Тэктанічны вал — выцягнутая пакатая антыклінальная складка ў асадкавых пародах платформавага чахла. Даўжыня да некалькіх соцень кіламетраў, шырыня некалькі дзясяткаў кіламетраў. Утвараюцца пераважна над разрыўнымі парушэннямі крышталічнага фундаменту ў выніку дыферэнцыраваных рухаў яго асобных блокаў і дэфармацыі больш пластычных пародаў асадкавага чахла.

Прыклады: Рэчыцкі вал і іншыя тэктанічныя валы ў Прыпяцкай упадзіне, Дона-Мядзведзіцкі вал на поўдні, Вяцкі і Окска-Цнінскі  (руск.) валы на ўсходзе Усходне-Еўрапейскай платформы.

Літаратура правіць