывам. Папулярнасць сінглаў «Love Story» і «You Belong with Me» дапамагла «Fearless» заняць першае месца ў чарце «Billboard 200» і стаць самым прадаваным альбомам 2009 года ў ЗША. «Fearless» атрымаў чатыры прэміі «Грэмі», улічваючы галоўную намінацыю «Альбом года», у якой Свіфт стала самай маладой лаўрэаткай у гісторыі.

Выпушчаны ў 2010 годзе трэці альбом Тэйлар «Speak Now» дэбютаваў на першым месцы «Billboard 200», разышоўшыся накладам больш за мільён копій за першы тыдзень. Сінгл «Mean» стаў уладальнікам «Грэмі» ў дзвюх намінацыях.

У 2012 годзе адбыўся рэліз чацвёртага студыйнага альбома «Red», які дэбютаваў на першых месцах у Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Канадзе, Новай Зеландыі. «Red» таксама дэбютаваў з першага месца ў «Billboard 200» з тыднёвым накладам у 1,2 мільёна асобнікаў, што стала найвышэйшым паказчыкам за апошнія дзесяць гадоў. Сінглы «We Are Never Ever Getting Back Together» і «I Knew You Were Trouble» сталі сусветнымі хітамі.

У 2014 годзе выйшаў пяты студыйны альбом Тэйлар «1989», які прадставіў яе новы музычны стыль. Свіфт апісала пласцінку як «свой першы афіцыйны поп-альбом». Запіс дэбютаваў на першым месцы «Billboard 200» з 1 287 000 прададзеных копій у ЗША — гэта абсалютны рэкорд за апошнія 12 гадоў. Такім чынам, Свіфт стала адзіным выканаўцам, у якога тры альбома адразу дэбютавалі з мільённымі тыражамі. Сінглы «Shake It Off», «Blank Space» і «Bad Blood» сталі сусветнымі хітамі. Акрамя таго, «1989» перамог у трох намінацыях прэміі «Грэмі».

У 2017 годзе адбыўся рэліз шостага студыйнага альбома спявачкі, які атрымаў назву «Reputation». Пласцінка дэбютавала на першым месцы «Billboard 200» з 1 216 000 прададзеных копій у ЗША. Тэйлар пабіла свой жа рэкорд і стала першай спявачкай у гісторыі, чатыры альбома якой за тыдзень распрадаліся накладам у мільён копій і болей. Па выніках года «Reputation» стаў самым паспяховым альбомам. Лід-сінгл «Look What You Made Me Do» стаў міжнароднай сенсацыяй і атрымаў вялікую папулярнасць ва ўсім свеце.

У 2019 годзе адбыўся рэліз сёмага студыйнага альбома Тэйлар і першага на лэйбле «Republic» — «Lover». Пласцінка дэбютавала на першым месцы «Billboard 200». У падтрымку альбома выйшлі сінглы «ME!», «You Need to Calm Down», «Lover» і «The Man».

У 2020 годзе Свіфт прадставіла восьмы студыйны альбом «Folklore», паведаміўшы пра яго рэліз за дзень да прэм’еры. Гэта была эксперыментальная пласцінка, запісаная ў жанры альтэрнатывы. Спявачка стварыла яе за 3 месяцы, знаходзячыся на самаізаляцыі падчас пандэміі COVID-19. Альбом апынуўся для артысткі нечаканым поспехам: рэкордныя праслухоўванні і самыя высокія ацэнкі ад крытыкаў. «Folklore» прынёс Свіфт узнагароду «Альбом года» на прэміі «Грэмі». Яна стала першай жанчынай у гісторыі з трыма перамогамі ў гэтай ганаровай намінацыі. У канцы 2020 года Тэйлар нечакана выпусціла дзявятую пласцінку — «Evermore». Яна стала ідэйным і музычным працягам «Folklore». Запіс узначаліў «Billboard 200» і ўсталяваў рэкорд па продажах вінілавых пласцінак у ЗША за ўсю гісторыю.

У 2021 годзе Свіфт пачала перавыпускаць сваю музыку з паметкай «Taylor’s Version» (бел. «Версія Тэйлар»). Гэта стала контрмерай супраць змяненняў валодання майстар-запісамі яе першых шасці студыйных альбомаў. Перазапісаныя «Fearless» і «Red» атрымалі станоўчыя водгукі крытыкаў і сталі камерцыйна паспяховымі.

Тэйлар Свіфт стала найбольш паспяховым лічбавым выканаўцам у гісторыі музыкі, уладальніцай больш за 400 прэмій, у тым ліку 11 статуэтак «Грэмі»[7], 34 «American Music Awards», 1 «Эмі», 2 «BRIT Awards» і 25 «Billboard Music Awards», а таксама ўваходзіць у спіс «Каралевы поп-музыкі» (англ.: Queens of Pop) часопіса «Rolling Stone»[8].

Выданне «Forbes» змясціла Свіфт на другое месца ў спісе самых высокааплатных спявачак 2015 года, а ў 2016 годзе яе назвалі самай высокааплатнай знакамітасцю з прыбыткам у 170 мільёнаў долараў[9]. Па выніках 2017 года Тэйлар стала самай паспяховай спявачкай у свеце. У тым жа годзе часопіс «Forbes» паведаміў, што Свіфт стала першым артыстам у гісторыі амерыканскага музычнага рынку, у якога тры розных альбома былі прызнаныя самымі прадаванымі па выніках года («Fearless», «1989» і «Reputation»). Па выніках 2020 года Тэйлар стала другім самым прадаваным выканаўцам у свеце паводле звестак IFPI. У сваю чаргу Billboard паведаміў, што Свіфт апынулася самым высокааплатным музыкам у ЗША. У 2021 годзе Свіфт зноў заняла другі радок у рэйтынгу самых прадаваных артыстаў свету ад IFPI. Таксама яна была аб’яўлена самай паспяховай спявачкай на Spotify. Billboard назваў Тэйлар найвялікшай поп-зоркай 2021 года.

6 снежня 2023 года Тэйлар Свіфт названа чалавекам года па версіі часопіса «Time». 4 лютага 2024 года спявачка ў рэкордны чацвёрты раз стала пераможцай цырымоніі «Грэмі» ў катэгорыі «Альбом года».

Біяграфія правіць

Ранняе жыццё правіць

Тэйлар Свіфт нарадзілася 13 снежня 1989 года ў горадзе Рэдынг, а вырасла ў горадзе Ваёмісінг, штат Пенсільванія, ЗША. Вялікі ўплыў на яе аказалі Шаная Твейн[10], Ліэн Раймс і яе бабуля, оперная спявачка Марджары Фінлі[11]. У 10 гадоў Тэйлар ужо выступала ў родным горадзе на кірмашах, фестывалях і спартыўных мерапрыемствах. Яна праспявала дзяржаўны гімн на адкрыцці 76-х Філадэльфійскіх гульняў у 12 гадоў[12].

Тэйлар узяла ў рукі гітару ва ўзросце 10 гадоў і тады ж пачала пісаць песні. Ужо ў той час яна зразумела, што свае самыя патаемныя пачуцці можна выказаць з дапамогай музыкі[13].

Пераехаўшы ў адзін з прыгарадаў Нэшвіла, Тэйлар выступала ля вітрын кафэ са сваімі песнямі і аднойчы трапіла на вочы аднаму з ветэранаў музычнай індустрыі Скоту Барчэце, які нядаўна стварыў незалежны лэйбл Big Machine Records[14]. З таго часу і пачалася кар’ера спявачкі.

2006—2007: Taylor Swift правіць

У жніўні 2006 года выйшаў дэбютны сінгл Тэйлар Tim McGraw. Альбом Taylor Swift, рэліз якога адбыўся 4 кастрычніка 2006 года, прынёс ёй вядомасць і стаў для Свіфт сапраўдным поспехам. У кастрычніку 2007 года яна была прызнаная Міжнароднай Асацыяцыяй аўтараў песень Нэшвіла найлепшым выканаўцам і аўтарам года і стала самай маладой спявачкай, якая атрымала гэтую прэмію. Усе пяць сінглаў з альбома — Tim McGraw, Teardrops on My Guitar, Our Song, Picture To Burn і Should’ve Said No — атрымалі плацінавы статус у ЗША.

Калядны міні-альбом Свіфт Sounds of the Season: The Taylor Swift Holiday Collection выйшаў у свет 16 кастрычніка 2007 года.

2008—2009: Fearless правіць

 
Тэйлар Свіфт на канцэрце ў Лос-Анджэлесе ў 2010 годзе падчас тура Fearless Tour.

У 2008 годзе быў выпушчаны міні-альбом Beautiful Eyes. Тэйлар атрымала намінацыю на Грэмі за 2008 год як «Найлепшы новы выканаўца», але саступіла ўзнагароду Эмі Уайнхаўс.

Другі студыйны альбом Свіфт Fearless з’явіўся ў ЗША 11 лістапада 2008 года[15]. Альбом заняў першае месца ў чарце музычных альбомаў Billboard 200 і разышоўся тыражом у 592 000 асобнікаў за першы тыдзень, а па выніках 2009 быў назаны самым прадаваным альбомам года[16].

У 2008 годзе Тэйлар атрымала прэмію Young Hollywood Awards (Малады Галівуд) у катэгорыі «Будучая суперзорка», а ў 2009 годзе — узнагароду «Найлепшае жаночае відэа» на MTV Video Music Awards 2009 за свой кліп You Belong with Me. Акрамя таго, Свіфт была ўзнагароджана прэміяй «Hal David Starlight Award» ад імя «Залы Славы аўтараў песень» і была названая «Найлепшым аўтарам і выканаўцам года» Нэшвілскай асацыяцыяй аўтараў песень[17]. Часопіс Billboard назваў Тэйлар найлепшым выканаўцам 2009 года[18].

На 52-й цырымоніі ўзнагароджання Грэмі Свіфт атрымала ўзнагароды «Найлепшая кантры-выканаўца», «Найлепшая кантры-песня» за сінгл White Horse, «Альбом года» і «Найлепшы кантры-альбом» за пласцінку Fearless.

2010—2011: Speak Now правіць

Тэйлар Свіфт выпусціла свой трэці студыйны альбом, Speak Now, у кастрычніку 2010 года. Яна напісала ўсе 14 песень самастойна[19]. У музычным плане альбом пашырыў межы кантры-поп-музыкі да альтэрнатыўнага рока і баблгам-поп-музыкі[20]. Йон Караманіка з газеты The New York Times назваў новы альбом «музычна разнастайным і, магчыма, найлепшым за ўсю кар’еру спявачкі» (на той момант)[19]. Тэона Вэбер з газеты The Village Voice адзначыў, што альбом дазволіў даць сапраўдную ацэнку таленту Свіфт, «які з’яўляецца не канфесійным, а драматычным»: «Як і некаторыя аўтары кантры-песень да яе, яна стварае персанажаў і сітуацыі, беручы іх з жыцця, і знаходзіць магутныя спосабы іх апісання»[21]. Роб Шэфілд з часопіса Rolling Stone апісаў песні Свіфт як адны з самых інтэлектуальных у поп, рок ці кантры-музыцы: «Свіфт таленавіты прафесіянал Нэшвіла, які ведае ўсе прыёмы стварэння хітоў, але яна таксама гіперрамантык з меладраматычнымі ноткамі»[22].

 
Тэйлар выступае ў рамках Speak Now World Tour, ліпень 2011.

Свіфт пачала шырокую прамоўцінг-кампанію дзеля распаўсюджвання новага альбома[23]. Яна наведвала розныя ток-шоў і дзённыя тэле-шоў, давала бясплатныя міні-канцэрты ў незвычайных месцах, у тым ліку на выступу на адкрытым двухпавярховым аўтобусе на Галівудскім бульвары ў Лос-Анджэлесе і ў Зале вылету ў Міжнародным аэрапорце імя Джона Фіцджэральда Кэнэдзі ў Нью-Ёрку[24].

Альбомны лід-сінгл Mine выйшаў у жніўні 2010 года, а затым яшчэ 5 сінглаў былі выпушчаныя ў 20102011 гадах: Back to December, Mean, The Story of Us, Sparks Fly і Ours[25].

Speak Now з’яўляецца адным з самых камерцыйна паспяховых альбомаў: ён дэбютаваў на першым месцы ў Billboard 200 у ЗША, разышоўся тыражом у 1,047,000 копій за тыдзень[26] і быў прададзены накладам больш за 5 мільёнаў копій ва ўсім свеце[27].

Тэйлар Свіфт гастралявала на працягу 2011 і ў пачатку 2012 года для падтрымкі Speak Now. За трынаццаць месяцаў яна дала 111 канцэртаў ва ўсім свеце: 7 — у Азіі, 12 — Еўропе, 80 — у Паўночнай Амерыцы і 20 — у Аўстраліі[28]. За тур, які наведала больш за 1,6 мільёна прыхільнікаў спявачкі было сабрана больш за 123 мільёна долараў, што зрабіла Speak Now World Tour адным з самых касавых у гісторыі[29][30][30].

На 54-й цырымоніі ўзнагароджання Грэмі Тэйлар атрымала прэміі «Найлепшае сольнае кантры-выкананне» і «Найлепшая кантры-песня» (усе за песню Mean), а таксама была намінавана ў катэгорыі «Найлепшы кантры-альбом»[31]. Яна таксама выканала песню падчас цырымоніі. Пасля выступлення на Грэмі Клейр Саддет з часопіса Time адзначыла, што Свіфт «з падвоенай сілай вярнулася на сцэну»[32], а Джэймі Дзіруэстар з часопіса USA Today заўважыў, што Свіфт засвоіла крытыку 2010 года і стала лепш і як кампазітар, і як жывы выканаўца[33].

У 2011 годзе Тэйлар Свіфт заняла 20 месца ў спісе самых сексуальных жанчын свету па версіі часопіса MAXIM[34].

2012—2013: Red правіць

 
Свіфт на канцэрце ў Місуры ў сакавіку 2013 года падчас The Red Tour

Чацвёрты альбом спявачкі, які атрымаў назву Red, быў выпушчаны 22 кастрычніка 2012 года[35]. Тэйлар напісала 9 з 16 песень альбома самастойна, а астатнія былі створаны разам з іншымі аўтарамі[36]. Нягледзячы на музычныя эксперыменты з хартленд-рокам, энэрджы і данс-попам, стыль Тэйлар застаўся традыцыйным[37][38].

Лід-сінгл альбома, We Are Never Ever Getting Back Together, стаў для Свіфт яе першым чарттоперам у амерыканскім мультыжанравым хіт-парадзе US Billboard Hot 100[39][40]. З альбома выйшла яшчэ шэсць сінглаў: Begin Again (для кантры-радыё), I Knew You Were Trouble, 22, Everything Has Changed, The Last Time і Red (для кантры-радыё). Два з іх — We Are Never Ever Getting Back Together і I Knew You Were Trouble — сталі хітамі ва ўсім свеце[40]. Red дэбютаваў на № 1 у Billboard 200 з тыражом больш за 1,2 мільёна копій за першы тыдзень, што стала самым вялікім паказчыкам за апошнія дзесяць гадоў. Пасля гэтага Свіфт стала першай жанчынай з двума альбомамі з мільённымі накладамі ў дэбютны тыдзень[41]. Да мая 2013 года тыраж Red перавысіў ужо 6 мільёнаў копій ва ўсім свеце[42].

Тур у падтрымку альбома пачаўся ў сакавіку 2013 года і ўключаў 86 канцэртаў у Паўночнай Амерыцы, Новай Зеландыі, Аўстраліі, Еўропе і Азіі[43]. Эд Шыран удзельнічаў у турнэ па Паўночнай Амерыцы, дзе праспяваў Everything Has Changed разам са Свіфт. Сярод запрошаных гасцей, якія спявалі з Тэйлар дуэтам на розных канцэртах, былі Карлі Сайман, Tegan and Sara, Джэніфер Лопес, Люк Браян, Патрык Стамп (з гурта Fall Out Boy), Элі Голдзінг, Nelly, Сара Барэліс, Шэр Лойд, B.o.B, Гары Лайтбодзі, Train, Neon Trees, Flatts, Хантэр Хейз, Эмелі Санд і Сэм Сміт[44]. Тур прыцягнуў больш за 1.7 мільёна фанатаў і сабраў больш за 150 мільёнаў даляраў[45].

У гэты перыяд Свіфт супрацоўнічала са многімі музыкамі. Напрыклад, яна выканала песню As Tears Go By разам з гуртам The Rolling Stones у Чыкага падчас іх тура 50 & Counting[46] і праспявала песню Highway Don’t Care разам з Цімам Макгро і Кітам Урбанам на цырымоніі ACM Awards 2013 года.

21 кастрычніка 2013 года выйшла новая песня Тэйлар Свіфт — Sweeter Than Fiction (сааўтар — Джэк Антонаф). Песня была запісаная як саўндтрэк да фільма «Мары спраўджваюцца» (One Chance) і атрымала намінацыю на прэмію «Залаты глобус» за найлепшую песню да фільма[47][48].

Red не прынёс Тэйлар ні адной узнагароды Грэмі, хоць і атрымаў намінацыі ў чатырох катэгорыях. Песня We Are Never Ever Getting Back Together была намінаваная ў катэгорыі «Запіс года» на 55-й цырымоніі Грэмі, у той час як сам альбом Red быў намінаваны ў катэгорыі «Альбом года» на 56-й цырымоніі. Тое ж самае адбылося і на штогадовай цырымоніі Country Music Association, на якой альбом не атрымаў ні адной узнагароды з некалькіх намінацый. Аднак Свіфт атрымала спецыяльную ўзнагароду Pinnacle Award Асацыяцыі кантры-музыкі за «унікальныя» ўзроўні поспеху. Прэмію Тэйлар асабіста ўручалі такія кантры-зоркі, як Цім Макгро, Фэйт Хіл, Кіт Урбан, Раскал Флатс, Джордж Стрэйт і Брэд Пэйслі, у той час як Мік Джагер, Джулія Робертс, Рыз Уізерспун, Этэль Кенэдзі і Джасцін Тымберлейк запісалі відэазварот.

Свіфт выйграла тры ўзнагароды MTV Europe Music Awards у 2012 годзе, уключаючы «Найлепшае жаночае відэа» і «Найлепшае жывое выступленне». Песня I Knew You Were Trouble выйграла ўзнагароду ў катэгорыі «Найлепшае жаночае відэа» на цырымоніі 2013 MTV Video Music Awards[49]. Акрамя таго, Тэйлар была названая найлепшай выканаўцай кантры на цырымоніі American Music Awards 2012 і выканаўцам года на цырымоніі 2013 года[50]. Нэшвілская асацыяцыя аўтараў песень узнагародзіла Свіфт прэміяй «Найлепшы аўтар і выканаўца года» ужо ў 5-ы і 6-ы раз на цырымоніях у 2012 і 2013 гадах[51]

2014—2016: 1989 правіць

 
Тэйлар у 2015 годзе падчас 1989 World Tour.

У кастрычніку 2014 года выйшаў пяты студыйны альбом спявачкі — 1989[52]. Праца над ім праходзіла ў 20132014 гадах у супрацоўніцтве са шведскімі прадзюсарамі Максам Марцінам і Шалбэкам. Свіфт апісвала сваю будучую пласцінку як «свой першы афіцыйны поп-альбом», які прадэманструе яе новы музычны стыль і будзе адрознівацца ад ранніх работ у жанры кантры. Па гэтай прычыне Тэйлар рассталася з некаторымі членамі яе шматгадовага гурта[53][54][55][56]. Адну песню Свіфт напісала сама, а астатнія 12 стварыла разам з некалькімі аўтарамі. Дыск быў станоўча ацэнены музычнай крытыкай (напрыклад, Rolling Stone)[57] і ў першы ж тыдзень рэлізу быў прададзены ў колькасці 1 287 000 копій у ЗША — больш, чым любы іншы альбом за апошнія 12 гадоў. Гэта зрабіла Свіфт адзіным выканаўцам, у якога тры альбома адразу дэбютавалі з мільённымі тыражамі. Дыск стаў бэстсэлерам 2014 года з агульным гадавым тыражом 3,66 мільёна копій. Да лютага 2015 года наклад альбома 1989 склаў больш за 8,6 мільёна копій па ўсім свеце.

У падтрымку альбома былі выпушчаныя 7 сінглаў: Shake It Off, Blank Space, Style, Bad Blood, Wildest Dreams, Out of the Woods, New Romantics. Тры з іх — Shake It Off, Blank Space і Bad Blood — занялі першае месца ў амерыканскім мультыжанравым хіт-парадзе US Billboard Hot 100 і сталі сусветнымі хітамі. Відэакліпы на Shake It Off і Blank Space на YouTube набралі звыш за 1 000 000 000 (зараз — больш за 2 000 000 000) праглядаў, што зрабіла Тэйлар першай жанчынай у гісторыі, якая дасягнула такіх вынікаў.

У гэты перыяд Свіфт некалькі разоў выступала з іншым вядомымі музыкамі. Яна праспявала I Saw Her Standing There і Shake It Off разам з Полам Макартні на шоў Saturday Night Live 40th Anniversary Special[58] і разам Кені Чэсні выканала яго песню Big Star падчас канцэртнага тура Чэсні Big Revival Tour у Нэшвіле[59]. Яна таксама акампанавала Мадонне на гітары ў акустычным прадстаўленні на цырымоніі iHeartRadio Music Awards[60].

У 2015 годзе Свіфт стала самай маладой жанчынай, якую ўключылі ў спіс самых значных і ўплывовых персон прыгожага полу, які склаў часопіс Forbes (№ 64 — «100 самых моцных жанчын»)[61]. Таксама Тэйлар заняла першае месца ў спісе самых сексуальных жанчын па версіі часопіса MAXIM[62].

30 жніўня 2015 года на 32-й цырымоніі прэміі MTV Video Music Awards Свіфт выйграла ўзнагароды ў 4 намінацыях і выступіла з Нікі Мінаж, а падчас прэ-шоў адбылася прэзентацыя новага відэакліпа спявачкі Wildest Dreams[63][64][65].

7 снежня 2015 года Тэйлар была намінаваная на прэмію Грэмі ў 7 катэгорыях, у тым ліку: «Запіс года» (Blank Space), «Песня года» (Blank Space), «Альбом года» (1989), «Найлепшае сольнае поп-выступленне» (Blank Space), «Найлепшае поп-выступленне ў дуэце/гуртом» (Bad Blood), «Найлепшы вакальны поп-альбом» (1989), «Найлепшы музычны кліп» (Bad Blood)[66][67]. Спявачка атрымала перамогу ў трох з іх: «Альбом года» (Тэйлар стала першай жанчынай у гісторыі, якая двойчы атрымала ўзнагароду ў гэтай намінацыі), «Найлепшы музычны кліп» і «Найлепшы вакальны поп-альбом»[68].

У маі 2016 года Тэйлар уручылі спецыяльную ўзнагароду — «Taylor Swift Award» на BMI Pop Awards. Гэта быў другі выпадак у гісторыі гэтай прэміі, калі артысту прысудзілі падобную ўзнагароду. У 1990 годзе яе ўпершыню атрымаў Майкл Джэксан[69].

У ноч з 22 на 23 кастрычніка Тэйлар выступіла на Формуле-1, дзе выканала 15 песень. За сваё выступленне яна атрымала больш за 20 мільёнаў долараў.

9 снежня адбылася нечаканая прэм’ера новай песні Свіфт I Don’t Wanna Live Forever, якая была запісаная разам з Зэйнам Малікам і стала саўндтрэкам да фільма «На пяцьдзясят адценняў цямней»[70]. Кмпазіцыя дэбютавала за першай пазіцыі сусветнага чарта ITunes, адначасова ўзначальваючы хіт-парады 75 краін. Акрамя таго, песня разышлася накладам у 80 000 копій за першы дзень. У галоўным амерыканскім чарце US Billboard Hot 100 сінгл дэбютаваў з 6 радка, а таксама ўзначаліў чарт Billboard Digital Sales, што грунтуецца на чыстых продажах, якія за першы тыдзень склалі 188 000 копій. 28 студзеня 2017 года адбылася прэм’ера відэакліпа на песню, рэжысёрам якога выступіў Грант Сінгер. Дзякуючы гэтаму 30 студзеня I Don’t Wanna Live Forever дасягнула топ-5 чарта US Billboard Hot 100, на наступным тыдні паднялася да 3 месца, а 21 лютага — да другога.

2017—2018: Reputation правіць

 
Свіфт падчас Reputation Stadium Tour

У канцы жніўня 2017 года Тэйлар выдаліла ўсе запісы і фотаздымкі ў сацыяльных сетках, што выклікала бурнае абмеркаванне ў грамадстве і чуткі пра хуткі анонс новага матэрыялу спявачкі[71]. 23 жніўня Свіфт паведаміла, што рэліз яе шостага студыйнага альбома Reputation адбудзецца 10 лістапада[72]. На наступны дзень была прэзентаваная вокладка будучага альбома, а ў хуткім часе стала вядома, што на пласцінцы будзе 15 песень.

Адразу пасля рэлізу альбом быў даступны выключна для легальнага спампавання, і яго некалькі тыдняў нельга было праслухаць на стрымінгавых сэрвісах. У выніку Reputation узначаліў iTunes ЗША за 6 хвілін, тым самым усталяваўшы новы рэкорд. У хуткім часе альбом дасягнуў вяршыні чартаў яшчэ ў 106 краінах, улічваючы і Беларусь. Праз тое, што пласцінка выклікала велізарны ажыятаж, сервер iTunes некаторы час быў перагружаны, спрабуючы забяспечыць новым альбомам спявачкі больш за 800 000 чалавек, што прывяло да ўзнікнення тэхнічных непаладак[73]. Праз тры дні пасля рэлізу Reputation атрымаў срэбную сертыфікацыю ў Вялікабрытаніі[74], а праз чатыры — плацінавую ў ЗША[75]. Таксама за тыдзень альбом стаў залатым у Новай Зеландыі[76] і плацінавым у Канадзе[77]. У «Billboard 200» альбом дэбютаваў з вяршыні з продажамі ў 1 216 000 копій. Такім чынам Тэйлар стала першай спявачкай у гісторыі, 4 альбома якой за тыдзень распрадаліся накладам у 1 мільён копій і болей[78]. У пачатку 2018 года наклад альбома ў ЗША перавысіў 3 мільёны копій.

Першы сінгл у падтрымку Reputation атрымаў назву Look What You Made Me Do і выйшаў 25 жніўня 2017 года. У гэты ж дзень на афіцыйным YouTube-канале выканаўцы выйшла лірык-відэа, а праз два дні на прэміі MTV Video Music Awards быў прэзентаваны афіцыйны кліп. 3 верасня адбылася прэм’ера першай кампазіцыі з трэкліста Reputation — …Ready for It?, якая стала прома-сінглам у падтрымку альбома[79][80]; 24 кастрычніка песня стала паўнапраўным сінглам[81], а праз 3 дні выйшаў відэакліп[82]. 14 лістапада песня End Game была адпраўленая на французскія радыёстанцыі[83], тым самым атрымаўшы статус сінгла; 12 студзеня 2018 года выйшаў відэакліп на песню. 1 сакавіка стала вядома, што трэк Delicate стане наступным сінглам у падтрымку альбома; прэм’ера відэакліпа адбылася 12 сакавіка на прэміі iHeartRadio Music Awards[84]. 30 сакавіка спецыяльна для сэрвісу «Spotify» спявачка выпусціла альтэрнатыўны, вертыкальны, варыянт кліпа. На гэтым жа партале ў хуткім часе з’явілася лайв-версія Delicate і кавер на песню September гурта «Earth, Wind & Fire». 20 красавіка адбыўся рэліз трэка Babe амерыканскага кантры-гурта «Sugarland», які напісала Тэйлар. Акрамя таго, Свіфт з’явілася на кампазіцыі як бэк-вакалістка.

Прома-сінгламі сталі песні Gorgeous і Call It What You Want, якія выйшлі 20 кастрычніка[85] і 3 лістапада[86] 2017 года адпаведна. Акрамя таго, 27 лістапада трэк New Year’s Day зайграў на амерыканскім кантры-радыё[87]. У пачатку снежня Gorgeous стала паўнапраўным сінглам на тэрыторыі Вялікабрытаніі.

Часопіс TIME назваў «Чалавекам года 2017» групу людзей, якія адважыліся расказаць пра сексуальныя дамаганні. Сярод іх апынулася і Свіфт, якая ў жніўні выйграла справу аб сексуальным дамаганні[88]. У сваім артыкуле часопіс Forbes заявіў, што Тэйлар Свіфт стала першым артыстам у гісторыі амерыканскага музычнага рынку, у якога тры розных альбома былі прызнаныя самымі прадаванымі па выніках года (Fearless, 1989 і Reputation). А World Music Awards, у сваю чаргу, афіцыйна пацвердзіў, што Свіфт стала самай паспяховай спявачкай у свеце ў 2017 годзе.

8 мая 2018 года пачаўся першы ў кар’еры Тэйлар стадыённы тур «Reputation Stadium Tour». Да каманды Свіфт на час амерыканскай і еўрапейскай частак тура далучыліся спявачкі Каміла Кабэё і Charli XCX.

Тэйлар была прадстаўленая ў 6 катэгорыях на прэміі MTV Europe Music Awards 2017, улічваючы «Найлепшы відэакліп», але ніводнай узнагароды так і не выйграла[89]. На 60-й цырымоніі прэміі Грэмі Тэйлар атрымала 2 намінацыі: «Найлепшая песня, напісаная для кіно, тэлебачання або іншага візуальнага прадстаўлення» (I Don’t Wanna Live Forever) і «Найлепшая кантры-песня» (як аўтар Better Man), але зноў засталася без узнагарод; на BRIT Awards — 2 намінацыі: «Найлепшая міжнародная выканаўца», «Брытанскі відэакліп года» (I Don’t Wanna Live Forever), і зноў пройгрыш; на iHeartRadio Music Awards — 4 намінацыі: паспяховая «Найлепшая выканаўца» і безвыніковыя «Найлепшы тэкст песні» (Look What You Made Me Do), «Найлепшы кліп» (Look What You Made Me Do), "Найлепшы фандом; на Billboard Music Awards — 5 намінацый: пераможныя «Найлепшая выканаўца», «Найлепшы альбом» (Reputation) і безвыніковыя «Найлепшы артыст», «Найлепшы артыст чарта Billboard 200» і «Найлепшы альбом чарта Billboard 200» (Reputation).

