Жуакі́н Тэо́філу Ферна́ндыш Бра́га (парт.: Joaquim Teófilo Fernandes Braga; 24 лютага 1843, Понта-Дэлгада, Азорскія астравы — 28 студзеня 1924, Лісабон) — партугальскі пісьменнік (паэт, драматург), навуковец і палітык.

Жуакін Тэофілу Фернандыш Брага
Joaquim Teófilo Fernandes Braga
Тэофілу Брага
Тэофілу Брага
Сцяг Старшыня Часовага ўрада Партугаліі
6 кастрычніка 1910 — 24 жніўня 1911 (як кіраўнік дзяржавы)
3 верасня 1911 (як прэм'ер-міністр)
Папярэднік Мануэл II (кароль)
Антоніу Тэйшэйра ды Соза (прэм'ер-міністр)
Пераемнік Мануэл ды Арыяга (прэзідэнт)
Жуан Піньейру Шагаш (прэм'ер-міністр)
Сцяг2-і Прэзідэнт Партугаліі
29 мая 1915 — 5 кастрычніка 1915
Папярэднік Мануэл ды Арыяга
Пераемнік Бернардыну Машаду
Нараджэнне 24 лютага 1843(1843-02-24)[1][2][…]
Смерць 28 студзеня 1924(1924-01-28)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні парт.: Joaquim Teófilo Fernandes Braga
Жонка Марыя ду Карму Шаўер
Дзеці Жуакін, Марыя да Граса, Тэофілу
Партыя
Адукацыя Каімбрскі ўніверсітэт
Прафесія пісьменнік, лектар, філосаф, этнограф
Дзейнасць антраполаг, палітык, драматург, філосаф, выкладчык універсітэта, паэт, пісьменнік
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Military Order of the Tower and Sword Grand Cross of the Sash of the Three Orders
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Выдаў свой першы зборнік вершаў Зялёнае лісце (парт.: Folhas Verdes) у 1864 годзе. Атрымаўшы юрыдычная адукацыя ў Каімбрскім універсітэце, пераехаў у 1872 годзе ў Лісабон, дзе заняўся літаратурнай дзейнасцю, выдаючы як зборнікі вершаў, так і этнаграфічную (даследаванні народных песень) і філасофскую літаратуру.

У 1878 Брага быў абраны ў партугальскі парламент, дзе далучыўся да рэспубліканцаў-федэралістаў. Уступіўшы ў Партугальскую Рэспубліканскую партыю, 1 студзеня 1910 года ўвайшоў у склад яе Палітычнай дырэкторыі. Пасля перавароту 5 кастрычніка, які зрынуў манархію, стаў 6 кастрычніка 1910 старшынёй Часовага ўрада Партугальскай Рэспублікі і выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы. 24 жніўня 1911 ён склаў абавязкі прэзідэнта, а 3 верасня прэм'ер-міністра. Аднак пасля адстаўкі Мануэла ды Арыягі ён у 1915 годзе быў абраны часавым прэзідэнтам, каб завяршыць яго тэрмін. Пахаваны ў Кляштары еранімітаў у Лісабоне.

Зноскі

  1. а б Teofilo Braga // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Téofilo Braga // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць