Тэрарыстычны акт у Магадыша (28 снежня 2019)

Раніцай 28 снежня 2019 года на вуліцы ў паўднёва-заходніх раёнах сталіцы Самалі Магадыша выбухнуў замініраваны грузавы аўтамабіль. Тэракт адбыўся на фоне шматгадовай грамадзянскай вайны ў Самалі.

Тэрарыстычны акт у Магадыша
Месца нападу Самалі Магадыша
Мэта нападу КПП і падатковы цэнтр
Дата 28 снежня 2019
Спосаб нападу падрыў аўтамабіля
Зброя бомба
Загінулыя 94
Параненыя 80
Колькасць тэрарыстаў 1
Арганізатары Харакат аш-Шабаб

Напад правіць

Месцам нападу стаў ажыўлены квартал, дзе знаходзіўся КПП паліцыі і цэнтр збору падаткаў. Для акцыі баевікі выкарыстоўвалі замініраваны грузавік. Як стала вядома пазней, у машыне знаходзіўся тэрарыст-смяротнік, які і прывёў бомбу ў дзеянне. СМІ звязала гэты тэракт з тым, што самалійскія сілы, якія падтрымліваюцца Афрыканскім саюзам, пачалі буйнае наступленне для вызвалення падкантрольных ісламістамі тэрыторый[1].

Выбух нанёс велізарную шкоду навакольным раёнам, а многім з загінулых згарэлі да непазнавальнасці. Па меншай меры 15 з загінулых былі студэнтамі, якія накіроўваліся ва ўніверсітэт Бенадыр у мікрааўтобусе, што быў знішчаны падчас выбуху. Многія людзі атрымалі раненні[2].

Мясцовыя крыніцы першапачаткова паведамлялі аб гібелі па меншай меры 76 чалавек і 70 параненых. Агенцтва Reuters са свайго боку, спасылаючыся на ацэнкі міжнароднай арганізацыі, заявіла аб больш за 90 чалавек забітых. Сярод ахвяраў было шмат студэнтаў[3][4]. Член парламента Самалі Абдзірызак Мухамед на сваім акаўнце ў Twitter напісаў аб 94 загінулых, сярод якіх 17 супрацоўнікаў паліцыі, 73 грамадзянскіх асобы і 4 замежныя грамадзяніны. Паводле даных карэспандэнта VOA News Харун Марува, сярод ахвяраў тэракту двое туркаў-работнікаў будаўнічай кампаніі. Пасольства Турцыі ў Самалі пацвердзіла гэтую інфармацыю[5]. Радыёстанцыя Dalsan паведаміла, што ўсе чатыры загінулых замежніка былі туркамі[1].

Адказнасць правіць

Адразу ні адна з дзеючых у краіне груповак не ўзяла адказнасць за атаку. Першапачаткова, праваахоўныя органы падазравалі джыхадзістаў з арганізацыі Харакат аль-Хабаб аль-Муджахідзін[3][4]. 30 снежня групоўка Харакат аш-Шабаб узяла на сябе адказнасць за тэракт. Прадстаўнік групоўкі заявіў, што мэтай нападу была аўтакалона турэцкіх і самалійскіх салдат. Нацыянальнае агенцтва разведкі і бяспекі Самалі зрабіла заяву, што неназваная замежная краіна дапамагла арганізаваць тэрарыстычны акт[6].

Рэакцыя правіць

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш рашуча асудзіў напад. Разам з тым, улады Магадыша заявілі, што колькасць ахвяр можа ўзрасці з-за таго, што шмат людзей былі шпіталізаваны ў цяжкім стане[7]. З асуджэннем акцыі выступіла і МЗС Расіі[1]. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган асудзіў тэрарыстычны акт у Магадзіша, выказаў спачуванні сваякам загінулых туркаў і самалійцаў, а таксама запэўніў, што Турцыя працягне супрацоўніцтва з Самалі[8].

Наступствы правіць

Федэральны ўрад Самалі ў каардынацыі з Афрыканскім камандаваннем Узброеных сіл ЗША нанес тры адказныя авіяўдары па лідарам Харакат аш-Шабаб у рэгіёне Ніжняя Шабеле. У выніку гэтых авіяўдараў у вёсках Куно-Бароу і Аліёу-Бароу былі забітыя чатыры баевіка і знішчана два аўтамабіля[9][10].

Заўвагі правіць

  1. а б в Теракт в Сомали совершил смертник // Известия, 28 декабря 2019
  2. "Bomb attack causes massive casualities in Somalia, draws condemnation". Xinhua. 2019-12-28. Праверана 2019-12-28. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2019. Праверана 31 снежня 2019.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2019. Праверана 31 снежня 2019.
  3. а б En Somalie, l’explosion d’une voiture piégée à Mogadiscio fait des dizaines de morts, Le Monde avec AFP, 28 décembre 2019.
  4. а б Abdi Sheikh, Somalie-Un attentat fait au moins 90 morts à Mogadiscio, Reuters, 28 décembre 2019.
  5. Жертвами теракта в Сомали стали не менее 94 человек // Комсомольская правда, 28 декабря 2019
  6. "Al Qaeda ally claims responsibility for Somalia blast that killed 90 people". Reuters. 2019-12-30. Праверана 2019-12-30.
  7. Генсек ООН осудил теракт в Сомали, унесший жизни почти 100 человек // Укринформ, 29 декабря 2019(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2019. Праверана 29 снежня 2019.
  8. https://twitter.com/RTErdogan/status/1210955339450990593
  9. Al Qaeda affiliate Al-Shabaab claims responsibility for Somalia truck bombing that killed 85
  10. Maruf, Harun (30 December 2019). "Al-Shabab Claims Responsibility for Deadly Bombing in Somali Capital". Праверана 31 December 2019.