Reputation стаў апошнім альбомам Свіфт, запісаным на лэйбле Big Machine Records: 12-гадовы кантракт спявачкі з ім скончыўся ў лістападзе 2018 года.

2019—2020: Lover правіць

 
Тэйлар Свіфт на American Music Awards 2019

26 красавіка 2019 года Свіфт выпусціла песню ME!, запісаную пры ўдзеле саліста гурта Panic! At The Disco Брэндана Уры[90]. Незадоўга да гэтага яна пачала пакідаць у сацыяльных сетках намёкі на хуткае вяртанне з новай музыкай. ME! апынуўся лід-сінглам з будучай пласцінкі спявачкі. 13 чэрвеня 2019 года Тэйлар абвясціла ў прамым эфіры Instagram, што яе сёмы альбом будзе называцца Lover. Дыск быў запісаны за тры месяцы, праца над ім завяршылася ў лютым 2019 года[91]. Рэліз другога сінгла You Need To Calm Down адбыўся 14 чэрвеня, а прэм’ера відэакліпа да яго — праз тры дні[92][93]. У гэтай песні Тэйлар выказала падтрымку ЛГБТ-супольнасці і суправадзіла яе петыцыяй аб роўных правах, звернутай да Белага дома. 23 ліпеня ў iTunes стаў даступны трэк The Archer, які стаў промасінглам у падтрымку новай пласцінкі. 16 жніўня выйшла лірык-відэа на трэці сінгл з альбома — аднайменны Lover[94]. Кліп на яго выйшаў 22 жніўня, за дзень да рэлізу альбома[95].

Lover усталяваў рэкорд па найбольшай колькасці папярэдніх замоў сярод жанчын у першы дзень на сэрвісе Apple Music, сабраўшы 178 600 заказаў у свеце на гэтай платформе[96]. На 18 чэрвеня гэты лік павялічыўся да 222 400. Сетка Target заявіла, што гэта самы паспяховы альбом па колькасці папярэдніх замоў за ўсю гісторыю кампаніі. Агульныя папярэднія продажы альбома ва ўсім свеце склалі амаль мільён копій[97].

Прэм’ера Lover адбылася 23 жніўня 2019 года на новым для спявачкі лэйбле Republic Records. Стандартная версія альбома налічвала 18 трэкаў[98]. Свіфт апісала альбом як рамантычны і распавяла пра сваё імкненне апісаць на ім любоў ва ўсіх яе праявах[92]. Фота для вокладкі зрабіла Валерыя Роча. Акрамя асноўнай версіі, для пакупкі былі даступныя чатыры розныя дэлюкс-версіі Lover, якія адрозніваліся бонусным кантэнтам і прома-матэрыяламі[99].

Тэйлар Свіфт: «Гэты альбом — свята кахання, ва ўсёй яго складанасці, утульнасці і супярэчлівасці. Гэта першы альбом, які мой па-сапраўднаму. Мяне перапаўняе гонар. Я так усхваляваная, што ён выйшаў».

Lover атрымаў станоўчыя водгукі музычнай крытыкі і інтэрнэт-выданняў, сярод якіх: AllMusic, The Daily Telegraph, The Guardian, NME, Rolling Stone, Slant Magazine, Variety, Vendetta Sports Media.

Rolling Stone назваў альбом «усёпаглынальным шэдэўрам»[100]. У Vendetta Sports Media пласцінку апісалі як «прамое трапленне, таму што яна поўная музыкі, прывабнай і жаданай»[101]. У The New York Times рэліз назвалі «моцным» і «зробленым з добрым густам»[102]. Billboard рэзюмаваў альбом як «мудрагелісты, кранальны, хвалюючы», дадаўшы, што гэта «выбітная праца, якая заслугоўвае як стараннага аналізу ў навушніках, так і стадыённага праслухоўвання»[103]. Los Angeles Times высока ацаніла эмацыйную сталасць і мудрасць альбома, назваўшы яго «вельмі ўражлівым»[104]. Аўтарытэтнае Інтэрнэт-выданне Pitchfork напісала, што Lover — «яркі, вясёлы альбом з вялікай эмацыйнай сумленнасцю». Альбом таксама быў уключаны ў многія выніковыя гадавыя спісы найлепшых дыскаў[105][106][107][108][109].

Lover атрымаў узнагароды MTV Video Music Awards, People’s Choice Awards[110], American Music Awards[111], ARIA Music Awards[112], Japan Gold Disc Awards[113], RTHK International Pop Poll Awards[114], а таксама апынуўся ў ліку намінатнаў на Грэмі[115]. З гэтым альбомам Тэйлар перамагла ў намінацыі «Поп-альбом года» на iHeart Radio Music Awards і стала самым паспяховым выканаўцам у гісторыі прэміі, атрымаўшы сваю 13-ю ўзнагароду. На Billboard Music Awards Свіфт атрымала 6 намінацый: «Выканаўца года», «Найлепшы жаночы выканаўца», «Найлепшы выканаўца ў альбомным чарце», «Найлепшы альбом», «Найлепшы выканаўца па продажах песень» і «За асаблівыя выдатныя дасягненні ў чартах».

У ЗША было прададзена прыкладна 450 000 копій альбома на працягу аднаго дня, а да канца тыдня ён разышоўся накладам у 750 000 адзінак[116]. Гэта дазволіла яму ўзначаліць нацыянальны чарт. Па выніках года, пласцінка стала галоўным бэстсэлерам года ў краіне[117]. У Канадзе Lover дэбютаваў на першым месцы альбомнага чарта з накладам 47 000 адзінак за першы тыдзень[118]. У Вялікабрытаніі пласцінка стартавала з вяршыні хіт-парадзе з накладам у 53 000 адзінак[119]. У Аўстраліі альбом таксама адразу трапіў на вяршыню мясцовага чарта[120]. У Кітаі Lover стаў першым міжнародным дыскам з накладам больш за 1 000 000 адзінак за адзін тыдзень[121]. Альбом Свіфт стаў самым прадаваным вялікім студыйным запісам 2019 года, патрапіўшы ў Кнігу рэкордаў Гінеса[122].

13 лістапада 2019 года адбылася прэм’ера рэмікса на сінгл Lover, запісанага пры ўдзеле канадскага спевака Шона Мендэса[123]. 27 студзеня 2020 года песня The Man была адпраўлена на амерыканскія радыёстанцыі як чацвёрты і апошні сінгл з альбома[124]. Праз месяц выйшаў кліп на песню, рэжысёрам якога выступіла сама спявачка.

Свіфт дала некалькі выступаў падчас прома-кампаніі альбома. Яна выканала ME! падчас цырымоніі Billboard Music Awards 2019[125], а затым у фінале 16 сезона амерыканскай[126] і 8 сезона французскай[127] версій шоў The Voice. Пазней з гэтай песняй Тэйлар з’явілася ў фінале 14 сезона конкурсу Germany’s Next Top Model[128] і на The Graham Norton Show[129]. Спявачка стала хэдлайнерам фестывалю Amazon Prime Day Concert 2019 у Нью-Ёрку, дзе выканала ME! і You Need to Calm Down, а таксама некалькі песень з папярэдніх альбомаў[130]. Яна таксама адкрыла цырымонію MTV Video Music Awards 2019 з міксам з песень You Need To Calm Down і Lover[131]. Трэкі London Boy, Lover, The Archer і You Need to Calm Down Тэйлар выканала на радыёстанцыі BBC Radio 1 у праграме Live Lounge ў верасні 2019[132]. У наступным месяцы яна з’явілася на SNL з трэкамі Lover і False God. 11 кастрычніка яна выканала Lover, The Man, Death by a Thousand Cuts на канцэрце NPR Music у Вашынгтоне. 19 кастрычніка Свіфт выканала сінглы з альбома на дабрачынным мерапрыемстве We Can Survive ў Лос-Анджэлесе. У лістападзе яна выступіла на японскім і кітайскім тэлебачанні. 24 лістапада Свіфт выканала папуры са сваіх галоўных хітоў на цырымоніі American Music Awards 2019. У снежні спявачка з’явілася на калядных фестывалях у Лондане і Нью-Ёрку. 18 красавіка 2020 года Свіфт выканала песню Soon You’ll Get Better на онлайн-канцэрце One World: Together at Home, які збіраў сродкі для барацьбы з COVID-19.

9 верасня 2019 года Свіфт сыграла спецыяльны аднаразовы асабісты канцэрт City of Lover у Парыжы, дзе выканала ME!, The Archer, Death by a Thousand Cuts, Cornelia Street, The Man, Daylight, You Need to Calm Down і Lover, а разам з імі трэкі з папярэдніх альбомаў. Пазней канцэрт быў паказаны на тэлебачанні.

Тэйлар збіралася адправіцца ў фестывальны летні тур Lover Fest, аднак праз пандэмію COVID-19 планы былі адмененыя.

Па-за рамкамі альбома 6 снежня 2019 года спявачка выпусціла калядны сінгл Christmas Tree Farm, які ў той жа дзень узначаліў амерыканскі iTunes. 31 студзеня 2020 года пра Свіфт выйшаў дакументальны фільм «Міс Амерыкана» на Netflix, для якога яна запісала песню Only The Young. Яшчэ адзін саўндтрэк, Beautiful Ghosts, яна стварыла для фільма «Кошкі», дзе выканала другарадную ролю[133].

2020—2021: Folklore і Evermore правіць

23 ліпеня 2020 года Свіфт абвясціла ў сацыяльных сетках, што заўтра выпускае свой восьмы студыйны альбом Folklore. Пласцінка была створаная на самаізаляцыі падчас пандэміі COVID-19. Тэйлар дыстанцыйна працавала разам з Ааранам Дэснерам з амерыканскага рок-гурта The National, Джэкам Антонафым і калектывам Bon Iver, які таксама з’явіўся на адной з кампазіцый у альбоме[134][135]. Пласцінка вельмі адрозніваецца ад папярэдняй творчасці спявачкі: трэкі запісаныя ў жанры альтэрнатывы і маюць павольнае гучанне, а іх лірыка кранаецца не толькі асабістых перажыванняў Тэйлар, але і гісторый, якія яна прыдумала. Стандартнае выданне альбома складаецца з 16 трэкаў. Фізічная дэлюкс-версія ўключае адзін бонус-трэк The Lakes; рэліз гэтай песні адбыўся асобна, 18 жніўня. Усяго налічваецца восем дэлюкс-выданняў, кожнае з унікальным напаўненнем. Акрамя іх — 8 розных вінілаў, якія былі даступны толькі на працягу тыдня. Пазней Тэйлар патлумачыла, што ў яе прадстаўленні ўсе песні альбома складаюцца ў часткі ў залежнасці ад таго, як яны падыходзяць адна адной па тэме. 21 жніўня Свіфт выпусціла першую частку Folklore — «уцёкі ад рэчаіснасці», а праз тры дні выйшла другая частка «бяссонныя ночы». Трэцяя частка «вясковая хатка» з’явілася 27 жніўня, а заключная чацвёртая «я з’явіўся на тваёй вечарыне» — 21 верасня.

На ўсе песні з Folklore былі створаны лірык-відэа. У дзень прэм’еры альбома таксама адбыўся рэліз кліпа на трэк Cardigan, які стаў лід-сінглам з пласцінкі. Рэжысёрам выступіла сама спявачка. Сінгл апынуўся на першым месцы чарта Аўстраліі. У гэтай краіне Тэйлар усталявала гістарычны рэкорд: усе 16 песень з альбома Folklore дэбютавалі ў нацыянальным чарце краіны, што стала найлепшым вынікам у гісторыі. Акрамя таго, 5 трэкаў дасягнулі вяршыняў дзясяткі. У Новай Зеландыі Cardigan апынуўся на 2 радку. У Вялікабрытаніі песня дасягнула 6 пазіцыі; таксама ў хіт-парад краіны трапілі трэкі Exile (№ 8) The 1 (№ 10). Свіфт стала першай жанчынай у гісторыі каралеўства, якая дэбютавала адразу з 3 песнямі ў топ-10 нацыянальнага чарта. Аналагічны гістарычны рэкорд Тэйлар усталявала ў Ірландыі.

Як другі сінгл была абрана калабарацыя з Bon Iver — Exile. Трэк зайграў на альтэрнатыўным радыё 3 жніўня. А ў кантры-эфіры ў якасці сінгла з’явілася кампазіцыя Betty.

Тэйлар Свіфт: «Большасць рэчаў, якія я планавала на гэтае лета, у канчатковым выніку не адбылася, але ёсць сёе-тое, чаго я не планавала, але яно ўсё ж здарыцца. І гэта мой восьмы студыйны альбом, „folklore“. Сюрпрыз. Сёння апоўначы я выпушчу новы альбом з песень, у якія я ўклала ўсе свае капрызе, мары, страхі і разважанні».

Нечаканы рэліз незапланаванага альбома апынуўся для Свіфт вялікім поспехам. Яна ўсталявала мноства рэкордаў і атрымала станоўчыя водгукі ад крытыкаў. Пласцінка была праслухана 80 600 000 разоў за першыя суткі на Spotify. Гэта найлепшы вынік сярод жанчын і другі ў гісторыі сэрвісу. Тэйлар стала першай жанчынай у гісторыі, якая заняла ўвесь топ-16 Spotify ЗША, акупаваўшы яго з усімі сваімі песнямі з Folklore. Таксама ўсе песні ўвайшлі ў топ-25 сусветнага аддзялення Spotify. Акрамя таго, Свіфт стала самым паспяховым выканаўцам на Spotify за адны суткі ў 2020 годзе, набраўшы 96 800 000 праслухванняў. Трэк The 1 быў праслуханы 4 175 000 разоў на Spotify ЗША за першыя суткі, гэта найлепшы дэбют сярод спявачак за ўсю гісторыю. Акрамя таго, песня ўзначаліла сусветны чарт Apple Music. За адзін дзень Folklore пераадолеў парог у 100 000 000 праслухванняў на Spotify — хутчэй, чым які-небудзь іншы жаночы альбом у гісторыі сэрвісу. У канцы верасня пласцінка набрала ўжо мільярд стрымаў, і Тэйлар стала першай жанчынай у гісторыі Spotify, у якой 6 альбомаў пераадолелі дадзеную адзнаку праслухванняў на платформе.

У Кітаі было прададзена 706 690 копій альбома за першы дзень. Гэта найлепшы вынік сярод замежных выканаўцаў за ўсю гісторыю краіны. Усе 16 песень занялі топ-16 чарта Apple Music Кітая. Акрамя таго, у гэтай краіне сінгл Cardigan быў прададзены ў колькасці 1 000 000 копій усяго за тры дні. Па выніках сямі дзён пласцінка стала самай прадаванай у Кітаі за год.

Усе відэа ў падтрымку альбома на YouTube набралі звыш 44 000 000 праглядаў за першыя суткі. На гэтай жа пляцоўцы музычнае відэа на сінгл Cardigan атрымала звыш 15 400 000 праглядаў і 1 100 000 лайкаў за першыя суткі. На Apple Music за 24 гадзіны пласцінка сабрала 35 470 000 праслухоўванняў. Таксама яна стала самым паспяховым дэбютам альтэрнатыўнага альбома на Amazon Music.

Такім чынам, Тэйлар усталявала рэкорды найбуйнейшага жаночага дэбюту на Spotify, YouTube і Apple Music.

Сусветныя продажы альбома за першыя суткі перавысілі адзнаку ў 1 300 000 копій. За тры дні пласцінка разышлася накладам у 500 000 копій у ЗША, усталяваўшы тым самым рэкорд 2020 года. Альбом таксама ўзначаліў рэкордную ў гэтым годзе для жанчын колькасць чартаў Apple Music — 76 краін.

Па выніках тыдня Folklore дэбютаваў з вынікам у 337 426 690 праслухванняў на сусветным Spotify. Гэта найлепшы вынік за 2020 год і самы паспяховы старт альтэрнатыўнага альбома ў гісторыі сэрвісу. Сама Тэйлар за гэты час была праслуханая 433 000 000 разоў на сэрвісе, што стала найлепшым жаночым вынікам у гісторыі платформы. Акрамя таго, яна стала першай жанчынай, якая заняла топ-10 амерыканскага Spotify за тыдзень. Таксама Свіфт усталявала рэкорд у гісторыі азіяцкага Spotify. Яе альбом Folklore дэбютаваў з 20 003 421 праслухваннем на тэрыторыі Філіпін за першы тыдзень. Гэта не толькі найлепшы вынік у гісторыі краіны, але і найлепшы вынік сярод усіх азіяцкіх краін на сэрвісе за ўвесь час.

Усяго за адзін тыдзень альбом Folklore стаў адным з самых папулярных за год; яго вынік склаў больш 2 000 000 прададзеных копій.

Пласцінка дэбютавала з першага радка ў нацыянальных чартах Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Канады, Нарвегіі, Бельгіі і іншых. Таксама Тэйлар стала першай выканаўцай за стагоддзе, чые 6 альбомаў узначалілі хіт-парад Ірлындыі. Folklore дэбютаваў з першага радка чарта ЗША Billboard 200 з накладам у 846 000 прададзеных копій; 615 000 з іх — чыстыя. Гэта найлепшы вынік з часоў папярэдняга альбома Свіфт Lover. Такім чынам, спявачка паўтарыла рэкорд The Beatles, у якіх 7 альбомаў былі прададзеныя тыражом ад 500 000 копій за першы тыдзень у ЗША. Пласцінка пратрымалася на вяршыні 8 тыдняў, што стала найлепшым вынікам за 2020 год сярод усіх выканаўцаў. Акрамя таго, гэта найлепшы вынік сярод альтэрнатыўных жаночых альбомаў за апошняе стагоддзе. Таксама Свіфт устанавіла новы гістарычны рэкорд, стаўшы першай жанчынай, якая за кар’еру правяла 47 тыдняў на вяршыні альбомнага чарта Billboard 200.

Усе 16 песень з альбома Folklore дэбютавалі ў Billboard Hot 100, прычым лід-сінгл Cardigan яго ўзначаліў, трэк The 1 апынуўся на 4 радку, а песня Exile заняла 6 месца. Тэйлар стала першым выканаўцам з часоў Лорд, які адначасова ўзначаліў хіт-парады Billboard Hot 100 і Hot Rock & Alternative Songs. Таксама яна стала першым чалавекам у гісторыі, які за адзін тыдзень дэбютаваў з першага радка ў Billboard Hot 100 (сінглавы чарт) і Billboard 200 (альбомны чарт). У гэты ж момант Тэйлар усталявала найлепшы жаночы вынік па колькасці песень, якія ўвайшлі ў чарт Billboard Hot 100 за ўсю яго гісторыю, — 113.

17 верасня Тэйлар выступіла з песняй Betty на Academy of Country Music Awards. На гэтай цырымоніі спявачка з’явілася ўпершыню за апошнія 7 гадоў.

Агульная ацэнка Folklore складае 89 балаў. Гэта найлепшы рэзультат у кар’еры спявачкі. Часопіс TIME назваў Свіфт найвялікшай поп-зоркай сучаснасці. У Rolling Stone Folklore назвалі «самым лепшым альбомам Свіфт на дадзены момант» і «дэбютным альбомам цалкам новай Свіфт», у якім яе «апавядальная сфера адкрылася з шырокім спектрам персанажаў для сямнаццаці песень без прахадных элементаў». Часопіс рэзюмаваў, што Свіфт «прыдумала мноства персанажаў для таго, каб захаваць сваю кампанію ў альбоме», дзе «ўступленне ў іх жыццё раскрывае яе глыбокі досціп і спачуванне». BBC вызначылі Folklore як «індзі-альбом Свіфт», які ўяўляе сабой «багаты пласт меланхоліі, ідэальна спалучаецца з часам»[136]. The Daily Telegraph вызначыў Folklore як «вытанчаную калекцыю з 16 даўнтэмпа-песень пра каханне, страты, памяць, мары, сяброўства і нашу нязменную патрэбу ў чалавечай сувязі», якія ўмацоўваюць «статус Свіфт як сур’ёзнага аўтара-выканаўцы песень». Пласцінку таксама высока ацанілі ў NME, The Guardian, The Independent і The Sydney Morning Herald. Брытанскае выданне Vogue уключыла рэліз Folklore у спіс найлепшых рэчаў, якія адбыліся за перыяд ізаляцыі.

На прэміі People Choice Awards 2020 Тэйлар атрымала тры намінацыі: «Спявачка года», «Альбом года» (Folklore), «Саўндтрэк года» (Only The Young) і перамагла ў апошняй. На Billboard Music Awards 2020 у артысткі было 6 намінацый, але ні адна з іх не аказалася трыумфам. На American Muisc Awards 2020 Тэйлар атрымала 4 намінацыі: галоўную «Артыст года», а таксама «Любімая выканаўца ў жанры поп/рок», «Любімае музычнае відэа» (Cardigan) і «Любімы альбом у жанры поп/рок» (Folklore). Свіфт перамагла ў першых трох і такім чынам стала самым паспяховым артыстам за ўсю гісторыю прэміі з 32 узнагародамі. Акрамя таго, падчас цырымоніі Тэйлар паведаміла, што пачала перазапісваць свае першыя 6 студыйных альбомаў.

На прэміі Грэмі Свіфт атрымала 6 намінацый: галоўныя «Альбом года» (Folklore) і «Песня года», а таксама «Найлепшы вакальны поп-альбом» (Folklore), «Найлепшае сумеснае поп-выкананне» (Exile), «Найлепшае сольнае поп-выкананне» (Cardigan) і «Найлепшая песня для візуальных медыя» (Beautiful Ghosts). У выніку Тэйлар узяла ўзнагароду за «Альбом года» і стала першай спявачкай з трыма перамогамі ў гэтай намінацыі.

13 лістапада Тэйлар разам з Полам Мак-Картні з’явілася на вокладцы часопіса Rolling Stone, прысвечанай спецыяльнаму выпуску «Muscians on Musicians». У гэтым выпуску артысты абмеркавалі свае падыходы да напісання кампазіцый, стварэння альбомаў і арганізацыі тураў.

25 лістапада на сэрвісе Disney+ спявачка прэзентавала дакументальны фільм аб стварэнні альбома Folklore.

Выданні TIME, Billboard, Insider, Los Angeles Times і іншыя назвала альбом Folklore найлепшым у 2020 годзе. BBC дадала пласцінку ў свой артыкул, прысвечаны найлепшым альбомам 2020 года, апісаўшы яе як «надзвычайную».

10 снежня Тэйлар Свіфт анансавала выхад новага альбома — Evermore. Рэліз праекта з 15 песень, сярод якіх апынуліся калабарацыі з HAIM, The National і Bon Iver, адбыўся на наступны дзень[137]. Пласцінка стала ідэйным і музычным працягам Folklore. У дэлюкс-версію Evermore увайшлі дзве дадатковыя кампазіцыі.

Рэліз Evermore — гэта падарунак Тэйлар для фанатаў з нагоды яе дня нараджэння.

Тэйлар Свіфт: «З 13 гадоў я чакала таго моманту, калі мне споўніцца 31 год, таму што гэта мой шчаслівы лік. І я вырашыла здзівіць вас. Вы былі такімі клапатлівымі, падтрымлівалі мяне і былі ўважлівыя да мяне ў мае дні нараджэння, таму на гэты раз я вырашыла, што сама падару вам што-небудзь».

З выхадам альбома адбыўся і рэліз кліпа на трэк Willow, які быў абраны ў якасці лід-сінгла з Evermore. За гэта працу Тэйлар пасля атрымала 4 намінацыі на прэміі Video Music Awards: «Выканаўца года», «Найлепшае поп-відэа», «Найлепшая рэжысура», «Найлепшая мастацкая праца».

Evermore стаў паспяховым ва ўсім свеце. Ён набраў больш за 66 мільёнаў праслухоўванняў на глабальнай пляцоўцы Spotify за першы дзень. Гэта трэці найлепшы вынік сярод жаночых альбомаў у гісторыі. За першы тыдзень Evermore праслухалі больш за 260 мільёнаў разоў на тым жа сэрвісе. Гэта другі найлепшы вынік сярод выканаўцаў за 2020 год.

У выніку Evermore дэбютаваў з першага радка ў амерыканскім чарце Billboard 200. Наклад склаў 329 тысяч прададзеных асобнікаў на тэрыторыі ЗША без уліку продажаў ад CD-дыскаў, вінілавых пласцінак і касет. Лід-сінгл Willow заняў вяршыню Billboard Hot 100. Для Тэйлар ён стаў сёмым нумарам адзін у гэтым хіт-парадзе. Акрамя таго, усе 15 песень з Evermore увайшлі ў Billboard Hot 100. Альбом таксама ўсталяваў самы высокі паказчык па продажах вінілавых пласцінак у ЗША за ўсю гісторыю — 102 тысячы копій за тыдзень.

Evermore атрымаў станоўчыя ацэнкі ад музычных крытыкаў. Яго сярэдні бал на Metacritic складае 88 балаў[138]. Таксама ён трапіў у намінацыю «Альбом года» на «Грэмі».

Па выніках 2020 года Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду найлепшага аўтара песень ад Apple Music Awards і стала другім самым прадаваным выканаўцам у свеце паводле звестак IFPI[139]. У сваю чаргу Billboard паведаміў, што Свіфт апынулася самым высокааплатным музыкам у ЗША.

з 2021 года: перазапісы правіць

Fearless (Taylor’s Version) правіць

11 лютага 2021 года Тэйлар Свіфт анансавала выхад альбома Fearless (Taylor’s Version). З гэтага пачаўся перыяд перазапісаў арыгінальных альбомаў спявачкі, на якія яна страціла правы праз канфлікт з менеджарам Скутэрам Браўнам і кіраўніцтвам свайго мінулага лэйбла. Акрамя перазапісаных старых песень, Тэйлар вырашыла дадаць у новую версію альбома нявыдадзеныя кампазіцыі, якія першапачаткова прызначаліся для яго. Такім чынам, у Fearless (Taylor’s Version) трапілі 26 трэкаў[140].

12 лютага выйшла адноўленая песня Love Story (Taylor’s Version). Яна стала лід-сінглам з будучага альбома. Кампазіцыя дэбютавала з 7 мільёнамі праслухоўванняў на Spotify за першы дзень. Гэта найлепшы паказчык у жанры кантры ў гісторыі.

19 лютага адбылася прэм’ера сумеснай песні гурта HAIM і Тэйлар Свіфт Gasoline.

15 сакавіка спявачка прысутнічала на прэміі «Грэмі» і выканала адразу 3 песні: Cardigan, August і Willow.

26 сакавіка Свіфт выпусціла другі сінгл з альбома Fearless (Taylor’s Version). Ім стала раней не выдадзеная песня You All Over Me, запісаная пры ўдзеле Марэн Морыс. 7 красавіка выйшла яшчэ адна новая песня — Mr. Perfectly Fine.

9 красавіка выйшаў у свет першы перазапісаны альбом Тэйлар Свіфт — Fearless (Taylor’s Version). Ён набраў больш за 50 мільёнаў праслухоўванняў на Spotify за першыя суткі. Гэта найлепшы вынік для кантры-альбомаў у гісторыі платформы.

Альбом узначаліў нацыянальны чарт Вялікабрытаніі, перасягнуўшы вынік арыгінала. Свіфт пабіла рэкорд The Beatles, які трымаўся 54 гады: 3 яе розныя пласцінкі ўзначалілі хіт-парад Злучанага Каралеўства за 259 дзён, адпаведны рэкорд The Beatles складаў 364 дні[141]. Fearless (Taylor’s Version) стартаваў з вяршыні амерыканскага чарта Billboard 200. Яго наклад ў краіне за першы тыдзень склаў 291 тысячу копій, што стала рэкордам у 2021 годзе на той момант.

За поспехі ў чартах Тэйлар Свіфт атрымала 4 намінацыі на Billboard Music Awards: «Выканаўца года», «Найлепшы выканаўца ў чарце Billboard 200», «Спявачка года», «Найлепшы альбом у чарце Billboard 200» (Folklore). У першых дзвюх катэгорыях яна перамагла[142]. Пазней Свіфт была ўручана ўзнагарода «Сусветнай іконы» на BRIT Awards. Яна стала першай жанчынай і самым маладым лаўрэатам гэтай унікальнай прэміі[143].

Red (Taylor’s Version) правіць

18 чэрвеня 2021 года Тэйлар Свіфт анансавала выхад другога перазапісанага альбома Red (Taylor’s Version). Яго прэм’ера была прызначана на 19 лістапада, аднак пазней яе перанеслі на тыдзень раней[144].

У альбом увайшлі 30 кампазіцый, улічваючы 8 нявыдадзеных песень, дзесяціхвілінную версію All Too Well і калабарацыі з Эдам Шыранам, Фібі Брыджэрс, а таксама Крысам Стэплатанам[145]. Да рэлізу пласцінкі не выйшла ні аднаго сінгла.

2 ліпеня адбылася прэм’ера сумеснай песні гурта Big Red Machine і Тэйлар — Renegade. На альбоме калектыву апынуўся яшчэ адзін трэк, у запісе якога прыняла ўдзел Свіфт, — Birch.

24 ліпеня адбылася прэм’ера арыгінальнай версіі песні The Lakes з альбома Folklore з аркестравай аранжыроўкай. Рэліз быў прымеркаваны да гадавіны пласцінкі. 17 верасня Тэйлар раптам прадставіла перазапісаны трэк Wildest Dreams з альбома 1989. Яна няпланава выпусціла ўласную версію песні, таму што яна набыла папулярнасць у TikTok.

Red (Taylor’s Version) выйшаў на ўсіх лічбавых пляцоўках 12 лістапада 2021 года. Перазапіс набыў камерцыйны поспех ва ўсім свеце. Альбом дэбютаваў з вынікам у 90 мільёнаў праслухванняў на Spotify за першыя суткі. Гэта найлепшы дэбют жаночага альбома на платформе за ўвесь час. Раней рэкорд належаў альбому Свіфт Folklore.

Red (Taylor’s Version) узначаліў хіт-парад Billboard 200, прадаўшыся ў колькасці 605 тысяч копій за тыдзень. Таксама альбом пабіў рэкорд па чыстых продажах за тыдзень у 2021 годзе і па продажах вінілу за ўвесь час. Такім чынам, Тэйлар стала першым артыстам, восем альбомаў якога прадалі паўмільёна копій за тыдзень у ЗША. Пласцінка таксама ўзышла на вяршыні чартаў Аўстраліі, Канады, Вялікабрытаніі, Новай Зеландыі і Ірландыі.

Red (Taylor’s Version) атрымаў усеагульнае прызнанне крытыкаў. На агрэгатары Metacritic ён набраў 91 бал, што стала найлепшым вынікам у кар’еры спявачкі[146].

12 лістапада выйшаў кароткаметражны фільм Тэйлар Свіфт All Too Well. Ён стаў візуалізацыяй аднайменнай песні. Галоўныя ролі ў карціне выканалі Сэйдзі Сінк і Дылан О’Браен[147].

Дзесяціхвілінная версія кампазіцыі All Too Well узначаліла глабальны чарт Spotify, набраўшы больш за 6 з паловай мільёнаў праслухоўванняў праз платформу за першыя суткі. У выніку песня ўзначаліла чарт Billboard Hot 100. Яна ўстанавіла новы рэкорд як самая працяглая кампазіцыя на вяршыні рэйтынгу (10 хвілін і 13 секунд). Трэк таксама быў прызнаны адным з найлепшых у 2021 годзе такімі выданнямі, як Daily Mail і Glamour.

15 лістапада адбылася прэм’ера музычнага відэа I Bet You Think About Me. Рэжысёрам кліпа выступіла актрыса Блэйк Лайвлі.

Па выніках 2021 года Тэйлар Свіфт заняла другі радок у рэйтынгу самых прадаваных артыстаў свету ад IFPI[148]. Таксама яна была аб’яўлена самай паспяховай спявачкай на Spotify. Акрамя таго, Свіфт стала самай папулярнай спявачкай, а дзесяціхвіліннае All Too Well — самай папулярнай песняй на партале Genius па выніках 2021 года. Billboard назваў Тэйлар Свіфт найвялікшай поп-зоркай 2021 года. Выданне пастанавіла: «Тэйлар Свіфт перапісала правілы індустрыі і правяла адзін з самых уражлівых гадоў у сваёй легендарнай поп-кар’еры, нават не выпусціўшы зусім новага альбома»[149].

11 лютага 2022 года Тэйлар з’явілася на рэміксе песні Эда Шырана The Joker And The Queen. Трэк заняў 2 месца ў чарце Вялікабрытаніі.

Midnights правіць

21 кастрычніка 2022 года выйшаў дзясяты студыйны альбом спявачкі Midnights. У ім яна эксперыментавала з электронікай і стылем чыл-аўт. Крытыкі Rolling Stone назвалі альбом «імгненнай класікай». У камерцыйным плане Billboard назваў альбом блокбастэрам, а CNBC назваў яго самым вялікім поспехам Свіфт. Пабіўшы рэкорды ва ўсіх фарматах спажывання музыкі, Midnights і яго вядучы сінгл Anti-Hero сталі альбомам і песняй з найбольшай колькасцю трансляцый за адзін дзень у Spotify са 185 мільёнамі[што гэта?] і 17,4 мільёнамі прайграванняў. Альбом дэбютаваў на вяршыні Billboard 200 з 1,57 мільёнам адзінак і стаў пятым альбомам Свіфт, які адкрыўся з больш за мільёнам прададзеных копій. Яна зраўнялася з Барбрай Стрэйзанд па колькасці альбомаў нумар адзін сярод жанчын (11) і стала першай выканаўцай у гісторыі, якая манапалізавала ўвесь топ-10 Hot 100 з «Anti-Hero», «Lavender Haze», «Maroon» і «Снег на пляжы» з удзелам Ланы дэль Рэй у першай чацвёрцы. Тэйлар Свіфт адправіцца ў Eras Tour у 2023 годзе; ён пабіў рэкорд па колькасці білетаў на канцэрт, калі-небудзь прададзеных за адзін дзень. Тым не менш, Ticketmaster быў шырока асуджаны за тое, што кіраваў продажам тураў, што выклікала ўрадавыя расследаванні ў дачыненні да кампаніі.

Асабістае жыццё правіць

Сям’я правіць

Малодшы брат Свіфт, Осцін, скончыў Універсітэт Нотр-Дам[150][151]. У снежні 2014 года ў маці Свіфт дыягнаставалі рак[152].

Тэйлар — хросная маці малодшага сына (нарадзіўся 16.07.2015) рэжысёра Кайла Ньюмана і актрысы Джэймі Кінг[153].

Рэзідэнцыі правіць

Для сваіх бацькоў Свіфт набыла чатырохспальны асабняк, размешчаны ў Бэле Мідзе, штат Тэнэсі[154]. Галоўнай рэзідэнцыяй самой Свіфт з’яўляецца пентхаус, размешчаны ў Трайбэке, у ваколіцах Нью-Ёрк Сіці[155][156]. Таксама ёй належаць трохспальны катэдж у Каліфорніі[157], пентхаус, размешчаны ў Нэшвіле, Тэнэсі[158][159], васьміспальневы дом, які знаходзіцца ў Уотч-Хілі, Род-Айлендзе[160].

Блізкія зносіны правіць

З ліпеня па кастрычнік 2008 года спявачка сустракалася з удзельнікам гурта Jonas Brothers Джо Джонасам[161][162].

У 2009 годзе з кастрычніка па снежань Тэйлар сустракалася з Тэйларам Лотнерам, вядомым па фільме «Змярканне». Разам яны зняліся ў рамантычнай камедыі «Дзень Святога Валянціна». Калі яны рассталіся, Тэйлар прысвяціла яму песню Back to December[163][164].

У 2010 раскрыўся раман Тэйлар Свіфт з Джэйкам Джыленхалам[165].

З ліпеня па верасень 2012 года спявачка была ў адносінах з Конарам Кенэдзі[166][167].

З кастрычніка 2012 па студзень 2013 года Тэйлар сустракалася з удзельнікам гурта One Direction Гары Стайлсам[168][169].

З 2015 года Тэйлар сустракалася з дыджэем Кельвінам Харысам. Першыя чуткі пра раман з’явіліся ў сакавіку, калі пара стала часта з’яўляцца на публіцы разам, трымаючыся за рукі. Таксама яны пабывалі на адным з канцэртаў разам і, па словах відавочцаў, ні на крок не адыходзіліся адзін ад аднаго[170]. У маі пачалі хадзіць чуткі пра тое, што пара ўжо падумвае пра вяселле, але афіцыйнага пацверджання ад Тэйлар або Кельвіна не было[171]. У ліпені пачала распаўсюджвацца інфармацыя пра заручыны пары[172]. Тэйлар і Кельвін сталі самай высокааплатнай парай у 2015 годзе[173]. У маі 2016 года пара рассталася[174].

У маі 2016 года Тэйлар пазнаёмілася з брытанскім акцёрам Томам Хідлстанам[175]. У чэрвені з’явіліся першыя сумесныя здымкі пары з адпачынку на Род-Айлендзе[176][177][178]. У верасні было абвешчана, што Тэйлар і Том рассталіся[179].

У маі 2017 года распаўсюдзіліся чуткі пра раман Свіфт з пачынаючым брытансім акцёрам Джо Элвінам. 1 чэрвеня пару заўважылі ў аэрапорце, а праз некалькі дзён — на балконе ў доме Тэйлар. Неўзабаве інфармацыя пра іх раман пацвердзілася[180][181].

Інцыдэнт на MTV VMA 2009 і яго наступствы правіць

На цырымоніі ўзнагароджання MTV Video Music Awards 2009 Тэйлар з кліпам на You Belong With Me перамагла катэгорый «Найлепшае жаночае відэа», адной з галоўных намінацый прэміі. Яе выступленне з падзячнай прамовай перапыніў рэпер Канье Уэст. Ён выбег на сцэну, адабраў мікрафон у Тэйлар і сказаў, што перамогу заслугоўвала відэа Беёнсэ Single Ladies (Put a Ring on It)[182][183][184][185]. Гэтая выхадка была негатыўна ўспрынята аўдыторыяй[186]. Затым Уэст вярнуў мікрафон збянтэжанай і цалкам засмучанай Свіфт, якая не здолела завяршыць сваю прамову[185][187]. За свае дзеянні Канье быў выправаджаны з цырымоніі.

З тых часоў паміж выканаўцамі усталявалася працяглая варожасць, якая суправаджаецца рознымі скандаламі. Сярод самых гучных — выпадак 2016 года. Тады Уэст у сваёй песні Famous назваў Тэйлар «сукай, якую ён зрабіў знакамітай» і ў кліпе на трэк выкарыстаў аголеную васковую фігруру спявачкі[188][189]. Спявачка адразу ж выказала сваё абурэнне, што выклікала шырокі грамадскі рэзананс. Пасля гэтага жонка рэпера Кім Кардаш’ян апублікавала незаконна запісаную тэлефонную размову Канье і Тэйлар, у якім Свіфт нібыта дазваляе Уэсту абражаць сябе ў песні. Пазней было даказана, што запіс быў змантаваны.

Адсылкі да Уэста і сутычак з ім ёсць у альбомах Тэйлар Speak Now, Reputation, Lover і Folklore

Справа аб сексуальным дамаганні правіць

2 чэрвеня 2013 года падчас сустрэчы Тэйлар з фанатамі радыё-дыджэй Дэвід Мюлер задраў Свіфт спадніцу і схапіў яе за ягадзіцы. Пасля гэтага ахова вывела мужчыну з залы, а праз некалькі дзён кіраўніцтва радыё звольніла яго.

Праз два гады, у верасні 2015 года, Дэвід Мюлер падаў на Тэйлар у суд. У пазове гаварылася, што Мюлер не чапаў спявачку і яна зблытала яго з іншым чалавекам. Мужчына абвінавачваў Тэйлар у паклёпе, наўмысным умяшанні ў кантракт і дзелавыя адносіны. Ён патрабаваў ад Свіфт грашовую кампенсацыю за страту працы (па некаторых дадзеных, сума складала каля 3 мільёнаў долараў).

Праз месяц Тэйлар падала на яго сустрэчны пазоў аб сексуальным дамаганні. Спявачка сцвярджала, што дакладна ведае, што вінаватым быў менавіта Мюлер. У адпаведнасці з мясцовым заканадаўствам, пакаранне за сексуальнае дамаганне можа скласці да двух гадоў пазбаўлення волі, аднак справа Свіфт і Мюлера не з’яўлялася крымінальнай. Свіфт таксама паабяцала, што калі яна выйграе справу, то ўсе выйграныя грошы пойдуць у дабрачынныя арганізацыі, якія абараняюць правы жанчын, якія пацярпелі праз сексуальныя дамаганні.

Тэйлар Свіфт: «Прама перад тым момантам, калі трэба было сфатаграфавацца, ён залез сваёй рукой да мяне пад сукенку і схапіў мяне за ягадзіцы. Я спрабавала адысці, але ён працягваў трымаць сваю руку. Ён зрабіў гэта спецыяльна, я ўпэўненая ў гэтым. Памятаю, што ніколі яшчэ не адчувала сябе настолькі сумнай, расчараванай і абражанай. Сустрэча з фанатамі павінна быць тым месцам, дзе ты дзякуеш людзям за тое, што яны прыйшлі на твой канцэрт. Я была проста агаломшаная».

Першапачаткова мужчына сцвярджаў, што ўвогуле не дакранаўся да Свіфт, а потым змяніў свае паказанні і заявіў, што, магчыма, дакрануўся да яе выпадкова.

У чэрвені 2017 года суд часткова адхіліў пазоў Дэвіда Мюлера супраць Тэйлар. Аднагадовы тэрмін даўніны для пазову аб паклёпе ўжо даўно скончыўся да таго часу, калі Мюлер падаў яго ў 2015 годзе. Суддзя таксама пастанавіў, што астатняя частка пазову Мюлера супраць Тэйлар будзе разглядацца далей.

Судовае разбіральніцтва пачалося 7 жніўня 2017 года і павінна было скончыцца праз дзесяць дзён. Але ўжо 15 жніўня прысяжныя прызналі Мюлера вінаватым і адхілілі ўсе яго пазовы[190][191][192].

Страчаныя правы на музыку правіць

Дагавор Свіфт з лэйблам Big Machine Records, на якім яна пачала кар’еру, скончыўся ў лістападзе 2018 года. Спявачка перайшла на Republic Records, які належыць адной з найбуйнейшых кампаній у індустрыі Universal Music Group, і заключыла кантракт, які не толькі замацаваў за ёй правы на ўсе будучыя запісы, але і абавязаў Universal дзяліцца даходамі ад продажу акцый Spotify з усімі сваімі артыстамі[193]. Гэта стала працягам барацьбы Тэйлар супраць абясцэньвання працы музыкаў[194].

Высветлілася, што Свіфт, падпісваючы кантракт у падлеткавым узросце, аддала правы на майстарынг-запісы прадзюсару. Пасля заканчэння дагавора ён супраць яе волі прадаў іх старонняму чалавеку. Ім апынуўся медыямагнат Скутэр Браўн. Ён супрацоўнічаў, акрамя іншага, з Канье Уэстам — даўнім апанентам Свіфт. Абвінавачванні Тэйлар у адрас Браўна і былых партнёраў сталі адной з галоўных тэм, якія абмяркоўваліся ў заходніх СМІ, што пішуць пра шоў-бізнэс.

Кампанія Скутэра Браўна выкупіла за 300 мільёнаў долараў лэйбл Big Machine Records, на якім Тэйлар Свіфт выпусціла першыя шэсць альбомаў. Пасля здзелкі права на майстарынг-копіі шасці альбомаў Свіфт перайшлі да лэйбла Браўна, з якім у выканаўцы склаліся напружаныя адносіны. У сваім блогу на Tumblr яна распавяла, што даведалася аб пераходзе правоў на яе запісы са СМІ, а таксама паскардзілася на цкаванне з боку Браўна. У сваёй публікацыі Свіфт згадала і былога менеджэра, уладальніка Big Machine Records Скота Барчэту. Спявачка адзначыла, што спрабавала выкупіць правы на сваю музыку, але лэйбл прапанаваў ёй вярнуцца назад і «зарабляць» па альбоме за раз — па адным старым за кожны новы. Свіфт адмовілася[195].

Тэйлар Свіфт: «На працягу многіх гадоў я прасіла, умольвала, каб мне далі магчымасць валодаць правамі на сваю музыку. Замест гэтага мне прапанавалі падпісаць новы кантракт з Big Machine Records, паводле якога я б „зарабляла“ па аднаму старому альбому за кожны запісаны новы. Мне прыйшлося сысці, таму што я ведала, што як толькі кантракт будзе падпісаны, Скот Барчэта прадасць лэйбл, тым самым прадаўшы мяне і маё мінулае. Мне давялося зрабіць пакутлівы выбар, пакінуўшы ўсё, што было ззаду: музыку, якую я напісала на падлозе сваёй спальні, кліпы, якія я прыдумала і аплачвала з грошай, заробленых выступамі ў барах, клубах, а ў наступстве на арэнах і стадыёнах. Цяпер Скутэр зняславіў працу майго жыцця, якую я сама ніколі не мела магчымасці набыць. Па сутнасці, мая музычная спадчына будзе знаходзіцца ў руках чалавека, які першапачаткова спрабаваў яго разбурыць. Для мяне гэта горшы варыянт развіцця падзей. Вось, што адбываецца, калі ты заключаеш кантракт у пятнаццаць гадоў з кімсьці, для каго такое паняцце, як „вернасць“, існуе толькі ў рамках дамовы».

