Тэракотавая армія

Тэракотавая армія (кіт. трад. 兵馬俑, спр. 兵马俑, піньінь bīngmǎ yǒng, пал. бінма юн) — пахаванне не менш як 8099 поўнапамерных тэракотавых статуй кітайскіх ваяроў і іх коней. Выяўлена ў 1974 годзе побач з магілай кітайскага імператара Цынь Шыхуандзі непадалёк ад горада Сіянь.

Маўзалей першага імператара дынастыі Цын*
**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна Кітай
Тып Культурны
Крытэрыі i, iii, iv, vi
Спасылка 441
Рэгіён*** Азія
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1987  (11-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Стварэнне правіць

Тэракотавыя статуі былі пахаваныя разам з першым імператарам дынастыі Цынь — Цынь Шыхуандзі (які аб’яднаў Кітай і злучыў усе часткі Вялікай сцяны) у 210-209 гг. да н.э.

Гэтыя статуі павінны былі, верагодна, даць яму магчымасць задавальняць свае ўладныя амбіцыі ў тым свеце гэтак жа, як ён рабіў гэта пры жыцці. І хоць замест жывых ваяроў, насуперак звыклай традыцыі, разам з імператарам былі пахаваныя іх гліняныя копіі (што некаторымі спецыялістамі расцэньваецца як вельмі прагрэсіўны крок), акрамя статуй ваяроў, разам з Цынем было закапана, па розных ацэнках, да 70 тысяч працоўных разам са сваімі сем’ямі. Гэтыя людзі, у адрозненне ад салдат, былі цалкам рэальнымі.

Адкрыццё правіць

Статуі былі выяўленыя ў сакавіку 1974 года мясцовымі сялянамі падчас свідравання артэзіянскай свідравіны на ўсход ад гары Лішань. Першы этап раскопак прайшоў з 1978 па 1984 год. Другі — з 1985 па 1986. 13 чэрвеня 2009 года пачаўся трэці этап раскопак. Армія гліняных ваяроў спачывае ў баявым шыхце ў паралельных скляпеннях у 1,5 кіламетрах на ўсход ад грабніцы самога імператара.

Галерэя правіць

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Debaine-Francfort, Corrine. «The Search for Ancient China». (Harry N. Abrams Inc. Pub. 1999): 91-99.
  • Dillon, Michael (ed). «China: A Cultural and Historical Dictionary». (Curzon Press, 1998): 196.
  • Ledderose, Lothar. «A Magic Army for the Emperor» // «Ten Thousand Things: Module and Mass Production in Chinese Art», ed. Lothar Ledderose, (Princeton UP, 2000): 51-73.
  • Perkins, Dorothy. «Encyclopedia of China: The Essential Reference to China, Its History and Culture». (Roundtable Press, 1999): 517—518.
  • Ульянов, М. Ю. Цинь Шихуан и его армия // Восточная коллекция, 2007, с. 20-38.

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 441
рус.англ.фр.