Тэракт у Адэне (2020)

30 снежня 2020 года самалёт з членамі нядаўна сфармаванага еменскага ўрада прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Адэна на паўднёвым захадзе Емена. Калі пасажыры высадзіліся, раздаліся выбухі і стральба, у выніку чаго 25 чалавек загінулі і 110 атрымалі раненні[1]. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў у выніку нападу, а члены еменскага кабінета былі хутка дастаўлены ў палац Машык. Пазней побач з палацам адбылася другая атака, калі будынак падвергнуўся атацы беспілотнікаў.

Тэракт у Адэне
Месца нападу Міжнародны аэрапорт Адэна
Мэта нападу члены кабінета міністраў
Дата 30 снежня 2020
Спосаб нападу выбухі бомб
Загінулыя 27
Параненыя 110

Перадгісторыя правіць

Каб справіцца з канфліктамі і супярэчнасцямі паміж урадам Емена і сепаратысцкім Паўднёвым пераходным саветам, пры падтрымцы суседняй Саудаўскай Аравіі быў сфармаваны новы кабінет міністраў[2]. Урад краіны грунтаваўся ў горадзе Адэн, што стаў часовай сталіцай міжнародна прызнаных уладаў пасля захопу горада Сана ў 2014 годзе паўстанцамі-хусітамі. Пры гэтым у апошні час урад Емена звычайна вёў сваю дзейнасць у выгнанні з Саудаўскай Аравіі.

Пасля таго, як у пачатку снежня было абвешчана аб стварэнні новага кабінета з 24 міністраў, новы ўрад на чале з прэм’ер-міністрам Саідам прыведзены да прысягі прэзідэнтам Хадзі 26 снежня ў сталіцы Саудаўскай Аравіі Эр-Рыядзе. Нядаўна сфармаваны і міжнародна прызнаны ўрад планаваў трансляваць па тэлебачанні сваё вяртанне з Саудаўскай Аравіі ў Емен, каб даць зразумець сваім грамадзянам, што «іх праблемы будуць вырашаны»[3][4][5].

Атака правіць

Самалёт з новым урадам, уключаючы прэм’ер-міністра і пасла Саудаўскай Аравіі ў Емене, прызямліўся ў аэрапорце Адэна. Падчас пасадкі самалёта ў зале прылётаў аэрапорта адбыліся два магутныя выбухі. Пасля гэтага група ўзброеных баевікоў адкрыла агонь па аэрапорце[6].

Прынамсі 27 чалавек загінулі і больш за 110 атрымалі раненні. Сярод ахвяр былі гуманітарныя работнікі і афіцыйныя асобы. Загінулі рэпарцёр еменскага тэлебачання Belqees і трое супрацоўнікаў Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, уключаючы двух еменцаў і аднаго руандыйца; трое іншых атрымалі раненні. Таксама былі параненыя 10 журналістаў. Аднак усе пасажыры ўрадавага самалёта не пацярпелі, бо яшчэ не выйшлі з самалёта, а знаходзіліся на борце. Яны былі дастаўленыя ў бяспечнае месца. Пасля тэракту целы загінулых былі выяўленыя кінутымі на ўзлётна-пасадачнай паласе і ў іншых месцах аэрапорта[7][8][9].

Наступствы правіць

Міністр інфармацыі Емена першапачаткова абвінаваціў у нападзе хусітаў, але групоўка адмаўляе сваю датычнасць. Падазрэнні таксама ўпалі на баевікоў Аль-Каіды[10]. Пазней яшчэ адзін выбух пачуўся вакол палаца Машык, прэзідэнцкага палаца ў Адэне, куды пасля нападу на аэрапорт быў пераведзены нядаўна сфармаваны кабінет Емена[11].

Зноскі правіць

  1. Mukhashaf, Mohammed (30 December 2020). "Twenty-two killed in attack on Aden airport after new Yemen cabinet lands". Reuters. Праверана 30 December 2020.
  2. "Blasts hit Yemen's Aden airport as new unity government arrives". Al Jazeera English. 30 December 2020. Праверана 31 December 2020.
  3. "New Yemen gov't sworn in after Saudi-brokered power-sharing deal". Al Jazeera English. 26 December 2020. Праверана 31 December 2020.
  4. Al-Batati, Saeed (26 December 2020). "Yemen's new government sworn in, ending months of wrangling". Arab News. Праверана 31 December 2020.
  5. "Yemen: Deadly blast as new government arrives at Aden airport". Deutsche Welle. 30 December 2020. Праверана 31 December 2020.
  6. Al-Batati, Saeed (30 December 2020). "27 dead, dozens wounded in deadly attack on Aden airport". Arab News. Праверана 31 December 2020.
  7. Taha, Rawad (30 December 2020). "Yemeni military intercepts explosive-laden drone near Aden's presidential palace". Al Arabiya English. Праверана 31 December 2020.
  8. "Yemen's PM condemns 'treacherous, cowardly' Aden airport attack". Al Jazeera English. 30 December 2020. Праверана 30 December 2020.
  9. Spencer, Richard (30 December 2020). "Attack on Yemen airport kills 25". The Times. Праверана 31 December 2020.
  10. Suspected al-Qaeda gunmen kill five south Yemen separatists. Middle East Eye (7 снежня 2020). Праверана 1 January 2021.
  11. Al-Haj, Ahmed; Magdy, Samy (30 December 2020). "Yemeni officials: Blast at Aden airport kills 25, wounds 110". Associated Press. Праверана 30 December 2020.

Спасылкі правіць