Першапачаткова меркавалася, што Свіфт не зможа больш выконваць свае песні і зарабляць на іх іншым продажы. Аднак юрысты спявачкі знайшлі шчыліну ў дамове: сітуацыю выратавалі нюансы аўтарскага права ЗША. У кантракце, які Тэйлар падпісала пятнаццацігадовай дзяўчынкай, гаворка ішла не аб усіх аўтарскіх правах, а толькі аб правах на майстарынгі — арыгінальныя запісы, з якіх робяць копіі альбомаў. Такім чынам, у лэйбла апынуліся правы на запісаны матэрыял як суцэльны прадукт, а правы на арыгінальную лірыку і аранжыроўку засталіся за Свіфт, бо яна іх аднаасобны аўтар. У сувязі з гэтым яна не будзе атрымліваць адлічэнні за продаж стандартных запісаў, але зможа свабодна выконваць свае песні[196]. Таксама яна зможа запісаць іх зноўку, абясцэніўшы тым самым тыя версіі, якія ў яе адабралі. Менавіта гэтым яна плануе заняцца: спявачка ўжо анансавала перавыпуск сваіх першых альбомаў у змененай форме[197]. Гэтым разам правы на музыку застануцца за ёй.

Заява Свіфт, па выразе часопіса Rolling Stone, справакавала «поп-музычную сусветную вайну»[198]. У падтрымку Тэйлар выказаліся спявачкі Холзі, Кеша, Скай Ферэйра і іншыя; Адэль, Рыяна і Майлі Сайрус адпісаліся ад Скутэра Браўна ў Instagram.

17 лістапада 2020 года стала вядома, што Скутэр Браўн прадаў кампаніі Shamrock увесь музычны каталог спявачкі. На прэміі American Music Awards 2020 яна паведаміла, што пачала перазапісваць свае старыя песні, каб супрацьстаяць дзеянням Браўна.

Ацэнкі творчасці правіць

У 2010 годзе спявачка стала лаўрэатам прэміі маладых талентаў імя Хэла Дэвіда. Гэту ўзнагароду атрымліваюць таленавітыя аўтары песень, якія знаходзяцца на вяршыні сваёй кар’еры і аказваюць значны ўплыў на музычную індустрыю дзякуючы сваім песням.

Па заяве iHeart Radio, Тэйлар — другая самая ўплывовая жанчына, якая змяніла музычную індустрыю[199].

У спісе часопіса Forbes «Самыя маладыя жанчыны Амерыкі, якія стварылі сваю кар’еру самі» Свіфт заняла першы радок[200]. Часопіс Variety у артыкуле «500 самых уплывовых лідараў шоў-бізнесу» адзначыў, што ў Тэйлар ёсць неперасяжная асаблівасць смела супрацьстаяць іншым гігантам індустрыі.

Па выніках другога дзесяцігоддзя XXI стагоддзя, Свіфт была прызнана многімі выданнямі і крытыкамі як адна з найлепшых і найбольш уплывовых артыстах гэтага перыяду. Сярод яе ўзнагарод і статусаў:

  • American Music Awards: артыст дзесяцігоддзя[201];
  • Billboard Women In Music: жанчына дзесяцігоддзя[202];
  • YouGov: самы паважаны выканаўца ў свеце[203];
  • YouGov: топ-10 самых паважаных жанчын у свеце;
  • Forbes: самая легендарная кантры-выканаўца гэтага стагоддзя[204];
  • Грэмі: тытан поп-музыкі[205];
  • TIME: самая ўплывовая артыстка[206];
  • The Guardian: каралева поп-музыкі[207];
  • Rolling Stone: апошняя са старой школы, хто рухае светам музыкі[208];
  • Refinery29: ключавая жанчына ў гэтым дзесяцігоддзі, якая змяніла правілы гульні музычнай індустрыі[209];
  • Brandwatch: самая ўплывовая жанчынай у Твітэры за 2020 год.
  • BRIT Awards: сусветная ікона[143].

Часопіс Rolling Stone назваў Red найлепшым кантры-альбомам 2010-х гадоў, а выданне «UPROXX» выбрала яго найлепшым жаночым альбомам гэтага дзесяцігоддзя ў агульным. Billboard, у сваю чаргу, назваў Speak Now найлепшым жаночым кантры-альбомам 2010-х гадоў.

Выданне Billboard апублікавала спіс са 100 выканаўцаў з найвялікшымі відэа-працамі за ўвесь час, у якім была прадстаўлена і Тэйлар. Асабліва адзначылі кліпы на You Belong With Me і Delicate: «Музычныя кліпы Тэйлар Свіфт вельмі падобныя на марозіва. Напрыклад, у White Horse класічны ванільны смак, а …Ready For It? — гэта шакаладнае марозіва з кавалачкамі арэхаў унутры. Вы заўсёды зможаце знайсці сабе падыходны відэакліп Тэйлар, у залежнасці ад таго, які смак вам падабаецца і якія эмоцыі вы хочаце спазнаць».

Відэакліп Тэйлар на песню Wildest Dreams з яе студыйнага альбома 1989 быў негатыўна ацэнены некаторымі СМІ, якія абвінавачвалі спявачку ў каланіялізме і расізме. Паводле меркавання Ларэн Дука з уплывовага выдання Huffington Post, відэа рамантызуе эпоху каланіялізму. Ніка Лэнг з партала Daily Dot сцвярджае, што відэакліп спрабуе ўзнавіць класічны галівудскі раман, але ўяўляе сабой класічны галівудскі расізм[210]. Відэакліп на Delicate некаторыя абвінавачвалі ў плагіяце рэкламы «KENZO».

Дыскаграфія правіць

Студыйныя альбомы правіць

Спіс альбомаў з указаннем пазіцыі ў чарце і сертыфікацыі
Назва Дэталі Вышэйшая пазіцыя Сертыфікацыя
US AUS CAN GER IRL NZ JP SWE UK
Taylor Swift
  • Дата выхаду: 24 кастрычніка 2006.
  • Лэйбл: Big Machine.
  • Фармат: CD, лічбавая дыстрыбуцыя.
5 33 14 53 81
  • US: 7× плацінавы
  • AUS: плацінавы
  • CAN: 2× плацінавы
  • UK: залаты
Fearless
  • Дата выхаду: 11 лістапада 2008.
  • Лэйбл: Big Machine.
  • Фармат: CD, лічбавая дыстрыбуцыя.
1 2 1 12 7 1 8 12 5
  • US: брыльянтавы
  • AUS: 7× плацінавы
  • CAN: 4× плацінавы
  • IRL: 2× плацінавы
  • NZ: 3× плацінавы
  • UK: 2× плацінавы
  • JP: залаты
Speak Now
  • Дата выхаду: 25 кастрычніка 2010.
  • Лэйбл: Big Machine.
  • Фармат: LP, CD, лічбавая дыстрыбуцыя.
1 1 1 15 6 1 6 18 6
  • US: 6× плацінавы
  • AUS: 2× плацінавы
  • CAN: 4× плацінавы
  • IRL: залаты
  • NZ: плацінавы
  • UK: залаты
  • JP: залаты
Red
  • Дата выхаду: 22 кастрычніка 2012
  • Лэйбл: Big Machine.
  • Фармат: CD, лічбавая дыстрыбуцыя.
1 1 1 5 1 1 3 8 1
  • US: 7× плацінавы
  • AUS: 4× плацінавы
  • CAN: 4× плацінавы
  • IRL: плацінавы
  • NZ: 2× плацінавы
  • UK: 2× плацінавы
  • JP: плацінавы
  • SWE: залаты
  • FR: залаты
1989
  • Дата выхаду: 27 кастрычніка 2014.
  • Лэйбл: Big Machine.
  • Фармат: CD, лічбавая дыстрыбуцыя.
1 1 1 4 1 1 3 23 1
  • US: 9× плацінавы
  • AUS: 9× плацінавы
  • CAN: 6x плацінавы
  • NZ: 3x плацінавы
  • UK: 4x плацінавы
  • JP: плацінавы
  • FR: плацінавы
  • SWE: залаты
Reputation
  • Дата выхаду: 10 лістапада 2017.
  • Лэйбл: Big Machine.
  • Фармат: CD, лічбавая дыстрыбуцыя, стрымінг.
1 1 1 2 1 1 3 2 1
  • US: 3x плацінавы
  • AUS: 3× плацінавы
  • CAN: плацінавы
  • UK: плацінавы
  • NZ: 3x плацінавы
  • SWE: залаты
  • JP: залаты
Lover
  • Дата выхаду: 23 жніўня 2019.
  • Лэйбл: Republic.
  • Фармат: CD, LP, лічбавая дыстрыбуцыя,
    касеты, стрымінг.
1 1 1 2 1 1 3 1 1
  • US: 2x плацінавы
  • AUS: 2× плацінавы
  • UK: плацінавы
  • NZ: плацінавы
Folklore
  • Дата выхаду: 24 ліпеня 2020.
  • Лэйбл: Republic.
  • Фармат: CD, LP, лічбавая дыстрыбуцыя,
    касеты, стрымінг.
1 1 1 8 1 1 8 3 1
  • US: плацінавы
  • AUS: плацінавы
  • UK: плацінавы
  • NZ: плацінавы
Evermore
  • Дата выхаду: 11 снежня 2020.
  • Лэйбл: Republic.
  • Фармат: CD, LP, лічбавая дыстрыбуцыя,
    касеты, стрымінг.
1 1 1 5 2 1 16 3 1
  • AUS: залаты
  • UK: залаты
  • CAN: залаты
  • NZ: плацінавы
Прочырк «—» азначае адсутнасць у чарце.

Перазапісы правіць

Спіс перазапісаных альбомаў з указаннем пазіцыі ў чарце і сертыфікацыі
Назва Дэталі Вышэйшая пазіцыя Сертыфікацыя
US AUS CAN GER IRL NZ JP SWE UK
Fearless (Taylor’s Version)
  • Дата выхаду: 9 красавіка 2021.
  • Лэйбл: Republic.
  • Фармат: CD, LP, лічбавая дыстрыбуцыя,
    касеты, стрымінг.
1 1 1 2 1 1 13 17 1
  • NZ: залаты
  • UK: сярэбраны
Red (Taylor’s Version)
  • Дата выхаду: 12 лістапада 2021.
  • Лэйбл: Republic.
  • Фармат: CD, LP, лічбавая дыстрыбуцыя,
    касеты, стрымінг.
1 1 1 8 1 1 15 8 1
  • NZ: залаты
  • UK: залаты

Відэаграфія правіць

Год Кліп Рэжысёр Альбом
2006 Tim McGraw Трэй Фанджой Taylor Swift
2007 Teardrops on My Guitar
Our Song
2008 I’m Only Me When I’m with You Тэйлар Свіфт
Picture to Burn Трэй Фанджой
Beautiful Eyes Тод Кэсіці Fearless
Change Шон Робінс
Love Story Трэй Фанджой
2009 White Horse
Crazier Пітэр Чэлсам
You Belong with Me Раман Уайт
The Best Day Тэйлар Свіфт
Fifteen Раман Уайт
Best Days of Your Life
(разам з Келлі Піклер)
Kellie Pickler
(альбом Келлі Піклер)
2010 Fearless Тод Кэсіці Fearless
Mine Тэйлар Свіфт
Раман Уайт
Speak Now
2011 Back to December Ёан Лімойн
Mean Дэклан Уайтблум
The Story of Us Нубл Джонс
Sparks Fly Крысціан Ламб
Ours Дэклан Уайтблум
2012 Safe & Sound
(разам з The Civil Wars)
Філіп Андэлман The Hunger Games
(альбом саўндтрэкаў да фільма
«Галодныя гульні»)
Both of Us
(разам з B.o.B)
Джэйк Нэва Strange Clouds
(альбом B.o.B)
We Are Never Ever Getting Back Together Дэклан Уайтблум Red
Begin Again Філіп Андэлман
I Knew You Were Trouble Энтані Мэндлер
2013 22
Highway Don’t Care
(разам з Цімам Макгро)
Шэйн Дрэйк Two Lanes of Freedom
(альбом Ціма Макгро)
Everything Has Changed
(разам з Эдам Шыранам)
Філіп Андэлман
Джыліс Данінг
Red
Red Кенні Джэксан
The Last Time
(разам з Гары Лайтбодзі)
Тэры Рычардсан
2014 Shake It Off Марк Романек 1989
Blank Space Джосэф Кан
2015 Style Кайл Ньюман
Bad Blood
(разам з Кендрыкам Ламарам)
Джосэф Кан
Wildest Dreams
2016 Out of the Woods
New Romantics Джосэф Акерлунд
2017 I Don’t Wanna Live Forever
(разам з Зэйнам Малікам)
Грант Сінгер Fifty Shades Darker:OMPC
(альбом саўндтрэкаў да фільма
«На пяцьдзясят адценняў цямней»)
Look What You Made Me Do Джосэф Кан Reputation
…Ready for It?
2018 End Game
(разам з Эдам Шыранам і Future)
Delicate
Delicate
(вертыкальная версія)
Тэйлар Свіфт
Babe
(разам з Sugarland)
Энтані Мэндлер Bigger
(альбом Sugarland)
2019 ME!
(разам з Брэнданам Уры)
Тэйлар Свіфт
Дэйв Мэерс
Lover
You Need to Calm Down Тэйлар Свіфт
Дру Кірсч
Lover Тэйлар Свіфт
Дру Кірсч
Christmas Tree Farm Тэйлар Свіфт
2020 The Man Тэйлар Свіфт Lover
Cardigan Тэйлар Свіфт Folklore
Willow Тэйлар Свіфт Evermore
2021 The Best Day (Taylor’s Version) Тэйлар Свіфт Fearless (Taylor’s Version)
Renegade
(разам з Big Red Machine)
Майкл Браўн How Long Do You Think It’s Gonna Last?
(альбом Big Red Machine)
All Too Well: The Short Film Тэйлар Свіфт Red (Taylor’s Version)
I Bet You Think About Me Блэйк Лайвлі Red (Taylor’s Version)
2022 The Joker and the Queen
(разам з Эдам Шыранам)
Эміль Нава =
(альбом Эда Шырана)

Туры правіць

  • Fearless Tour (2009—2010)
  • Speak Now World Tour (2011—2012)
  • Red Tour (2013—2014)
  • The 1989 World Tour (2015)
  • reputation Stadium Tour (2018)
  • Lover Fest (2020) — адменены
  • The Eras Tour (2023—2024)

Фільмаграфія правіць

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2009 C.S.I.: Месца злачынства CSI: Crime Scene Investigation Хейлі Джонс
2009 Ханна Мантана: Кіно Hannah Montana: The Movie Тэйлар Свіфт
2010 Дзень Святога Валянціна Valentine’s Day Феліцыя
2012 Лоракс Dr. Seuss’ The Lorax Одры
2013 Новенькая New Girl Элейн
2014 Прысвечаны The Giver Размары
2019 Кошкі Cats Бамбалурына
2019 Міс Амерыкана Miss Americana Тэйлар Свіфт
2020 Folklore: праслухоўванні ў студыі Long Pond Folklore: The Long Pond Studio Sessions Тэйлар Свіфт

Зноскі правіць

  1. Taylor Swift // GeneaStar
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Taylor Swift, Billboard's Best-Selling Artist of 2008, Announces 'Fearless 2009' Headlining Tour(недаступная спасылка). Big Machine Records (30 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2009. Праверана 30 студзеня 2009.
  4. Taylor Swift… The Interview!(недаступная спасылка). BBC Radio One (17 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2013. Праверана 17 лютага 2009.
  5. а б The 100 Greatest Songwriters of All Time (англ.). Rolling Stone. Праверана 11 октября 2015.
  6. Contemplating Taylor Swift’s Navel (англ.). Slate (29 октября 2014). Праверана 11 октября 2015.
  7. Lessons From A Likeable Celebrity: Taylor Swift. Forbes. Праверана 17 лютага 2016.
  8. Taylor Swift, Carrie Underwood Named 'Queens of Pop'. The Boot (1 ліпеня 2011). Праверана 17 ліпеня 2011.
  9. Тейлор Свифт назвали самой высокооплачиваемой знаменитостью
  10. Catching Up With Taylor Swift(недаступная спасылка). Timeforkids.com (28 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2011. Праверана 20 верасня 2009.
  11. Hatza, George.. Taylor Swift: Growing into superstardom (англ.)(недаступная спасылка). Reading Eagle (12 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2017. Праверана 20 лістапада 2015.
  12. Castellanos, Melissa (2008-05-17). "Second Cup Cafe: Taylor Swift" (HTML). CBSNEWS [англійская]. Праверана 2012-01-15. By age 12, she was already writing songs with local songwriters in Nashville. Back in Pennsylvania, she landed an important gig singing the National Anthem at the U.S. Open tennis tournament, which got a lot of buzz.
  13. Friedman, Jon (2009-11-02). "5 Things You Did Not Know About Taylor Swift (unless you read her Wikipedia page)" (HTML). Late Night with Jimmy Fallon [англійская]. Jimmy Fallon. Праверана 2012-01-15. At ten, Swift began writing songs... Swift first learned to play guitar from a computer repairman who showed her how to play three chords. After learning those three chords, she wrote her first song, "Lucky You".
  14. Taylor Swift Discusses Her Debut Album, Early Hits, And How She Got Started
  15. Mansfield, Brian; Freydkin, Donna; Keveney, Bill. "Coming attractions: Not all boys make Taylor Swift cry". USA Today. Праверана 19 июня 2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  16. Альбом Fearless в чартах Биллборда
  17. Richards, Kevin. Taylor Swift, Toby Keith, and Wynn Varble Win Big at NSAI Awards (19 кастрычніка 2009). Праверана May 15, 2012.
  18. 2009 Artists of the Year. Billboard (10 снежня 2009). Праверана May 21, 2012.
  19. а б Caramanica, Jon (October 20, 2010). "Taylor Swift, Angry on 'Speak Now' – The New York Times". The New York Times. Праверана October 23, 2010.
  20. Powers, Ann (October 25, 2010). "Album review: Taylor Swift's 'Speak Now'". Los Angeles Times. Праверана October 25, 2010.
  21. Weber, Theon. The Iceberg Songs of Taylor Swift(недаступная спасылка). The Village Voice (3 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2012. Праверана November 3, 2010.
  22. Sheffield, Rob. Speak Now by Taylor Swift(недаступная спасылка). Rolling Stone (26 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2010. Праверана October 26, 2010.
  23. Sisario, Ben (November 3, 2010). "Taylor Swift Album Is a Sales Triumph". The New York Times. Праверана May 15, 2012.
  24. Taylor Swift's '˜Speak Now' Moves Back to Number One on Billboard's Hot 200, Finishes Third for Year. Yahoo! Voices (25 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы December 21, 2013. Праверана May 10, 2012.
  25. Taylor Swift's New Single, "Mine", Shipped to Country Radio After Leak(недаступная спасылка). Country Music Television (4 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2014. Праверана August 4, 2010.
  26. Grein, Paul. Week Ending May 29, 2011. Albums: Gaga Goes On Sale. Yahoo! Music (1 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы February 21, 2013. Праверана December 18, 2011.
  27. Taylor Swift to Release SPEAK NOW WORLD TOUR – LIVE, Concert CD/DVD & CD/Blu-Ray Set, on November 21st (21 верасня 2011). Праверана 21 лістапада 2015.
  28. Allen, Bob. Hot Tours: Taylor Swift, George Strait, Cirque Du Soleil. Billboard (29 сакавіка 2012). Праверана May 10, 2012.
  29. Taylor Swift News and Blog. Taylorswift.com (21 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы October 11, 2011. Праверана September 21, 2011.
  30. а б Roland, Tom. Taylor Swift: Billboard's Woman of the Year. Billboard (2 снежня 2011). Праверана May 15, 2012.
  31. Wyland, Sarah. Taylor Swift Takes Home Two GRAMMYs at Tribute-Filled Show. Great American Country (12 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы September 6, 2015. Праверана February 13, 2012.
  32. Suddath, Claire (February 12, 2012). "Taylor Swift, "Mean" | The Best and Worst of the 2012 Grammys". Time. Праверана April 22, 2012.
  33. Deerwester, Jayme (February 12, 2012). "Adoration for Adele: 6 Grammys". USA Today. Праверана April 22, 2012.
  34. 2011 Hot 100 Архівавана 13 мая 2011. // MAXIM.com
  35. Willman, Chris. Scott Borchetta on Taylor, Tim, Martina, the Band Perry ... and the Personalized Machinery of Big Machine. Yahoo! Music (13 чэрвеня 2012). Праверана July 1, 2012.
  36. Mansfield, Brian (October 17, 2012). "Taylor Swift sees 'Red' all over". USA Today. Праверана October 23, 2012.
  37. Alex Macpherson (October 18, 2012). "Taylor Swift: 'I want to believe in pretty lies'". The Guardian. London. Праверана October 23, 2012.
  38. Taylor Swift: Red | Music Review. Slant Magazine. Праверана February 25, 2013.
  39. Trust, Gary. Taylor Swift Scores First Hot 100 No. 1. Billboard (22 жніўня 2012). Праверана August 22, 2012.
  40. а б Taylor Swift. Official Charts Company. Праверана April 11, 2015.
  41. Taylor Swift's 'Red' Sells 1.21 Million; Biggest Sales Week for an Album Since 2002. Billboard (14 верасня 2009). Праверана November 7, 2012.
  42. Adams, Cameron. Taylor Swift to play stadiums on Australian Red tour(недаступная спасылка). The Advertiser (Adelaide) (9 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2015. Праверана November 17, 2013.
  43. Taylor Swift Announces 2014 Red Tour Dates in Asia. Theboot.com (13 лютага 2014). Праверана April 3, 2014.
  44. Watch Nelly and Taylor Swift Perform in St. Louis. Complex (21 сакавіка 2013). Праверана March 29, 2013.
  45. Allen, Bob. Taylor Swift's Red Wraps as All-Time Country Tour. Billboard (3 ліпеня 2014). Праверана April 11, 2015.
  46. Doyle, Patrick. Taylor Swift Rolling Stones Chicago | Music News(недаступная спасылка). Rolling Stone (3 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2017. Праверана June 10, 2013.
  47. Baz Bamigboye (August 29, 2013). "Taylor Swift pens song for Paul Potts film charting Britain's Got Talent star's rise to unlikely maestro". Daily Mail. London. Праверана November 17, 2013.
  48. Jeff Labrecque. '12 Years a Slave' and 'American Hustle' lead Golden Globe nominees(недаступная спасылка). Entertainment Weekly (12 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2013. Праверана December 12, 2013.
  49. VMAs: The 2013 Winner's List(недаступная спасылка). Entertainment Weekly (25 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2013. Праверана August 25, 2013.
  50. Gregoire, Carolyn (November 19, 2012). "Taylor Swift AMA Awards 2012: Pop Star Performs 'I Knew You Were Trouble' (VIDEO)". The Huffington Post. Праверана June 10, 2013.
  51. Hackett, Vernell. Nashville Songwriters Hall of Fame Adds Mary Chapin Carpenter and More. The Boot (8 кастрычніка 2012). Праверана June 10, 2013.
  52. iTunes: «1989» Review
  53. The Reinvention of Taylor Swift(недаступная спасылка). Rolling Stone (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2015. Праверана 2 February 2015.
  54. Taylor Swift Slams Hackers' Nude Photo Claims. Access Hollywood. NBCUniversal, Inc (28 студзеня 2015). Праверана January 30, 2015.
  55. Taylor Swift's NEW direction – NashvilleGab – Country music news and Nashville celebrity gossip(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2014. Праверана November 20, 2014.
  56. Taylor Swift Reveals Five Things to Expect on '1989'(недаступная спасылка). Rolling Stone. Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2014. Праверана November 20, 2014.
  57. Taylor Swift's New Album: 1989(недаступная спасылка). Rolling Stone. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2018. Праверана October 25, 2014.
  58. Bacle, Ariana. Paul McCartney jams with Taylor Swift at 'SNL' afterparty. EW.com (16 лютага 2015). Праверана 11 красавіка 2015.
  59. Watts, Cindy. Kenny Chesney tops 12 a.m. with Taylor Swift, Joe Walsh. Tennessean.com (27 сакавіка 2015). Праверана 11 красавіка 2015.
  60. Sepinwall, Alan. Watch: Taylor Swift backed up Madonna at the iHeartRadio Music Awards. Hitfix.com (29 сакавіка 2015). Праверана 11 красавіка 2015.
  61. #8 Taylor Swift. Forbes. Праверана July 27, 2015.
  62. Taylor Swift tops 2015 Maxim Hot 100
  63. Taylor Swift Debuts «Wildest Dreams»
  64. Nicki Minaj & Taylor Swift On VMA
  65. Hosken, Patrick. Taylor Swift’s ‘Wildest Dreams’ Video Will Premiere During The VMA Pre-Show. MTV.com (23 жніўня 2015). Праверана August 23, 2015.
  66. Grammy Nominations 2016: See the Full List of Nominees (англ.). billboard.com (7 декабря 2015). Праверана 7 снежня 2015.
  67. Kendrick Lamar, Taylor Swift, The Weeknd Top 58th GRAMMY Nominations. (December 07, 2015) — grammy.com
  68. В США объявили победителей "Грэмми" 2016. metronews.ru (16 лютага 2016). Праверана 16 лютага 2016.
  69. Taylor Swift to Receive First-Ever Taylor Swift Award From BMI
  70. I Don’t Wanna Live Forever – Single by ZAYN & Taylor Swift. iTunes. Праверана December 11, 2016.
  71. "Speculation rife over Swift's social media disappearance". News.com.au. August 19, 2017. Праверана August 23, 2017.
  72. Lynch, Joe. Taylor Swift Reveals New Album 'Reputation' Coming In Nov., First Single Out Thursday. Billboard (23 жніўня 2017). Праверана August 23, 2017.
  73. https://vk.com/wall-57721072_1048229
  74. http://www.officialcharts.com/chart-news/taylor-swifts-reputation-is-heading-for-number-1-on-the-uks-official-albums-chart__20994/
  75. http://www.billboard.com/articles/columns/chart-beat/8038287/taylor-swift-reputation-sold-105-million-copies-first-four-days
  76. https://nztop40.co.nz/chart/albums?chart=4416
  77. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2017. Праверана 21 лістапада 2017.
  78. https://www.billboard.com/articles/columns/chart-beat/8038287/taylor-swift-reputation-sold-105-million-copies-first-four-days
  79. "Surprise! Taylor Swift Teases New Song 'Ready for It' — and the Fans Are Already Loving It". PEOPLE [амерыканская англійская]. September 2, 2017. Праверана September 3, 2017. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |dead-url= (даведка)
  80. Kreps, Daniel (September 3, 2017). "Hear Taylor Swift's Assertive New Song '...Ready for It?'". Rolling Stone. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2017. Праверана 8 верасня 2017.
  81. Top 40 Rhythmic Future Releases. All Access Media Group. Архівавана з першакрыніцы October 23, 2017. Праверана October 23, 2017.
  82. "Taylor Swift Premieres ...Ready for It? Music Video". E! Online [амерыканская англійская]. Праверана 2017-10-27.
  83. http://www.aficia.info/actualite-musique/taylor-swift-propose-end-game-aux-radios-francaises-titre-partage-ed-sheeran-future/131857
  84. http://www.idolator.com/7675640/taylor-swift-next-single-delicate?adblock=1
  85. Bailey, Alyssa. Taylor Swift Announces a New "Gorgeous" Taylor Swift Song Is Coming. Elle (19 кастрычніка 2017). Праверана October 19, 2017.
  86. Bailey, Alyssa. Taylor Teases New Song, Call It What You Want". Billboard (2 лістапада 2017). Праверана November 2, 2017.
  87. http://www.billboard.com/amp/articles/columns/country/8039304/taylor-swift-new-years-day-reputation-country-radio
  88. http://time.com/time-person-of-the-year-2017-silence-breakers/?xid=homepage
  89. http://www.mtvema.com/ru-ru
  90. Taylor Swift's snake era evolved into butterflies and pastels in her new song 'Me!'. CNN. Праверана 26 красавіка 2019.
  91. Suskind, Alex New Reputation: Taylor Swift shares intel on TS7, fan theories, and her next era(англ.) // Entertainment Weekly : magazine. — 2019. — 9 May
  92. а б Raisa Bruner. Taylor Swift Just Announced the Summer Release Date for Her New Album Lover and Next Song. Time (13 чэрвеня 2019).
  93. Bloom, Madison. Taylor Swift Announces New Album Lover, Releasing New Song Tonight. Pitchfork (13 чэрвеня 2019). Праверана 13 чэрвеня 2019.
  94. Taylor Swift — Lover (Lyric Video)
  95. Nissen, Dano Taylor Swift to Debut New Song, Take Part in Q&A on YouTube(англ.) // Variety : magazine. — 2019. — 15 August
  96. Reilly, Kaitlin (2019-06-17). "Everything We Know About Taylor Swift's Next Album Lover". Refinery29. Праверана 2019-06-17.
  97. Willman, Chris; Halperin, Shirley Taylor Swift's Lover Has Sold Nearly a Million Copies Before Release (EXCLUSIVE)(англ.) // Variety : magazine. — 2019. — 20 August
  98. Taylor Swift Announces New Album Lover, Releasing New Song Tonight. Pitchfork (13 чэрвеня 2019). Праверана 13 чэрвеня 2019.
  99. Atkinson, Katie. Taylor Swift Announces New Song 'You Need to Calm Down' & 'Lover' Album Release Date. Billboard Pop. Billboard. Праверана 13 чэрвеня 2019.
  100. Sheffield, Rob  (англ.) Why 'Lover' Is the Ultimate Taylor Swift Album // Rolling Stone : magazine. — 2019. — 23 жніўня
  101. Bauman, Chad. The New Taylor Swift Album Is Straight Fire (англ.). Vendetta Sports Media (2 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2019. Праверана 13 лістапада 2019.
  102. Caramanica, Jon (2019-08-23). "Taylor Swift Emerges From the Darkness Unbroken on 'Lover'". The New York Times. Праверана 2019-08-25.
  103. Lipshutz, Jason Taylor Swift's 'Lover' is Free-Spirited, Full of Passion & A Snapshot That Will Endure(англ.) // Billboard : magazine. — Lynne Segall, 2019.
  104. Wood, Mikael (2019-08-23). "Review: Taylor Swift's 'Lover' courts — gasp! — adults with grown-up emotional complexity". Los Angeles Times. Праверана 2019-08-25.
  105. Aswad, Jem; Barker, Andrew; Willman, Chris Variety's Best Albums of 2019(англ.) // Variety : magazine.
  106. The best albums of 2019: The ballots. The A.V. Club (19 снежня 2019). Праверана 19 снежня 2019.
  107. "The 50 Best Albums of 2019: Staff Picks". Billboard. 2019-12-10. Праверана 2019-12-10.
  108. The 10 Best Albums of 2019. USA Today (17 снежня 2019). Праверана 20 снежня 2019.
  109. Bernstein, Jonathan; Blistein, Jon; Dolan, Jon; Doyle, Patrick; Ehrlich, Brenna; Exposito, Suzy; Freeman, Jon; Fricke, David; Grow, Kory; Hermes, Will; Hoard, Christian; Holmes, Charles; Hudak, Joseph; Klinkenberg, Brendan; Leight, Elias; Martoccio, Angie; Shaffer, Claire; Sheffield, Rob; Shteamer, Hank; Spanos, Brittany; Vozick-Levinson, Simon The 50 Best Albums of 2019(англ.) // Rolling Stone : magazine. — 2019. — 5 December
  110. Nordyke, Kimberly; Howard, Annie (November 10, 2019). "People's Choice Awards: 'Avengers: Endgame' Named Best Movie". The Hollywood Reporter. Праверана November 1, 2019.
  111. The American Music Awards Announces 2019 Nominees. American Music Awards (24 кастрычніка 2019). Праверана October 24, 2019.
  112. Taylor Swift wins Best International Artist at ARIA Awards. UPI (27 лістапада 2019). Праверана May 3, 2020.
  113. 第34回日本ゴールドディスク大賞 (яп.). 日本ゴールドディスク大賞. Праверана February 29, 2020.
  114. 第三十一届国际流行音乐大奖 The 31st International Pop Poll(нявызн.). RTHK. Праверана May 11, 2020.
  115. 2020 GRAMMY Awards: Complete Winners List. GRAMMY.com (26 студзеня 2020). Праверана January 27, 2020.
  116. Caufield, Keith. In First Five Days, Taylor Swift's 'Lover' Has Earned Biggest Week for Any Album Since Her Own 'Reputation' in 2017. Billboard (28 жніўня 2019). Праверана 28 жніўня 2019.
  117. Caulfield, Keith Taylor Swift's 'Lover' Lands 2019's Biggest Sales Week in U.S. After First Day of Release(англ.) // Billboard : magazine. — Lynne Segall, 2019.
  118. TAYLOR SWIFT'S 7TH STUDIO ALBUM 'LOVER' IS THE WORLD'S BEST-SELLING ALBUM THIS WEEK WITH MASSIVE GLOBAL SALES!. World Music Awards (7 верасня 2019). Праверана June 7, 2019.
  119. Copsey, Rob (2019-08-30). "Taylor Swift scores fourth UK Number 1 album with Lover". Official Charts Company. Архівавана з арыгінала 2019-08-30. Праверана 2019-08-30. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  120. Lover lands Taylor Swift fifth #1 album. Australian Recording Industry Association (31 жніўня 2019). Праверана 2 верасня 2019.
  121. Oakes, Tara (2019-08-30). Jones, Gareth (рэд.). "Taylor Swift's 'Lover' album breaks new record in China". Reuters. Архівавана з арыгінала 2019-08-30. Праверана 2019-08-30. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  122. Caulfield, Keith Harry Styles' 'Fine Line' Album Earns Huge No. 1 Debut on Billboard 200 Chart(англ.) // Billboard : magazine. — Lynne Segall, 2019.
  123. Lipshutz, Jason. First Stream: New Music From Chance The Rapper, Taylor Swift, Lil Nas X & RM of BTS & More. Billboard (26 ліпеня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  124. Taylor Swift Teases 'The Man -- Live from Paris' Song & Video Release Date. Billboard. Праверана 21 лютага 2020.
  125. Gottsegen, Will Watch Taylor Swift Perform "Me!" at the 2019 BBMAs(англ.) // Spin : magazine. — Spin Media, 2019.
  126. Shaffer, Claire See Taylor Swift, Brendon Urie Perform 'ME!' With Giant Butterfly on 'The Voice'(англ.) // Rolling Stone : magazine. — 2019. — 22 May
  127. Iasimone, Ashley (2019-05-25). "Taylor Swift Performs 'Shake It Off' & 'ME!' on 'The Voice' in France: Watch". Billboard. Праверана 2019-08-18.
  128. ""Germany's Next Topmodel": Taylor Swift tritt bei Finale auf" [Taylor Swift performs at Finale]. Spiegel Online [нямецкая]. 2019-05-23. Праверана 2019-08-18.
  129. Iasimone, Ashley Taylor Swift Performs 'ME!' Without Brendon Urie on 'The Graham Norton Show': Watch(англ.) // Billboard : magazine. — Lynne Segall, 2019.
  130. Schaffstall, Katherine Inside Taylor Swift-Headlined Amazon Prime Day Concert With Gigi Hadid, 'Marvelous Mrs. Maisel' Star and More(англ.) // The Hollywood Reporter. — 2019. — 11 July
  131. Roth, Madeline (2019-08-07). "Keep 'Calm': Taylor Swift Will Perform At The 2019 VMAs". MTV. Праверана 2019-08-18.Lynch, Joe (2019-08-19). "2019 VMAs Reveal Three New Fan-Voted Categories, Pre-Show Performers: Exclusive". Billboard. Праверана 2019-08-21.
  132. Hussey, Allison. Taylor Swift Covers Phil Collins’ “Can’t Stop Loving You”: Listen. Pitchfork (2 верасня 2019). Праверана 2 верасня 2019.
  133. Chu, Henry (2018-07-20). "Jennifer Hudson, Taylor Swift, James Corden Cast in Movie Version of 'Cats'". Variety. Праверана 2018-07-20.
  134. https://www.independent.co.uk/arts-entertainment/music/news/taylor-swift-folklore-new-album-stream-release-date-tracklist-listen-a9634261.html
  135. https://www.instagram.com/p/CC-9usjDzUw/
  136. Savage, Mark (2020-07-24). "Taylor Swift's Folklore sees the singer go indie". BBC News [англійская]. Праверана 2020-07-24.
  137. https://www.instagram.com/p/CInk1QnDdul/?utm_medium=copy_link
  138. https://www.metacritic.com/music/evermore/taylor-swift
  139. https://www.ifpi.org/wp-content/uploads/2020/03/GMR2021_STATE_OF_THE_INDUSTRY.pdf
  140. https://www.instagram.com/p/CLJzk9MjcCe/?utm_medium=copy_link
  141. https://www.bbc.com/news/entertainment-arts-56769853.amp
  142. https://www.billboard.com/music/awards/2021-amas-record-setters-bts-taylor-swift-1235001041/amp/
  143. а б https://www.vulture.com/2021/05/brit-awards-2021-taylor-swift-accepts-global-icon-award.html
  144. https://www.instagram.com/p/CQRUBXtjZXT/?utm_medium=copy_link
  145. https://www.instagram.com/p/CSPEsteMmE5/?utm_medium=copy_link
  146. https://www.metacritic.com/music/red-taylors-version/taylor-swift
  147. https://www.instagram.com/p/CWIyzljLVjI/?utm_medium=copy_link
  148. https://gmr2021.ifpi.org/report
  149. https://www.billboard.com/music/pop/taylor-swift-greatest-pop-star-2021-1235011392/amp/
  150. Taylor Swift on 'Blank Space' Video, Stunning '1989' Sales (Video upload). ABC News on YouTube. Google Inc (11 лістапада 2014). Праверана January 3, 2015.
  151. Pop star Taylor Swift sides with Notre Dame. Yardbarker.com (4 верасня 2010). Праверана October 23, 2012.
  152. Just so you know…(недаступная спасылка). Taylor Swift Tumblr (9 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2017. Праверана 29 кастрычніка 2017.
  153. Kyle Newman and Jaime King Welcome Second Son Архівавана 21 ліпеня 2015.
  154. The Real Estalker: Taylor Swift Does It Again in Nashville. Realestalker.blogspot.com.au (22 жніўня 2011). Праверана June 10, 2013.
  155. Page 2 of Cover Story: The Reinvention of Taylor Swift | Rolling Stone Архівавана 26 сакавіка 2015.
  156. Taylor Swift Buys $19.9 Million NYC Penthouse | E! Online UK. E! (8 красавіка 2014). Праверана April 21, 2014.
  157. The Real Estalker: Country Queen Taylor Swift Does it Again. Realestalker.blogspot.com.au (21 красавіка 2011). Праверана June 10, 2013.
  158. You Belong with Me — The New Yorker
  159. A glimpse inside Taylor Swift's swanky new Nashville penthouse(недаступная спасылка). Yahoo! (5 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2013. Праверана April 10, 2012.
  160. The Real Estalker: Taylor Swift Spends Big in Rhode Island. Realestalker.blogspot.com.au (27 красавіка 2013). Праверана June 10, 2013.
  161. Caplan, David. Scoop(недаступная спасылка). People (magazine) (8 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 6 сакавіка 2012.
  162. Rizzo, Monica. Scoop – Couples, Camilla Belle, Joe Jonas(недаступная спасылка). People (24 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 6 сакавіка 2012.
  163. Taylor & Taylor Romance Was Overblown, Says Source. People. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 6 сакавіка 2012.
  164. Exclusive: Taylor Swift, Taylor Lautner Split!. US Magazine. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 12 лістапада 2010.
  165. Taylor Swift and Jake Gyllenhaal Share Coffee — Again — Couples, Jake Gyllenhaal, Taylor Swift Архівавана 21 мая 2016. // People.com
  166. Kaplan, Don. RFK grandson Conor Kennedy spends weekend with singer Taylor Swift at Kennedy compound in Massachusetts. New York Post (25 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 31 ліпеня 2012.
  167. Taylor Swift. Taylor Swift, Conor Kennedy Split; Couple Break Up(недаступная спасылка). People.com (30 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 7 лістапада 2012.
  168. Taylor Swift + Harry Styles of One Direction Photographed Together. Popcrush.com (2 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 25 лютага 2013.
  169. Taylor Swift, Harry Styles Break Up: What Went Wrong. UsMagazine.com (8 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 25 лютага 2013.
  170. Taylor Swift and Calvin Harris dating?
  171. rious-relationship/ Taylor Swift and Calvin Harris getting married?(недаступная спасылка)
  172. Calvin Harris wants to propose to Taylor Swift?
  173. Taylor Swift and Calvin Harris Higgest Paid Couple In 2015
  174. Taylor Swift and Calvin Harris Split After 15 Months Together
  175. They've got Style! Taylor Swift and Tom Hiddleston bust a move together as they hit the dancefloor during the Met Gala. Dailymail. Праверана June 16, 2016.
  176. Taylor Swift + Tom Hiddleston Pictured Kissing By Rocks, Are Possibly Dating. Popcrush. Праверана June 16, 2016.
  177. Taylor Swift and Tom Hiddleston Have Been Spotted KISSING. Cosmopolitan. Праверана June 16, 2016.
  178. Taylor Swift's Moved on From Calvin Harris -- Spotted Kissing Tom Hiddleston!. toofab.com. Праверана June 16, 2016.
  179. Taylor Swift and Tom Hiddleston Break Up After Three Months. TIME. Праверана September 13, 2016.
  180. https://www.usmagazine.com/celebrity-news/news/taylor-swift-and-boyfriend-joe-alwyn-are-very-much-in-love/
  181. http://www.dailymail.co.uk/tvshowbiz/article-5021529/Ed-Sheeran-approves-Taylor-Swift-s-new-beau-Joe-Alwyn.html
  182. Kanye West Crashes VMA Stage During Taylor Swift’s Award Speech, MTV 2009 Sep 13.
  183. Respers, Lisa (September 14, 2009). "Anger over West's disruption at MTV awards". CNN. Архівавана з арыгінала September 26, 2009. Праверана September 15, 2009.
  184. Kanye West Storms the VMAs Stage During Taylor Swift's Speech(недаступная спасылка). Rolling Stone (13 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2012. Праверана September 13, 2009.
  185. а б Kreps, Daniel. Kanye West Storms the VMAs Stage During Taylor Swift's Speech(недаступная спасылка). Rolling Stone (13 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана September 13, 2009.
  186. 2009 VMAs Oral History: What You Didn't See When Kanye West Rushed the Stage on Taylor Swift. Billboard. Праверана 23 August 2019.
  187. Taylor Swift Thanks "Gracious" Beyonce for Inviting Her Onstage After Kanye Stunt at VMAs(недаступная спасылка). Rolling Stone (14 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2012. Праверана May 15, 2012.
  188. Леонид Фоменко (25 июня 2016). «Famous» груз: Канье Уэст снова доказывает, что он больше, чем знаменитость. Rolling Stone rollingstone.ru (ВИДЕО)
  189. Kanye West Nuzzles Naked Taylor Swift, Donald Trump & Bill Cosby in 'Famous' Video. Billboard (25 чэрвеня 2016). Праверана June 25, 2016.
  190. https://www.thesun.co.uk/news/4244962/taylor-swift-grope-picture-david-mueller/
  191. http://www.eonline.com/news/873557/david-mueller-speaks-out-after-losing-taylor-swift-groping-lawsuit-i-can-pass-a-polygraph
  192. http://www.dailymail.co.uk/news/article-4789486/Taylor-Swift-fights-DJ-1-token-award.html
  193. https://edition.cnn.com/2019/07/01/business/taylor-swift-rights-trnd/index.html
  194. https://www.rollingstone.com/pro/news/taylor-swift-universal-republic-deal-spotify-758102/
  195. https://taylorswift.tumblr.com/post/185958366550/for-years-i-asked-pleaded-for-a-chance-to-own-my
  196. https://www.nytimes.com/2019/06/30/arts/music/taylor-swift-music-scooter-braun.html
  197. https://daily.afisha.ru/news/29851-teylor-svift-sobralas-perezapisat-starye-albomy-izza-konflikta-s-leyblom/
  198. https://www.rollingstone.com/music/music-news/taylor-swift-scooter-braun-scott-borchetta-explainer-853424/
  199. https://www.iheart.com/
  200. https://www.forbes.com/sites/katherinetaylor/2017/05/17/youngest-of-americas-richest-self-made-women/?ss=self-made-women#fddd9d9500cc
  201. https://www.ctvnews.ca/entertainment/taylor-swift-crowned-artist-of-the-decade-at-american-music-awards-1.4700702#:~:text=Taylor%20Swift%20has%20moonwalked%20past,at%20the%20fan-voted%20show.
  202. https://www.billboard.com/articles/news/awards/8546156/taylor-swift-woman-of-the-decade-speech-billboard-women-in-music
  203. https://yougov.co.uk/topics/entertainment/explore/music_artist/Taylor_Swift
  204. https://www.forbes.com/sites/brittanyhodak/2019/08/31/heres-why-and-what-taylor-swift-should-perform-at-the-cma-awards/
  205. https://www.grammy.com/grammys/news/taylor-swift-confirms-seventh-studio-album-lover
  206. https://time.com/collection/100-most-influential-people-2019/5567666/taylor-swift/
  207. https://www.theguardian.com/music/2019/aug/24/taylor-swift-pop-music-hunger-games-gladiators
  208. https://www.rollingstone.com/pro/features/taylor-swift-lover-is-a-guaranteed-success-873520/
  209. https://www.refinery29.com/en-us/2019/12/9094334/most-important-women-in-music-2010s-decade
  210. Спявачка Тэйлар Свіфт абвінавачаная ў каланіялізме за свой новы відэакліп Wildest Dreams. Звязда (9 сакавіка 2015). Праверана 5 лютага 2017.

Спасылкі правіць